Ян ван Гоен
Ян ван Гоен (нідэрл.: Jan Josephsz. van Goyen [ˈjɑn vɑŋˈɣoːjə(n)], 13 студзеня 1596, Лейдэн - 27 красавіка 1656, Гаага) — выбітны нідэрландскі мастак-пейзажыст XVII ст. Разам з Саламонам ван Ройсдалам і Пітэрам дэ Малінам з'яўляецца прадстаўніком так званага танальнага пейзажу, які з'явіўся ў канцы дваццатых гадоў XVII ст. Кампазіцыі карцін Гоена, якія адрозніваюцца упэўненымі напружанымі дыяганалямі перспектывы да лініі гарызонту, эканомнасць у колеры - практычна манахромная палітра, якая адрознівае пазнейшыя творы мастака, і прасвечвальны грунт надаюць ім неверагодную глыбіню і непаўторнае зачараванне.