Перайсьці да зьместу

Крамбамбуля (гурт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крамбамбуля

Крамбамбуля на «Басовішчы-2007»
Гады 2001 — цяпер
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр поп-рок, фольк
Выдавец West Records, GO-Records
Зьвязаныя праекты N.R.M.
Zet
Neuro Dubel
Ляпіс Трубяцкі
Jitters
Drezden
Удзельнікі Лявон Вольскі,
Міхась Марынічаў,
Алег Гарус,
Павал Аракелян,
Андрэй Якубчык,
Павал Мамонаў
Былыя ўдзельнікі Сяргей Канановіч, Уладзіслаў Плюшчаў, Аляксандар Хаўкін, Мікола Белановіч, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кулінковіч, Гюнэш Абасава, Аляксандар Быкаў,Паўлюк Рысь, Алесь Францішак Мышкевіч
lavonvolski.com

Крамбамбу́ля — беларускі гурт, які выконвае музыку ў зьмяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фольку[1]. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту Hasta la Fillsta. Выпусьціў чатыры студыйныя альбомы, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-самотнікі. Песьні пераважна па-беларуску, а таксама па-польску ды па-азэрбайджанску (сьпеў Гюнэш Абасавай). Назва гурту паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песьня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фэстывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фэсьце «Кубак Піва». У 2010 склад гурту цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы самотнік «Раз-два-тры — усе за стол!»[2]. 2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з кавэрамі на папулярныя народныя песьні сьвету. Кружэлка вылучаецца выразным рокавым гучаньнем. Песьні гурту гучалі ў кароткамэтражным фільме «Колер каханьня» і стужцы 2010 году «Дастыш фантастыш».

Удзел у складанках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі:

Запрошаныя выканаўцы:

Іншыя ўдзельнікі:

  • Ігар Назаранка: дызайн (ад 2003)
  • Павал Кузюковіч: валторна (2004)
  • Іван Галушка: трамбон (2004)
  • Зьміцер Ціхановіч: труба (2004)
  • Уладзімер Федарук: акардэон (2004)
  • Аляксандар Старажук: пэркусія (2004)
  • Павал Кудрын: флейта (2004)
  • Юрась Жданаў: труба (2007)
  • Ульляна Найдзен: сьпеў (2007)
  • Ганна Казлова: сьпеў (2007)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]