Літоўская мова
Выгляд
- Літоўская мова (тое ж, што руская, старабеларуская мова[1][2][3][4][5][6][7]) — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, храналягічны этап у разьвіцьці беларускай мовы. Праваслаўны культурны дзяяч Лаўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, у прадмове да складзенага ім Катэхізму пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»[5] і такім спосабам атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай, а рускую — з царкоўнаславянскай. Іншы культурны дзяяч і лексыкограф Памва Бярында, ураджэнец Рэчы Паспалітай, таксама атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай: «пѣтель (царкоўнаславянская мова), чэскі і рускі — когут, валынскі — півень, літоўскі (г.зн. па-старабеларуску) — пятух»[2]. Называньне беларускай мовы «літоўскай» у Вялікім Княстве Літоўскім засьведчыў Удальрык Радзівіл, які ў XVIII ст. заклікаў да рэформы літоўскай (беларускай) граматыкі на фанэтычнай аснове[8]. Таксама існуюць сьведчаньні, што яшчэ ў другой палове XIX ст. на захадзе і ў цэнтры этнічнай тэрыторыі беларусаў мясцовыя жыхары называлі беларускую мову «літоўскай»[9][10]. У працах беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, які меў грунтоўную філялягічную падрыхтоўку і выдаваў у Чыкага навуковы часопіс «Litva», літоўская мова — гэта беларуская мова, як і ліцьвін — беларус, а Літва — Беларусь[11]. Апроч таго, беларускую мову традыцыйна называлі «літоўскай» расейцы, украінцы, палякі ды іншыя народы[12].
- «Літоўская мова» — паняцьце, ужыванае датычна сучаснай летувіскай мовы (ад пачатку — літоўскага дыялекту мовы жамойтаў[13][14][15]), якая належыць да ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскай моўнай групы.
- Літоўскі дыялект або літоўская гаворка (ід. ליטװיש, лі́твіш[16]) — літаратурны дыялект мовы ідыш[17] жыдоўскага субэтнасу літвакоў, які сфармаваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім[18].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Свяжынскі У. Беларуская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 300.
- ^ а б Свяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Менск: Права і эканоміка, 2007. С. 131.
- ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
- ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 234—235.
- ^ а б Насевіч В. Літвіны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 207.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная… // Народная Воля. № 99—100, 30 чэрвеня 2009 г.
- ^ Вячорка В. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 76.
- ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 91, 93.
- ^ Этнографический сборник, издаваемый Имп. Русским географическим обществом. Вып. 3. — СПб., 1858. С. 105.
- ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 25—26.
- ^ Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
- ^ Літвіновіч А. Беларуская мова на старонках «Энцыклапедыі літоўскай мовы» // Наша слова. № 32 (975), 2010 г.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273—277.
- ^ Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў. — Мюнхэн — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972.
- ^ Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
- ^ Зайка В. Студзеньскі сход аддзелу БАЗА // Беларус. № 553, 2009. С. 5.
- ^ Левіт З. Літвакі — невядомая нацыя, Жыды на Беларусі
- ^ Іофе Э. Літвакі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 381.
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |