Перайсьці да зьместу

Кандыдат навук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кандыдат гістарычных навук»)
Кандыдацкі дыплём савецкага ўзору

Кандыда́т наву́кнавуковая ступень у Беларусі і некаторых іншых краінах былога СССР, вышэйшай ступеньню лічыцца доктар навук. Агульнаўжываная аналёгія краінаў Заходняй Эўропы й ЗШАдоктар філязофіі.

У 2013 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі (НАК Беларусі) прысвоіла навуковую ступеню кандыдата навук 512 сушукальнікам. Сярэднік век прысуджэньня ступені кандыдата навук склаў 34 гады. У выніку пераатэстацыі ступеню кандыдата навук прысудзілі 3-м грамадзянам Беларусі, якія абаранілі свае працы за мяжой[1]. У 2020 годзе НАК Беларусі прысудзіла навуковую ступеню кандыдата навук 307 сушукальнікам[2].

  1. ^ Надзея Нікалаева. Дысэртацыя — не рэфэрат // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 2014. — № 29 (27639). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Лукашэнка: краіне патрэбныя прарыўныя інавацыйныя тэхналёгіі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 лютага 2021 г. Праверана 8 лютага 2021 г.