Алікантэ
Алікантэ | |||||
гішп. Alicante | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | мерк. 231 да н. э.[1] | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Валенсія | ||||
Правінцыя: | Алікантэ | ||||
Кіраўнік: | Natalia[d][2] | ||||
Плошча: | 201,27 км² | ||||
Вышыня: | 3 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 334 329 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1661,1 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 966, 965 | ||||
Паштовы індэкс: | 03000–03016 | ||||
Нумарны знак: | A | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°20′43″ пн. ш. 0°28′59″ з. д. / 38.34528° пн. ш. 0.48306° з. д.Каардынаты: 38°20′43″ пн. ш. 0°28′59″ з. д. / 38.34528° пн. ш. 0.48306° з. д. | ||||
Алікантэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.alacant.es/ingles/ |
Алікантэ (па-гішпанску: Alicante; па-валенсійску: Alacant ) — горад і порт у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія. Насельніцтва гораду Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, зьяўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасьці[3]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, аглямэрацыя Алікантэ мае 462 281 жыхара.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ разьмяшчалася невялікая ібэрыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калёніі-крэпасьці. Горад знаходзіўся пад уладай Картагену. Пазьней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (лац. Lucentum), што азначае «горад светлага зьзяньня». Археалягічныя раскопкі старажытнага ібэра-раманскага гораду на сёньняшні дзень зьяўляюцца аднымі з найбольш значных славутасьцяў Валенсіі. У VIII стагодзьдзі горад заваявалі маўры. Іхнае панаваньне вырабіла значны ўплыў на разьвіцьцё гораду.
У XVI стагодзьдзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а праз 300 гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Гішпаніі. У гэты пэрыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся й рэканструяваўся. Многія архітэктурныя помнікаў гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёньня Алікантэ зьяўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасьці Валенсія.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]82,4% насельніцтва занятыя ў сфэры паслугаў, у першую чаргу — гандлю й турызму. Разьвітая банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва занятыя ў прамысловасьці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасьць.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ніцца, Францыя
- Карлёфортэ, Італія
- Герцлія, Ізраіль
- Леон, Нікарагуа
- Матансас, Куба
- Аран, Альжыр
- Рыга, Латвія
- Таяока, Японія
- Вэньчжоў, Кітай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б Argos (кат.): Portal d'informació, Portal de información
- ^ Instituto Nacional de Estadística. Municipal Register.