Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Браніслаў Друцкі-Падбярэскі лац. Branisłaŭ Drucki-Padbiareski | |
Сігізмунд Кіпрыянавіч Падбярэзскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 сьнежня 1890 (133 гады) Азіна, Полацкі раён |
Памёр | невядома ? |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратар, лексыкаграф, грамадзка-палітычны дзеяч |
Гады творчасьці | 1920—1939 |
Жанр | гумар, сатыра |
Мовы | беларуская, польская |
Значныя творы | Падручны беларуска-польскі слоўнік |
Браніслаў Друцкі-Падбярэскі (таксама сустракаецца Баляслаў) (нар. 6 студзеня 1890, вёска Белая, Полацкі павет — † 1939?, Вілейка?) — беларускі літаратар, філёляг, грамадзкі дзеяч і палітык. Атрымаў юрыдычную адукацыю[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насамрэч ён быў Сігізмундам Кіпрыянавічам Падбярэскім, паходзіў са шляхты Вількамірскага павету й жыў у мястэчку Сьвянцяны. Потым, каб падкрэсьліць шляхецкае паходжаньне, ён далучыў да свайго прозьвішча прыстаўку Друцкі, і таму «Браніслаў Друцкі-Падбярэскі» — гэта пазьнейшае імя ці псэўданім.
У 1915 годзе Падбярэскі, ратуючыся ад наступаўшых немцаў, пераехаў у Менск, дзе працаваў у земскім саюзе. У жніўні 1917 году у Петраградзе пабраўся шлюбам з Аленай Гурскай[1]. На пачатку 1920-х сябра віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1920 годзе прыехаў у Польшчу й сьпярша жыў у Варшаве. Зь ліпеня 1920 году пасяліўся ў Новагародку, дзе ў 1922 годзе ўзначаліў выбарчы камітэт. Калі ў Новагародак зь Вільні прыяжджалі беларускія палітыкі, дык Падбярэскі прымаў іх і ладзіў сустрэчы з насельніцтвам[2][3]. Сам Падбярэзскі ў 1922 годзе быў кандыдатам у Сойм Польшчы. Пасьля паразы на выбарах пераехаў у Вільню, спрабаваў заняцца адвакацкай практыкай, але не атрымаў дазволу ад уладаў. Пэўны час працаваў сакратаром пры беларускім пасольскім клюбе й юрыстам газэты «Наш Сьцяг»[1].
Супрацоўнічаў з Часовай беларускай радай, прымаў удзел у заснаваньні «Беларускага клюба»[4]. У траўні 1926 зьбіраў подпісы на Гарадзеншчыне ад выбаршчыкаў у Беларускі пасольскі клюб з патрабаваньнем абраньня маршала Пілсудзкага прэзыдэнтам краіны. Дзякуючы гэтай кампаніі была выслана тэлеграма ад 140 вёсак[5]. Калі ў жніўні 1926 году перастала выдавацца газэта «Беларускае слова», былыя супрацоўнікі й паплечнікі Арсена Паўлюкевіча — Аляксей Кабычкін і Баляслаў Друцкі-Падбярэскі адышлі ад яго й 7 кастрычніка 1926 года выйшаў першы нумар газэты «Беларуская хата» пад рэдакцыяй Аляксея Кабычкіна[6][7]. Падчас выбараў у Сойм Польшчы 1928 году балятаваўся па Лідзкай акрузе, але выбары былі прайграны[8].
Арыштаваны органамі НКВД увосень 1939 у рэдакцыі газэты «Вілейская праўда», куды Друцкі-Падбярэскі зайшоў як літаратар. Гэты факт засьведчыў журналіст Вульф Сосенскі[9]. Далейшых зьвестак няма.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Беларускі радны» і газэтах «Беларускае слова», «Беларускі дзень», «Беларуская хата». Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Б. Друцкі. Сяляне і рака. // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 2. — С. , 10.
- Б. Друцкі. Дзьве бочкі. // Беларуская хата : газэта. — 1926. — № 3. — С. 9.
- Б. Друцкі-Падбярэскі. Байкі (па Крылову і іншых). З рысункамі. — Вільня: друкарня Nowoczesna, 1926. — Т. Сшытак І. — 24 с.
- Б. Друцкі. Пернік. — Wilno: Druk.W. Znamierowski, 1927. — 10 с. — 1000 ас.
