Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Катэдральная базыліка Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў
| |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. / 53.6781972° пн. ш. 23.8311472° у. д.Каардынаты: 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. / 53.6781972° пн. ш. 23.8311472° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | езуіты |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | невядомы[1] |
Дата заснаваньня | 1683 |
Будаваньне | 1678—1772[2] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | katedra-grodno.by |
Катэдральная базыліка Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў | |
Катэдральная базыліка Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Старым Рынку[a]. Касьцёл дзее, калегіюм працаваў да 1773 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Гарадзенскага езуіцкага калегіюму складаецца з касьцёла, карпусоў калегіюму і аптэкі. З 1797 году касьцёл стаў Фарным, з 13 красавіка 1991 году — Катэдрай новаўтворанай Гарадзенскай дыяцэзіі. 15 сьнежня 1990 году папа Ян Павал II надаў касьцёлу тытул малой базылікі[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ініцыятыва заснаваньня калегіюму езуітаў у Горадні належала каралю і вялікаму князю Стэфану Баторыю, які пакінуў у спадчыну ў 1585 годзе дзеля гэтага 10 тыс. польскіх злотых[3]. Касьцёл заклалі паводле пляну італьянскага архітэктара Яна Марыі Бэрнардоні на заходнім канцы Рынку, побач з драўляным, пазьней мураваным касьцёлам Найсьвяцейшым Панны Марыі, вядомым пад назвай «Фара Вітаўта»[3]. Сьмерць Стэфана Баторыя адклала зьяўляеньне езуітаў у Горадні амаль на 40 гадоў, функцыю парафіяльнага касьцёла тады выконвала «Фара Вітаўта». Езуіцкая місія зьявілася тут толькі ў 1623 годзе. У 1635 годзе яна атрымала статус рэзыдэнцыі. Соймавая пастанова 1647 году зацьвердзіла «пляцы ў месьце Гарадзенскім, на якіх касьцёл і калегіюм павінен быць разьмешчаны»[4]. У 1654 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер ужо маліўся ў касьцёле езуітаў[5]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), каля ў 1656 годзе Горадню акупавалі маскоўскія войскі, езуіты схаваліся ў блізкіх лясах, а іх будынкі спалілі[5]. Толькі ў 1656 годзе Горадню вызваліла войска гетман Паўла Сапегі. Праз год езуіты вярнуліся ў рэзыдэнцыю і ў 1662 годзе аднавілі дзейнасьць сваіх школаў[5]. Калі з 1673 году ў Горадні пачаў зьбірацца кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай, роля калегіюму значна ўзрасла. У час соймаў езуіты праводзілі адмысловыя набажэнствы ў касьцёле, гаварылі казаньні, паказвалі спэктаклі школьнага тэатру, а таксама здавалі памяшканьні для паслоў, прымаса і сэнатараў[6].
У 1678 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла езуітаў. Хоць яно фактычна працягвалася да 1772 году, але ўжо 30 траўня 1700 году ў касьцёле правялі першую імшу[1]. Ганаровае прысьвячэньне (кансэкраваньне) Сьвятому Францішку Ксавэрыю адбылося 6 сьнежня 1705 году біскупам хэлмінскім Тэадорам Патоцкім[7] пры хаўрусьніках у вайне супраць Швэцыі — каралю Рэчы Паспалітай Аўгусьце Моцным і маскоўскім гаспадары Пятры I[8]. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў калегіюме таксама спыняліся Станіслаў Ляшчынскі і Карл XII[9]. У сярэдзіне XVІІІ ст. праводзілася рэканструкцыя касьцёла, у тым ліку вежаў і ліхтара над цэнтральным купалам. Па скасаваньні ў 1773 годзе ордэну езуітаў будынкі калегіюму перайшлі да Камісіі нацыянальнай адукацыі, якая разьмясьціла тут ваяводзкія школы[9].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Тым часам пераважную большасьць будынкаў калегіюму езуітаў занялі пад скарбовыя ўстановы[9]. У канцы XVІІІ, сярэдзіне і канцы XІX, пачатку XX ст. праводзіліся рамонты касьцёла. Будынак касьцёла здолелі выратаваць ад вялікага пажару 29 траўня 1885 году, калі муляры хутка замуравалі ўсе праёмы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. 15 сьнежня 1990 году папа Ян Павал II надаў касьцёлу тытул малой базылікі. Улетку 2006 году ў алтары касьцёла адбыўся пажар, які зьнішчыў дзьве скульптуры. Пазьней алтар цалкам аднавілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая купальная базыліка з трансэптам. 3-ярусны 2-вежавы фасад падзяляецца гарызантальнымі пасамі антаблемэнтаў і карнізаў, а вэртыкальлю — двайнымі пілястрамі складанага профілю. Фасад дэкаруецца прастакутнымі і аркавымі нішамі і праёмамі з скульптурай. З боку паўкруглай апсыды далучаюцца дзьве капліцы, завершаныя сфэрычнымі купаламі. Бакавыя фасады маюць строгія формы раньняга барока: падзяляюцца двайнымі пілястрамі і тонкімі карнізнымі пасамі, прараразаюцца вялікімі лучковымі і аркавымі аконнымі праёмамі.
