Game Dev Tycoon
Game Dev Tycoon | |
Дата выпуску | 10 сьнежня 2012 (у сьвеце) 29 жніўня 2013 (у Steam) |
---|---|
Вэрсія | Steam (Windows, Mac, Linux): 1.5.11, Windows 8 Store: 1.4.2 (x86/x64/ARM) |
Жанры | Сымулятар, Эканамічная стратэґія, Стратэґія ў рэальным часе |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Greenheart Games[d] |
Выдавец | Greenheart Games |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[1], француская мова[1], італьянская мова[1], нямецкая[1], гішпанская мова[1], арабская мова[1], чэская мова[1], нідэрляндзкая[1], грэцкая мова[1], вугорская мова[1], польская мова[1], бразыльская партугальская мова[d][1], расейская мова[1], спрошчаная кітайская[d][1], швэдзкая мова[1], турэцкая мова[1] і украінская мова[1] |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | Microsoft Windows, Mac OS, Linux |
Рэжым | Аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d] |
Кіраваньне | клявіятура, кампутарная мыш |
Афіцыйны сайт |
Game Dev Tycoon — бізнэс сымулятар кампаніі па стварэньні кампутарных гульняў. Дзеі гульні адбываюцца ў 80-х роках калі толькі пачынае разьвівацца гульнявая індустрыя. Распрацоўнікамі гульні ё браты Патрык ды Даніэль Клуґ з Greenheart Games. 29 жніўня 2013 року гульня была ўхваленая і даступная ў Steam Greenlight.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усё пачынаецца з ґаража, у 80-х роках, дзе аднаму распрацоўніку трэба ствараць гульні, каб зарабіць грошы. Потым, стварыўшы шэдэўр, ён зможа набыць сабе офіс, дзе нойме каманду. І так, пачынаючы з простых двух-мерных гульняў і сканчаючы стварэньнем он-лайн гульняў і нават стварэньнем уласнае гульнявое кансолі, гулец дасягацьме вяршыні гульнявое індустрыі. У працэсе гульні гулец мае ствараць рухавікі для гульні, вывучаць новыя жанры, тэмы, тэхналёґіі, рэклямаваць свае гульні і г.д. Потым яму будзе прадстаўленая змога разьвіваць сваю каманду распрацоўнікаў і вывучаць новыя гульнявыя вынаходкі.
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульня пачынаецца з таго, што гульцу трэба ўвесmці назву сваёй кампаніі ls стварыць свайго пэрсанажа і даць яму імя. У пазьнейшых вэрсіях зьявілася змога абраць працягласьць гульні; цяпер гулец можа абраць 25, 30, 35 або 50 рокаў (У вэрсіі 1.4.4 гулец можа абраць толькі 30, 35, 42 рокі). На гульню гэта не ўплывае, а толькі запавольвае або пахутчае гульнявыя падзеі ў залежнасьці ад таго, што абраў гулец. Пасьля стварэньня сваёй студыі, гульцу трэба ствараць свае гульні і выпускаць іх на рынак.
Каб стварыць гульню гульцу неабходна ўвесьці назву гульні, абраць тэму, жанр і плятформу. Распрацоўка гульні праходзіць у тры этапы, у кожнай зь якой гульцу неабходна абраць слушны балянс між вобласьцямі гульні. У кожным этапе гулец можа дадаць дадатковыя кампанэнты да сваёй гульні, як стэрэа гук, нелінейны сюжэт, аркестравы саўнтрэк і шматлікае іншае. Усе гэтыя дадатковыя змогі гульцу будуць даступныя ў залежнасьці ад таго, як ён разьвівае сваю кампанію. Калі, напрыклад, гулец распрацоўвае шмат РПҐ гульняў, то яму будуць даступныя нелінейны сюжэт, складаныя мімікі пэрсанажаў, дыялёґавае дрэва, маральны выбар і шматлікае іншае. У працэсе стварэньня гульні гулец зарабляе балы дызайну й тэхналёґіі. Менавіта іх балянс зробіць гульню пасьпяховаю. Таксама гулец зарабляе балы дасьледаваньня й баґі, якія яму варта выпраўляць.
Пасьля стварэньня гульні яна адпраўляецца на рынак. На пасьпяховасьць продажу ўплываюць наступныя фактары: ацэнка гульні, ажыятаж, жанр / тэма, плятформа, шторочная выстава гульняў, колькасьць фанатаў, якасьць гульні і выпадковыя падзеі.
Гульнявыя этапы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы офіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец пачынае з свайго першага офісу – ґаража. Таксама ён мае толькі адзінага вытворца, які можа ствараць толькі інды-гульні і выконваць маленькія кантракты. Мэта гэтага этапу заключаецца ў тым, што гулец мусіць зарабіць свой першы мільён.
Другі офіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец, набыўшы свой другі офіс, ужо можа стварыць сваю каманду да 4 працоўнікаў. Ён можа ёю кіраваць, разьвіваць і даваць асобныя заданьні. На гэтым этапе гульцу, акрамя выпуску добрых гульняў, трэба разьвіваць сваю каманду і заахвочваць яе. Гульцу будуць даступныя гульні й кантракты сярэдняга маштабу.
