Перайсьці да зьместу

Маркёр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маркёр (бірка; анг. cookieпечыва, трансьліт. кукі) — папарныя мэтазьвесткі з назвамі і іх значэньнямі, якія сэрвэр Пратаколу перадачы гіпэртэксту перадае вэб-азіральніку.

Палі ў шапцы маркёра служаць для захоўваньня сэрвэрам зьвестак пра стан наведваньня. Паводле Мэханізму кіраваньня станам у Пратаколе перадачы гіпэртэксту, распрацаванага ў красавіку 2011 году Апэрацыйнай групай праектаваньня Сеціва, «маркёры маюць шмат гістарычных недахопаў, якія паніжаюць іх бясьпеку і прыватнасьць». Поўная назва: маркёр Пратаколу перадачы гіпэртэксту (ППГТ)[1].

Налады маркёраў у азіральніку «Опэра»

Назва маркёр пачала выкарыстоўвацца ў азіральніку «Опэра» ад часу яго выпуску па-беларуску клясычным правапісам. Іншы азіральнік «Мазіла Жарліс», які займеў беларускі інтэрфэйс, стаў выкарыстоўваць назву бірка.

Даслоўны пераклад ангельскай назвы сустракаецца ў некалькіх славянскіх мовах: баўг. бисквитка, польск. ciasteczko, славен. piškotek, сэрб. колачићи і харв. kolačići — печыва. У суседніх балцкіх мовах таксама: лет. Sīkdatne і лет. slapukas — печыва. Іншы пераклад: укр. реп'яшоклапух.