Amorphis
Amorphis | |
Гады | з 1990 году |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Хельсынкі, Фінляндыя |
Мова | ангельская |
Жанр | Раньняя творчасьць: Дэт-дум-мэтал[1] Фолк-мэтал[2][3] Позьняя творчасьць: Прагрэсіўны мэтал[4] Мэлядычны дэт-мэтал[1] Готык-мэтал[1] |
Выдавец | Nuclear Blast Records |
Зьвязаныя праекты | Ajattara, Shape of Despair |
Удзельнікі | |
www.amorphis.net |
Amorphis — фінскі ангельскамоўны мэтал-гурт. Гурт быў заснаваны ў 1990 годзе Янам Рэхбэргерам і Эсай Халапайнэнам.
Для першых альбомаў гурту было характэрнае злучэньне фінскае народнае музыкі з дэт-дум-мэталам. На больш позьніх запісах зьявіўся ўплыў прагрэсіўнага року; пачынаючы з альбома Elegy, у дадатак да гроўлінгу Томі Кайвусаары зьявіўся чысты вакал Пасі Коскінэна.
У лірыцы Amorphis выкарыстоўваюцца матывы фінскае народнае паэзіі, у тым ліку эпасу «Калевала».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музычны калектыў Amorphis быў сфармаваны ў 1990 годзе ў Хельсынкі гітарыстам Эсай Халапайнэнам і ўдарнікам/клявішнікам Янам Рэхбэргерам. Празь некаторы час у гурт прыходзяць гітарыст-вакаліст Томі Кайвусаары з гурту Abhorrence і басіст Олі-Пэка Лайнэ. У такім складзе гурт у сярэдзіне 1991 году запісвае свой першы музычны матэрыял у выглядзе дэма-стужкі, якая атрымала назву Disment of Soul. Пасьля запісу дэма на гурт зьвярнуў увагу лэйбл Relapse Records і прапанаваў дагавор на выпуск альбомаў. Першапачатковай ідэяй супрацоўніцтва лэйбла й гурту меўся стаць спліт з Incantation, аднак задума не ўдалася і замест спліту быў выпушчаны сынгл Vulgar Necrolatry (у тым ж 1991 годзе).[5] У гэты ж час Amorphis пачынае работу над дэбютным паўнафарматным альбомам The Karelian Isthmus, у большасьці сваёй прысьвечаным раньняй гісторыі Фінляндыі. Альбом быў добра сустрэты крытыкамі. У 1993 годзе на Relapse Records выходзіць EP Privilege of Evil, які зьмяшчае раньні матэрыял гурту. У гэтым ж годзе папаўняецца склад гурту — прыходзіць клявішнік Каспэр Мортынсан.
Ужо ў 1994 годзе выходзіць другі паўнафарматны альбом гурту пад назвай Tales from the Thousand Lakes, які, паводле словаў удзельнікаў гурту, стаў першым крокам руху іхняй творчасьці ў напрамку прагрэсіўнага мэталу з выкарыстаньнем клявішных.[5] Альбом быў прысьвечаны фінскаму народнаму эпасу Калевала, з гроўлінгам усё часьцей стаў суседнічаць «чысты» вакал, выкананы Віле Туомі. Альбом меў вялікі посьпех, у выніку якога гурту ўдалося адыграць мноства канцэртаў, у тым ліку з Entombed і Tiamat. Праз частыя канцэрты гурт пакінуў клявішнік Каспэр Мортынсан, яму на зьмену прыйшоў Кім Рантала. У 1994 годзе таксама выйшаў EP Black Winter Day, на якім можна знайсьці некалькі раней нявыдадзеных кампазыцыяў. У 1996 годзе выходзіць альбом Elegy, які на думку некаторых зрабіў моцны ўплыў на мэтал-сцэну.[5] Альбом быў запісаны з новымі ўдзельнікамі, у прыватнасьці месца вакаліста заняў Пасі Коскінэн, які стаў сьпяваць толькі «чыстым» вакалам, месца ўдарніка заняў Пэка Касары (раней іграў у фінскім трэш-мэтал-гурце Stone). Лірычнай асновай альбома стала кніга The Kanteletar, якая ўвабрала ў сябе мноства фінскіх народных паэмаў. З гэтым альбомам Amorphis цалкам адышлі ад дэт-мэтала, спыніўшыся на прагрэсіўным гучаньні з фолкавымі матывамі і матывамі рок-музыкі 70-х гадоў 20-га стагодзьдзя.[5]
У 1997 годзе выходзіць EP My Kantele, які захаваў стылістыку мінулага альбому. На EP таксама былі ўключаны дзьве кавэр-вэрсіі: And I Hear You Call гурту Kingston Wall і Levitation гурту Hawkwind. У ходзе падрыхтоўкі да запісу альбома Tuonela (1999) гурт пакінуў клявішнік Кім Рантала, неўзабаве заменены на Сантэры Каліё з гурту Kyyria. На думку саміх музыкаў альбом стаў больш даступным для масавага слухача.[5]
Пасьля запісу альбома Tuonela гурт пакідае басіст Олі-Пэка Лайнэ. Яго замяняе Нікляс Этэлявуоры. У 2001 годзе выходзіць альбом Am Universum, на якім гурт цалкам адмаўляецца ад гроўлінга.
Наступны Far From The Sun выйшаў у 2003 годзе. Да таго часу гурт пакідае Пэка Касары й за ўдарныя вяртаецца сузаснавальнік гурту Ян Рэхэбргер. Гэты ж альбом сьведчыць аб канцы ўдзелу ў гурце Пасі Коскінэна — у 2004 годзе ён пакінуў калектыў.