Трэці офіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На трэцім і найвялікшым офісе гульцу ў працэсе розьвітку будуць даступныя ўсе іншыя магчымасьці гульні. Гулец можа ствараць гульні ды выконваць кантракты ўсіх маштабаў, а таксама атрымае доступ да лябараторыі, дзе можа праводзіць мноства гульнявых дасьледаваньняў і стварыць сваю гульнявую кансоль.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гульні прысутнічаюць дасягненьні, усяго іх 33.
Дасягненьні | Апісаньне |
---|---|
Падтрымка | Падтрымай раньнюю працу. Набудзь гульню. |
Разумнае рашэньне | Стварыце гульню з добрым спалучэньнем жанру і тэмы. |
Статус культу | Усталюйце новы стандарт для раньняе гульнявое індустрыі. |
Рухавік за 100К | Інвэстуйце больш за 100К у новы гульнявы рухавік. |
Рухавік за 500К | Інвэстуйце больш за 500К у новы гульнявы рухавік. |
Рухавік за 1М | Інвэстуйце больш за 1 млн у новы гульнявы рухавік. |
Золата | Рэалізуйце 500K копіяў гульні без дапамогі выдаўца. |
Плятына | Рэалізуйце 1 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца. |
Дыямэнт | Рэалізуйце 10 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца. |
Анабтаніюм | Рэалізуйце 100 млн копіяў гульні без дапамогі выдаўца. |
Дацягніся да 11 | Атрымайце ад аглядальніка ацэнку 11/10. |
Прафэсіянал | Дасягніце пэрсанажам 5-ы ўзровень. |
Леґенда | Дасягніце пэрсанажам 10-ы ўзровень. |
Разнастайнасьць | Найміце мужчынаў і жанчын. |
Знакамітасьць | Найміце кагось знакамітага. |
Поўны камплект | Найміце максымальную колькасьць працоўных. |
Game Dev Tycoon | Скончыце гульню Game Dev Tycoon. |
Бездакорная гульня | Выпусьціце гульню з рэйтынґам 10. |
Дэтэктыў | Знайдзіце ў гульні хоць адну велікодную пісанку. |
Пачатак | Распрацуйце гульню ў гульні. |
Прыхільнік | Абярыце назву кампаніі. |
Разнастайны | Выпусьціце пасьпяховую гульню ў кожным зь 5-ці галоўных жанраў. |
Зьешце пірог | Дадайце чырвоныя бочкі! Дадайце экшн! |
Паляўнічы за скарбамі | Актывуйце схаваны ў ґаражы скарб. |
Фанат | Цікавы факт: Мы амаль што назвалі нашую кампанію Megaflop Productions! |
Неба – не мяжа. | Зь вяртаньнем, Крысе. Мы сумавалі па табе. |
Вітаема на Марсе | Як я сюды трапіў? І для чаго тут гэтая бэнзапіла? А, якая розьніца! |
Вітаема ў вашым шпіталі | Праханьне да спалечнікаў не паміраць у калідорах. |
Вітаема, Чыфе | Гэты сьвет круглы, але іншы. |
Калёнка аўтара | Часам нялёгка даваць назву гульням. |
Жывапіс з прыродай | Аддайце даніну пэўнай японскай гульні. |
Найлепшая паездка на працу | Бясьпека на працоўным месцы? Не, ня чулі. (велікодная пісанка) |
Пілёт Блухэар да нясеньня службы ў космасе гатовы | Малавядомы факт: каты становяцца аґрэсыўнымі ў космасе. |
Барацьба з пірацтвам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распрацоўнікі Game Dev Tycoon вырашылі правесьці адзін экспэрымэнт і пажартаваць з тымі, хто любіць пампаваць пірацкія гульні. «Праз пару хвіляў пасьля таго, як мы пачалі афіцыйныя продажы Game Dev Tycoon, мы адразу ж выпусьцілі ў сетку ламаную вэрсію гульні, што ё амаль што ідэнтычнаю з ліцэнзаванаю вэрсіяю гульні, з адною важнаю розьніцаю». На карыстальнікаў пірацкае вэрсіі гульні чакаў нечаканы і непрыемны сюрпрыз – празь некаторы час, пасьля добрага пачатку, віртуальная студыя сутыкнулася з праблемаю велізарнага ўзроўню пірацтва, што прыводзіць яе да банкруцтва. На форумах пачалі зьяўляцца душашчыпальныя паведамленьні піратаў, якія прахалі ў распрацоўнікаў і іншых карыстальнікаў парады, як жа пераадолець высокі ўзровень пірацтва ў гульні. Таксама экспэрымэнт паказаў, што пасьля першага дня рэлізу, гульню набылі толькі 214 карыстальнікаў; іншыя 3104 спампавалі ламаную вэрсію гульні.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гульні назвы ўсіх гульнявых студыяў, кампаніяў і назвы гульнявых плятформаў і кансоляў, былі трошкі перайменаваныя. Напрыклад: Sony перайменавалі на Vonny, Microsoft – Mirconoft, Apple – Grapple, Sega – Vena, Nintendo – Ninvento, NES – TES, PlayStation – PlaySystem. Гэта зьвязана з тым, што распрацоўнікі ня мелі ліцэнзію ўжываць сапраўдныя назвы ў сваёй гульні.