Катэдра Сьвятой Альжбэты
Славутасьць | |
Катэдра Сьвятой Альжбэты
| |
Краіна | Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Кошыцы і Old Town[d][1] |
Каардынаты | 48°43′12.8″ пн. ш. 21°15′29.18″ у. д. / 48.720222° пн. ш. 21.2581056° у. д.Каардынаты: 48°43′12.8″ пн. ш. 21°15′29.18″ у. д. / 48.720222° пн. ш. 21.2581056° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | арцыбіскупства Кошыцэ[d] |
Архітэктурны стыль | готыка і гатычная архітэктура[1] |
Дата заснаваньня | 1378 і 1490[1] |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d][2] і культурная спадчына Славаччыны[d][1] |
Сайт | domsvalzbety.sk (славацк.) |
Катэдра Сьвятой Альжбэты | |
Катэдра Сьвятой Альжбэты на Вікісховішчы |
Ка́тэдра Сьвято́й Альжбэ́ты (па-славацку: Dóm svätej Alžbety, па-вугорску: Szent Erzsébet-székesegyház) — гатычная катэдра ў Кошыцах, якая ёсьць найбуйнейшай у Славаччыне царквой і адной з самых усходніх гатычных катэдраў Эўропы[3].
Запіс існаваньня гораду, датаваны 1230 годам, зьвязаны з існаваньнем царквы. Працэс пераўтварэньня паселішча зь сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраваньне ў катэдры. Паводле гістарычных і археалягічных крыніцаў, сучасная катэдра будавалася ў пэрыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асьвечанай імём Сьвятой Альжбэтай Вугорскай. Паводле дакумэнтаў XIII стагодзьдзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю[4].
У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагодзьдзі былі праведзеныя буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага вугорскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага экспэрта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 году, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 году. У 1906 годзе ў крыпце катэдры былі перапахаваны парэшткі Фэрэнца II Ракацы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к https://data.gov.sk/dataset
- ^ а б https://www.pamiatky.sk/po/po/Details?id=18589
- ^ «St. Elizabeth Cathedral». Visit Kosice.
- ^ «Historia». Dom Rimkat.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катэдра Сьвятой Альжбэты. Cassovia. (славацк.)
- Катэдра Сьвятой Альжбэты. Slovakia. (славацк.)