Празь некаторы час месца вакаліста заняў Томі Ёўтсэн (ex-Nevergreen). Так сфармаваўся цяперашні склад гурту: Рэхбэргер-Этэлявуоры-Кайвусаары-Халапайнэн-Каліё-Ёўтсэн. Гучаньне зьведала пэўныя зьмены, у прыватнасьці, зноў зьявіўся гроўлінг — усе вакальныя партыі — і чыстыя, і агрэсіўныя — выконвае Томі Ёўтсэн. Новы склад выпусьціў альбомы Eclipse (2006), Silent Waters (2007), Skyforger (2009), а таксама Magic & Mayhem (2010), на якім гурт зноўку перайграў лепшыя гіты зь першых трох пласьцінкаў.
Новы альбом The Beginning of Times, выпушчаны 25 траўня 2011 году распавядае гісторыю найважнейшага пэрсанажа фінскае міталёгіі й фальклёру. Гэта фінскі бог Вяйнямёйнэн, якога апісваюць як магутнага мудрага старца з чароўным голасам. Вяйнямёйнэн, згодна з Калевалай, быў стваральнікам сьвету, старажытным героем і вельмі ўплывовым шаманам.[6]
17 студзеня 2013 року стала вядома, што гурт зьбіраецца выпусьціць яшчэ адзін поўнафарматны альбом[7]. Рэліз атрымаў назву Circle. 19 красавіка ў Эўропе й 30 красавіка ў Паўночнай Амэрыцы быў выпушчаны новы паўнафарматны альбом пад назвай Circle. Прадусарам альбома стаў Пэтэр Тэгтгрэн, франтмэн гурту Pain.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашні склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Томі Ёўтсэн — вакал
- Эса Халапайнэн — гітары
- Томі Кайвусаары — гітара (вакал на першых альбомах)
- Нікляс Этэлявуоры — бас-гітара
- Сантэры Каліё — клявішныя
- Ян Рэхбэргер — ударная ўстаноўка
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пасі Коскінэн — вакал (1996—2004, Ajattara)
- Віле Туомі — вакал (1994)
- Олі-Пэка Лайнэ — бас-гітара (1992—1999)
- Пэка Касары — ударная ўстаноўка (1996—2002)
- Кім Рантала — клявішныя (1994—1998)
- Каспэр Мортэнсэн — клявішныя (1993—1994)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Студыйныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Karelian Isthmus (1992)
- Tales from the Thousand Lakes (1994)
- Elegy (1996)
- Tuonela (1999)
- Am Universum (2001)
- Far from the Sun (2003)
- Eclipse (2006)
- Silent Waters (2007)
- Skyforger (2009)
- The Beginning of Times (2011)
- Circle (2013)
- Under the Red Cloud (2015)
- Queen of Time (2018)
- Halo (2022)
Сынглы й EP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Disment of Soul (1991)
- Amorphis (1991)
- Privilege of Evil (1993)
- Black Winter Day (1995)
- My Kantele (1997)
- Divinity (1999)
- Alone (2001)
- Day of Your Beliefs (2003)
- Evil Inside (2003)
- House of Sleep (2003)
- The Smoke (2003)
- Silent Waters (2007)
- Silver Bride (2009)
- From The Heaven Of My Heart (2009)
- You I Need (2011)
- Hopeless Days (2013)
- The Wanderer (2013)
- Death of a King (2015)
- Sacrifice (2015)
- Separated (2016)
- The Bee (2018)
Зборнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Story — 10th Anniversary (2000)
- Chapters (CD ды DVD, 2003)
- Magic & Mayhem – Tales from the Early Years (2010)
- Forging The Land Of Thousand Lakes (Відэа альбом, 2010)
Відэаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Black Winter Day (1994, працягласьцю 03:46 мін.)
- My Kantele (1996, працягласьцю 05:41 мін.)
- Against Widows (працягласьцю 04:17 мін.)
- Alone (2001, працягласьцю 04:19 мін.)
- Divinity (1999, працягласьцю 03:42 мін.)
- Evil Inside (2003, працягласьцю 03:22 мін.)
- House of Sleep (2006, працягласьцю 04:18 мін.)
- Silent Waters (2007, працягласьцю 04:00 мін.)
- Silver Bride (2009, працягласьцю 03:28 мін.)
- You I Need (2011, працягласьцю 04:23 мін.)
- Hopeless Days (2013, працягласьцю 05:14 мін.)
- The Wanderer (2013, працягласьцю 04:49 мін.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sharpe-Young, Garry MusicMight Amorphis. MusicMight.com. Праверана 2008-03-21 г. Архіўная копія ад 2013-05-20 г.
- ^ PopMatters review of Eclipse. PopMatters. Праверана 2009-08-04 г. Архіўная копія ад 2013-05-20 г.
- ^ Allmusic review of Silent Waters. allmusic. Праверана 2009-08-04 г.
- ^ Sharpe-Young, Garry MusicMight Amorphis. MusicMight.com. Праверана 2008-12-19 г. Архіўная копія ад 2013-05-20 г.
- ^ а б в г д Энцыкляпэдыя цяжкага року (2001 год)
- ^ Новы альбом AMORPHIS будзе прысьвечаны богу Вяйнямёйнэну
- ^ Дэталі новага альбому Circle фінскага прагрэсіў-мэтал-гурту Amorphis(недаступная спасылка)