Apple Inc.
анг. Apple Inc. | |
Тып | публічная |
---|---|
Лістынг на біржы | NASDAQ: AAPL |
Дэвіз | Думай інакш |
Заснаваная | 1 красавіка 1976 (48 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Стыў Джобс, Стыў Возьняк, Рональд Ўэйн[1] |
Уласьнікі | The Vanguard Group[d][2], Berkshire Hathaway[d], BlackRock[d] і State Street Global Advisors[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Купэртына, акруга Санта-Клара, штат Каліфорнія, ЗША |
Ключавыя фігуры | Тымаці Кук, Артур Левінсан |
Галіна | інфармацыйныя тэхналёгіі |
Прадукцыя | апаратнае забесьпячэньне праграмнае забесьпячэньне спажывецкая электроніка лічбавая дыстрыб’юцыя |
Абарачэньне | $182,8 млрд (2014) |
Апэрацыйны прыбытак | $52,5 млрд |
Чысты прыбытак | $39,5 млрд |
Лік супрацоўнікаў | 115 тыс. (2015) |
Даччыныя кампаніі | «Анабіт»(en) (Ізраіль), «Брэйбэрн Капітал»(en) (штат Нэвада) |
Аўдытар | «Эрнст і Янг(en)» (Лёндан, Ангельшчына) |
«Эпл»[3][4][5] (анг. apple — яблык) — амэрыканская транснацыянальная карпарацыя, якая зьяўляецца вытворцай разнайстайнай спажывецкай электронікі, праграмнага забесьпячэньня і пэрсанальных кампутараў. Найболей узгадваемымі прадуктамі кампаніі зьяўляюцца кампутары Macintosh, а таксама iPod, iPhone і iPad. З праграмнага забесьпячэньня можна вылучыць апэрацыйную сыстэму Mac OS X, мэдыяплэер iTunes і гэтак далей. Праз інтэрнэт-краму Apple Store прадаваліся апаратнае і праграмнае забесьпячэньне.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2015 г. «Эпл» меў 469 уласных крамаў у 17 краінах: Азія (4 краіны: ААЭ, Кітай, Турэччына і Японія), Амэрыка (3 краіны: Бразылія, ЗША і Канада), Аўстралія і Эўропа (9 краінаў: Брытанія, Бэльгія, Гішпанія, Італія, Нідэрлянды, Нямеччына, Францыя, Швайцарыя і Швэцыя). У ЗША налічвалася 268 крамаў (57% ад агульнага ліку), што месьціліся ў 44 зь 50 штатаў. У штаце Каліфорнія (ЗША), дзе знаходзілася галаўная сядзіба прадпрыемства, было 53 крамы (19% ад агульнага ліку крамаў у ЗША)[6].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 красавіка 1976 г. Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Рональд Ўэйн заснавалі ў Купэртына (штат Каліфорнія, ЗША) прадпрыемства «Эпл» для распрацоўкі і збыту пэрсанальных кампутараў. 3 студзеня 1977 году прадпрыемства набыло правы юрыдычнай асобы пад назовам «Эпл кампутэр» (анг. Apple Computer). 12 сьнежня 1982 году адбылося першаснае разьмяшчэньне акцыяў на фондавай біржы Нацыянальнага аб’яднаньня парукаў і дылераў аўтаматызаваных катыровак (НАПДАК; анг. NASDAQ) па кошце $22 за акцыю. 9 студзеня 2007 году прадпрыемства пераназвалі ў «Эпл» у сувязі з абвяшчэньнем выпуску шматдотыкавага смартфона iPhone (бел. «я тэлефаную»). На студзень 2010 году Apple меў 284 розьнічныя крамы[7] у 10 краінах сьвету,[8]. У 2010 г. «Эпл» займеў найбольшую ў сьвеце капіталізацыю сярод прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (больш за $300 млрд)[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Linzmayer, Ronald W. (1999). Apple Confidential: The Real Story of Apple Computer, Inc. (анг.)
- ^ https://money.cnn.com/quote/shareholders/shareholders.html?symb=AAPL&subView=institutional
- ^ «Хуавэй» перамагае «Эпл» // Газэта «Зьвязда», 7 ліпеня 2016 г. Праверана 5 лістапада 2022 г.
- ^ ЛК. Камп’ютар у яблыкі // Газэта «Наша ніва», 5 сакавіка 2009 г. Праверана 5 лістапада 2022 г.
- ^ Сяргей Шупа. На хвалі Свабоды: Год 1984 // Беларуская служба Радыё «Свабода», 20 красавіка 2014 г. Праверана 5 лістапада 2022 г.
- ^ Раздробныя крамы (анг.) // Эпл, 2015 г. Праверана 20 кастрычніка 2015 г.
- ^ Apple Tablet Media Event Today: "Come See Our Latest Creation, MacRumors (анг.)
- ^ Store List, Apple Retail Store (анг.)
- ^ «Сьмерць — гэта лепшае вынаходніцтва жыцьця» // Зьвязда : газэта. — 7 кастрычніка 2011. — № 192 (27055). — С. 6. — ISSN 1990-763x.