Аляксандар Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч лац. Aleś Kraŭcevič | |
Варшава (Польшча), 19 верасьня 2013 г. | |
Дата нараджэньня | 13 верасьня 1958 (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Лупачы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981) |
Занятак | археоляг, гісторык, лектар |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку |
Вядомы як | Аўтар кнігі «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі» |
Сябра ў | Беларускае гістарычнае таварыства і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1999) |
Навуковы кіраўнік | Міхась Ткачоў |
Узнагароды | Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2013) |
Подпіс | |
Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў БДУ (1981). У 1981—1984 роках навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985—1987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987—1990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991—1993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (1994—1995).
У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі пакінуў пасаду прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажаваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку[2]. Ад лютага 2005 року сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
У 2009 року ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[3].
У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 25 кастрычніка 2020 року затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. Па трох днях затрыманьня 28 кастрычніка атрымаў 270 рублёў штрафу[4].
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2013 — Прэмія імя Францішка Багушэвіча (за кнігу «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі»).
- 2019 — Мэдаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 року вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.
Распрацаваў канцэпцыю ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага як балцка-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных асноўных высноваў (2000)[6]:
- ВКЛ узьнікла ў сярэдзіне XIII ст. у балцка-славянскай кантактавай зоне (басэйн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
- Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэньня стала вонкавая пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
- Існаваньне раньнефэўдальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэньня (зьвяза або канфэдэрацыі) — папярэдніка ВКЛ — нельга лічыць даведзеным, яно, з усяго відаць, міт.
- Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 году зьвяз усходнеславянскага гораду Наваградку з балцкім нобілем Міндоўгам.
- ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваньнем усходнеславянскага элемэнту.
Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня XIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу[2].
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Майстар наш продак. — Менск: Народная асвета, 1990. — 88 с.
- Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—18 стст.: Планіроўка, культурны слой. — Менск: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
- Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
- Гродзенскі замак. — Менск: Юнацтва, 1993.
- Тэўтонскі ордэн (Ад Ерусаліма да Грунвальда). — Менск: «Навука і тэхніка», 1993.
- Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Менск: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
- Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / Рэд. Георгі Штыхаў. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
- Вялікі князь Вітаўт. — Менск: Юнацтва, 1998. — 48 с.
- Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2-е выданне. — Жэшаў, 2000. — 238 с.
- Замкі Гедыміна пры заходняй мяжы Літвы // Castrum, urbis et bellum / Рэд. Генадзь Семянчук, Андрэй Мяцельскі. — Баранавічы, 2002. — 422 с. ISBN 985-6676-13-4.
- Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
- Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Гістарычны Альманах. Том 9, 2004.
- Міндаўг: Пачатак вялікага гаспадарства. — Менск: «Мастацкая Літаратура», 2005.
- Рыцары і дойліды Гародні. — Гародня — Wrocław, 2009. ISBN 978-83-61617-97-6.
- Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // Наша Слова. № 11 (902), 2009.
- Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 гг.). — Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с. ISBN 978-83-7893-132-4.
- Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Менск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). ISBN 978-985-90263-1-7.
- Краіна пагранічча: Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с. ISBN 978-5-00076-014-7
- Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) / Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — («Гарадзенская Бібліятэка»). ISBN 978-83-7893-121-8.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бугай М. Кіраўніком ПЭН-Цэнтра пераабралі паэта Андрэя Хадановіча, Наша Ніва, 17 лютага 2013 г.
- ^ а б Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 144.
- ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
- ^ «Здымаеш майткі да калена, два разы прысядаеш». Як прафэсар Краўцэвіч адседзеў у ізалятары, Радыё Свабода, 28 кастрычніка 2020 г.
- ^ Навумчык С. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Жэшаў: Універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, філія ў Жэшаве, 2000.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Краўцэвіч А. К. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Менск: БелЭн, 1993. — 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7. — С. 341.
- Краўцэвіч А. К. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 — С. 144.
- Краўцэвіч А. К. // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. — Горадня: ГрДУ, 1999. — 595 с ISBN 985-417-164-7. — С. 250.
- Краўцэвіч А. К. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 254.
- Пяткевіч А. М. Краўцэвіч А. К. // Людзі культуры з Гродзеншчыны. — Горадня: ГрДУ, 2000. — С. 163.