Сэр '''Элтан Геркулес Джон''' ({{lang-en|Elton Hercules John}}, сапраўднае імя Рэджыналд Кэнэт Дуайт (Reginald Kenneth Dwight); нар. [[25 сакавіка]] [[1947]], Пінер, [[Вялікабрытанія]]) — англійскі рок-спявак, [[кампазітар]] і піяніст. Рыцар-[[Бакалаўр, тытулРыцар-бакалаўр|бакалаўр]] (1997) і кавалер ордэна Брытанскай імперыі (CBE, камандор, 1995).
Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў [[Лондан]]е. Набыў вялікую папулярнасць у 1970-я г.
На працягу сваёй амаль 40-гадовай кар'еры Элтан Джон прадаў больш за 250450 мільёнаў пласцінак. 54 яго сінгла ўваходзілі ў брытанскі Топ-40. Ён займае 49-е месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў па версіі часопіса Rolling Stone. Элтан Джон — адзін з самых камерцыйна паспяховых выканаўцаў 1970-х гадоў: сем яго альбомаў займалі першыя месцы ў Billboard 200, 23 сінгла ўваходзілі ў амерыканскі Топ-40, 16 падымаліся ў першую дзесятку і 6 — на першае месца . Адзін з іх, «Candle in the Wind» (версія, прысвечаная прынцэсе Дыяне) разышоўся 37000000 тыражом.
У рэпертуары пераважаюць меладраматычныя балады і творы ў стылі рок-н-рола. Аўтар поп-оперы «Аіда» (2000). Актыўна гастраліруе.
== Зноскі ==
{{reflist}}
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|18-1|Элтан Джон|Сазановіч Н.}}
* Саэановіч Н. Элтан Джон // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.