- Б. Друцкі-Падбярэскі. Байкі. Гумар, сатыра. — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1928. — Т. Сшытак І і ІІ. — 64 с. — 1000 ас.
- Друцкі-Падбярэскі, Баляслаў. Падручны беларуска-польскі слоўнік: (15000 беларускіх слоў гражданкай і лацінкай) = Podręczny białorusko-polski słownik : (15.000 białoruskich słów cyrylicą i łacińskiemi literami) / Рэдакцыя, прадмова В. Грышкевіча. — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клёцкіна, 1929. — 324 с.
- Drucki-Podbereski B. Kresowe migawki sądowe: sceny i obrazki z sali sądowej na kresach/Niedole i smutki «tutejszego»: scenki i obrazki z sali sądu na kresach. — Wilno: W. Znamierowski, Druk. Dziełowa, 1937. — Т. Zeszyt 1. — 61 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Лаўрэш, Леанід. Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Да 130-тых угодкаў з дня нараджэння. // Лідскі Летапісец : Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс. — 2020. — № 1(89). — С. 19, 20.
- ^ Рагуля Васіль. Успаміны.. — Нью-Ёрк: друкарня: Р. Крупка, 1957. — 128 с.
- ^ Рагуля Васіль. Успаміны.. — выданьне другое. — Менск: «Бацькаўшчына», 1993. — 96 с.
- ^ Горны А. С.. «Місія Айсянка»: да пытання аб палітычнай барацьбе паміж Беларускім пасольскім клубам і Часовай беларускай радай у Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду. // VIII Машеровские чтения: материалы междунар. науч.- практ. конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 16-17 октября 2014 г. : зборнік артыкулаў. — Витебск: ВГУ, 2014. — С. 90, 91. — ISBN 978-985-517-457-9.
- ^ Аляксандар Горны. «Беларускія паланафілы і майскі пераварот у Польшчы 1926 года». // Беларусь у ХІХ-ХХІ стагоддзях: праблемы этнакультурнага і нацыянальна-дзяржаўнага развіцця : зборнік навуковых артыкулаў. — Гомель: 2013. — С. 121—127.
- ^ Чарнякевіч, Андрэй. Беларускія паланафілы і Грамада. 1925 - пачатак 1927 г. // Гістарычны альманах : навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. — 2006. — № 12. — С. 76, 77.
- ^ Чарнякевіч, Андрэй. Беларуская Часовая Рада і яе месца і роля ў беларускім нацыяналіным руху ў Польшчы сярэдзіны 1920-х гадоў. / рэдкалегія: Коўкель І. І. і інш. // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.) : матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.). — Гродна: ГрДУ, 2009. — С. 284—291. — ISBN 978-985-515-200-3.
- ^ Аляксандар Горны. Удзел беларускіх паланафілаў у польскіх парламенцкіх выбарах у 1928 г. // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności : Матэрыялы XX міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна, 23-24 X 2014). — Менск: БудМедыяПраект, 2015. — Т. XV. — С. 255—. — ISBN 978-985-7091-53-9.
- ^ Слоўнік Маракова
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароткі нарыс беларускага пытаньня = Sztab generalny. Krótki zarys zagadnienia białoruskiego. Warszawa, 31 stycznia 1928 r. / Пераклад з польскай, прадмова, рэдакцыя: Андрэй Вашкевіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Менск: Логвінаў, І. П., 2008. — С. 294—308. — 396 с. — (Кнігарня Наша Ніва). — ISBN 978-985-6901-22-8
- Юры Туронак. Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы 1921–1939. // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі. — С. 293, 298, 311—314. — ISBN 978-80-86961-13-2.
- Каяла, Уладзімер. Б. Друцкі-Падбярэскі як пісьменнік-сатырык. / пад рэд. С. П. Мусіенкі // Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура : Зб. навук. прац. — Гродна: ГрДУ, 2002. — С. 213—220. — ISBN 985-417-341-0.
- Лаўрэш, Леанід. Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Да 130-тых угодкаў з дня нараджэння. // Лідскі Летапісец : Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс. — 2020. — № 1(89). — С. 19, 20.
- Ліс А.. І ён шмат мог і жадаў. // Краязнаўчая газета. — 2007. — № 18.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Pawet.