У інтэр’еры цэнтральны нэф аддзяляецца ад бакавых нэфаў аркадамі на апорных слупах. Пэрымэтрам цэнтральнага нэфу над антаблемэнтам праходзіць галерэя з балюстрадай. Пры ўваходзе месьцяцца хоры з арганам. Фрэскавы росьпіс сярэдзіны XVІІІ ст. складаецца з 14 сюжэтных кампазыцыяў, разьмешчаных у аркавых нішах. Цыкль росьпісаў фрыза прысьвячаецца Сьвятому Францішку Ксавэрыю, на скляпеньнях фігуры чатырох эвангелістаў. Адзіны ансамбль мастацкага аздабленьня інтэр’еру фармуе галоўны, восем кулісных і тры бакавыя алтары, амбон. Галоўны алтар, зроблены ў 1736 годзе з танаванага пад мармур дрэва ў стылі позьняга барока, мае чатыры ярусы, з мноствам карынцкага ордэру калёнаў і пілястраў, апрацаванымі антаблемэнтамі, аздобленыя разьбой, скульптурнымі выявамі апосталаў, эвангелістаў. Над галоўным алтаром у прэзьбітэрыюме авальнае акно паўтарае афармленьне сьветлавога праёма над алтаром базылікі Сьвятога Пятра ў Рыме. Аналягічны выгляд маюць кулісныя алтары. Адзін з алтароў паўднёвага нэфу, выкананы ў стылі клясыцызму ў тэхніцы стука, паходзіць з пачатку XІX ст. Зроблены ў сярэдзіне XVІІІ ст. у стылі ракако амбон падтрымліваецца кансольлю ў выглядзе ракавіны. Балдахін дэкаруецца скульптурамі эвангелістаў, анёлаў, амураў, пазалочанай разьбой. Мастацкі эфэкт ствараецца канстраставым вылучэньнем пазалотай ракайльнага арнамэнту і архітэктурных абломаў на фоне размалёўкі амбона пад цёмны мармур[10].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1731 г.
-
Н. Орда, 1861—1869 гг.
-
Н. Орда, 1876 г.
-
1862 г.
-
1874 г.
-
1891 г.
-
1901 г.
-
1911 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1863 г.
-
1880—1900 гг.
-
1900 г.
-
1900 г.
-
1903 г.
-
1904 г.
-
1904 г.
-
1906 г.
-
1910 г.
-
1910 г.
-
1913 г.
-
Л. Гелгар, да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
да 1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
І. Раўнштэйн, 1910—1919 гг.
-
да 1919 г.
-
Ю. Ядкоўскі, 1923 г.
-
Я. Булгак, 1920—1925 гг.
-
Д. Анэрык, сакавік 1926 г.
-
Л. Гелгар, 1927 г.
-
1927 г.
-
Я. Валынскі, 1929 г.
-
1930 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1930 г.
-
Л. Гелгар, 1930 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1932 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1932 г.
-
Р. Вайцяхоўскі, да 1934 г.
-
Р. Вайцяхоўскі, да 1934 г.
-
Я. Булгак, 1934 г.
-
16 жніўня 1937 г.
-
Я. Булгак, 1938 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
Ю. Навіцкі, да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
З. Харлеўскі, да 1939 г.
-
М. Логрых, да 1939 г.
-
Д. Анэрык, да 1939 г.
-
1935—1939 гг.
-
1939 г.
-
1941—1943 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
У пэрспэктыве гістарычнай Азёрскай вуліцы
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Галоўны алтар
-
Амбон
-
Хоры
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адзін з мастакоў, што аздаблялі касьцёл — Антоні Грушэцкі, сябар гарадзенскага старосты Антонія Тызэнгаўза. Адна зь яго работ — абраз «Маці Божай Шкаплернай»[11] (XVIII ст.). Таксама ў 1780-х гадох Грушэцкі выканаў маляўнічае афармленьне інтэр’еру касьцёла, што ўлучае размалёўку скляпеньняў і аркаў у тэхніцы грызайль[12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Савецкая, 4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ярашэвіч А., Бажэнава В. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Менск: Беларусь, 2005. — С. 6. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Санктуарый Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай) у Гродне Catholic.By Праверана 1 верасьня 2010 г.
- ^ а б в Ярашэвіч А., Бажэнава В. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Менск: Беларусь, 2005. — С. 1. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Ярашэвіч А., Бажэнава В. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Менск: Беларусь, 2005. — С. 2. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ а б в Ярашэвіч А., Бажэнава В. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Менск: Беларусь, 2005. — С. 3. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Ярашэвіч А., Бажэнава В. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Менск: Беларусь, 2005. — С. 3—4. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Габрусь Т. (24 лістапада 2007) Наша «езуіцкае» барока Праверана 1 верасьня 2010 г.
- ^ Лявшук В. Иезуитский коллегиум в Гродно XVII—XVIII стст.: очерк эволюции забытого образовательного учреждения // Гарадзенскі палімпсест. XII—XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Горадня — Беласток: 7 лістапада 2008. — С. 102. — 228 с.
- ^ а б в Ярашэвіч А., Бажэнава В. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Менск: Беларусь, 2005. — С. 5. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 111.
- ^ Бічэль Д. Уладзімір Кіслы — Лекар сакральнага мастацтва Праверана 31 жніўня 2010 г.
- ^ Габрусь Т. Касьцёлы, фундаваныя каралямі Праверана 31 жніўня 2010 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000028 |