Рыбафлявін
Рыбафляві́н, вітамін B2 — водарастваральны вітамін групы Б, C17H20N4O6. Будова была вызначана ў 1935 годзе шляхам хімічнага сынтэзу незалежна П. Карэрам і Р. Ё. Кунам[1].
Крышталічнае рэчыва жоўта-аранжавага колеру. Тэмпэратура плаўленьня — 282 °С. Слаба раствараецца ў вадзе і этанолі, не раствараецца ў ацэтоне, бэнзолі і хляраформе. Разбураецца пад узьдзеяньнем сьвятла.
Біялягічная роля
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыбафлявін удзельнічае ў абмене рэчываў шляхам пераўтварэньня ў флявінавыя кафэрмэнты, забясьпечваючыя актыўнасьць важнейшых акісьляльна-аднаўленчых фэрмэнтаў, рэгулюючых працэсы бялковага, тлушчавага і вугляводнага абмену. Таксама неабходны для актыўнасьці іншых вітамінаў.
Недахоп рыбафлявіну ў арганізьме выклікае агульную слабасьць, затрымку росту, малакроўе, запаленьне скуры, парушэньні зроку і інш.
Крыніцы рыбафлявіну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыбафлявін не сынтэзуецца ў арганізьме чалавека і жывёлаў і павінен паступаць разам з ежай. У найбольшай колькасьці ўтрымліваецца ў печані, нырках, яйках, малочных прадуктах, дражджах, грэчцы і інш. У такіх харчовых прадуктах, як рыс, мучныя вырабы, большасьць садавіны і гародніны, рыбафлявін утрымліваецца ў нязначнай колькасьці.
У прамысловых умовах рыбафлявін атрымліваюць хімічным сынтэзам 3,4-дымэтыль-ананіліну і рыбозы або мікрабіялягічным сынтэзам (напрыклад, з выкарыстаньнем грыба Eremothecium ashbyi).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэляксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 4/4. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. , ISBN 13)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Семяненя І. М. Рыбафлявін // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэляксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 4/4. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. , ISBN 13)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- РИБОФЛАВИН // Энцыкляпэдыя Кругасьвет (рас.)
- Рибофлавин (рас.) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (рас.)