Перайсьці да зьместу

Гарадзельская унія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гарадзельская вунія»)
Гарадзельская унія
Польшча й Літва ў 1386–1434 гг.
Польшча й Літва ў 1386–1434 гг.
Падпісаная 2 кастрычніка 1413
 ·  месца Гарадло
Бакі Польшча і ВКЛ

Гарадзе́льская у́нія 1413 го́ду — саюз між Польшчай і ВКЛ, падпісаны 2 кастрычніка 1413 году ў замку Гарадло на рацэ Заходні Буг між Вялікім князем Літоўскім Вітаўтам і каралём польскім Ягайлам.

Адмяняла большую частку Крэўскай уніі 1385 году, пацьвярджала існаваньне Вялікага Княства Літоўскага ў якасьці незалежнай дзяржавы. У той самы час прызнавала вярхоўнасьць польскага караля, які мусіў стаць уладаром ВКЛ па сьмерці вялікага князя. Дамова ўніфікавала агульную палітыку дзьвюх дзяржаваў, уводзіла агульныя інстытуты, агульныя польска-літоўскія соймы і сходы, урады ваяводаў і кашталянаў на Літве. Літоўская шляхта зраўнялася з польскімі родамі. Гарадзельская унія дазволіла задобрыць і супакоіць рымскую курыю, якая была настроеная варожа пасьля паражэньня Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдзкай бітве 1410 году.

У Гарадло былі падпісаныя 3 прывілеі (граматы).

Першы прывілей — выдадзены ад 47 польскіх фэадалаў, надзяляў 47 літоўскіх фэадалаў-каталікоў сваімі прыватнымі гербамі.

Другі прывілей — падпісаны 47 літоўскімі фэадаламі, пацьвярджаў прыняцьцё імі польскіх прыватных гербаў. Літоўская шляхта абяцала быць з польскай у вечным сяброўстве. Адзначалася, што ў выпадку сьмерці Вітаўта выбары новага вялікага князя літоўскага мусілі адбывацца пры згодзе з польскай шляхтай. А ў выпадку сьмерці Ягайлы — выбары польскага караля мусілі адбывацца пры згодзе літоўскай шляхты. Меў 45 пячатак.

У трэцім прывілеі (названы Гарадзельскім прывілеем 1413 году) Ягайла і Вітаўт абавязваліся прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі шляхцічаў-каталікоў, якія маюць гербы. Іх грамадзкае становішча падвышалася да князёў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў. У Прывілеі было запісана пра яднаньне ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасьць улады вялікага князя літоўскага і яго самастойнасьць.

Гербы, прынятыя літоўскай шляхтай:

  1. Габданк — Awdaniec (герб прыняў Ян Гаштольд, надзялялі Пётар зь Відавы і Якуб з Рагожна)
  2. Багорыя — Bogoria
  3. Вадвіч — Wadwicz
  4. Ciołek
  5. Dębno
  6. Даліва — Doliwa
  7. Даленга — Dołęga
  8. Drya
  9. Działosza
  10. Gierałt — Osmoróg
  11. Godziemba
  12. Грыф — Gryf
  13. Grzymała
  14. Зарэмба — Zaremba
  15. Jelita (герб прыняў Гердут, надзялялі кашталян радамскі Кляменс з Мокрска і кашталян вісьліцкі Флярыян з Корытніцы)
  16. Копач — Топач — Kopacz — Topacz
  17. Корчак — Korczak
  18. Kot Morski
  19. Kuszaba
  20. Ляліва — Leliwa (герб прыняў ваявода віленскі Войцех Манівід, adoptowali wojewoda krakowski Jan Tarnowski i Jadwiga z Leżenic)
  21. Ліс — Lis (герб прыняў кашталян троцкі Сунігайла)
  22. Лебедзь — Łabędź (герб прыняў Галігунт Goligunt, надзяляў Dziersław ze Skrzynna)
  23. Ладзьдзя — Łodzia
  24. Наленч — Nałęcz (герб прыняў літоўскі баярын Качан, надзялялі ваявода пазнанскі Сэндзівуй з Астрогу і судзьдзя пазнанскі Мікалай з Чарнкова)
  25. Nowina (герб прыняў літоўскі баярын Мікалай Бейнар, надзяляў Мікалай зь Сепна)
  26. Адравонж — Odrowąż
  27. Ogończyk
  28. Окша — Oksza
  29. Ossoria
  30. Pierzchała (герб прыняў літоўскі баярын Даўкша, надзялялі добжынскі кашталян Пётар з Улашчова і Генрык з Радоміна)
  31. Побуг — Pobóg (герб прыняў літоўскі баярын Рало (Rało), надзялялі Якуб Конецпольскі і Пётар з Папова)
  32. Pomian (герб прыняў Станіслаў Сак)
  33. Порай — Poraj
  34. Półkozic
  35. Равіч — Rawicz
  36. Роля — Rola
  37. Суліма — Sulima (герб прыняў літоўскі баярын Радывіл (Rodywił), надзяляў паланэцкі кашталян Станіслаў Гамрат з Клімунтовіч)
  38. Сыракомля — Syrokomla
  39. Szreniawa
  40. Сьвінка — Świnka
  41. Сякера — Topór (герб прыняў літоўскі баярын Ян Бутрым)
  42. Трубы — Trąby (герб прыняў Крысьцін Осьцік (Krystyn Ościk) з Кернова, надзяляў арцыбіскуп гнезьненскі Mikołaj Trąba)
  43. Trzaska
  44. Wężyk (герб прыняў Канчан з Суковіч)
  45. Задора — Zadora (герб прыняў Шчэдыбор Валімунтавіч (Szedybor Wolimuntowicz), ваявода троцкі; надзяляў Зьбігнеў з Бжэзя, маршалак Каралеўства Польскага)
  46. Яніна — Janina
  47. Ястрабец — Jastrzębiec (герб прыняў Ян Няміра ці Нямір, надзяляў біскуп кракаўскі Войцех Ястшэмбец Wojciech Jastrzębiec)