Народная гаспадарка СССР
Наро́дная гаспада́рка СССР — сукупнасьць прадпрыемстваў СССР[1], вытворчасьці, якія былі заснаваныя на сацыялістычнае ўласнасьці на сродкі вытворчасьці. Слова народнае па мысьлі савецкага партыйнага начальства павінна было ўказываць на тое, што ўласьнік у СССР — савецкі народ.
Народная гаспадарка СССР дзялілася на дзьве вялікія галіны дзейнасьці:
- вытворчая
- прамысловасьць
- сельская гаспадарка
- будаўніцтва
- перавозкі грузаў, сувязь па абслугоўваньню вытворчасьці
- збор, забясьпячэньне, раздача, рынак
- невытворчая
- ахова здароўя, грамадзкая апека
- навука, культура, навучаньне, мастацтва
- жыльлёва-камунальная гаспадарка, побытавае абслугоўваньне насельніцтва
- перавозкі людзей, сувязь па абслугоўваньню насельніцтва
- кіраваньне, страхаваньне
Невытворчая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Невытворчая дзейнасьць народнае гаспадаркі ўключала галіны, якія чынілі лякарскае культурна-бытавое абслугоўваньне насельніцтва, кіраваньне, задумваньне і іншая грамадзка неабходная дзейнасьць. Невытворчая дзейнасьць мела вялікае значэньне для паляпшэньне ўмоваў работы, павышэньня ўзроўню жыцьця савецкага народу.
Вытворчая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытворчая дзейнасьць народнае гаспадаркі ўключае ўсе галіны гаспадаркі, якія ствараюць і даюць насельніцтву рэчы (вырабы). У прамысловасьці, сельскае гаспадарцы, будаўніцтве ствараліся неабходныя для грамадзтва сродкі вытворчасьці (сыравіна, машыны, збудаваньні і інш.) і прадметы спажываньня (ежа, адзеньне, абутак і інш.). Перавозкі грузаў, сувязь па абслугоўваньню вытворчасьці, збор, забясьпячэньне, раздача, рынак таксама адносіцца да вытворчае дзейнасьці, бо яны дапамагаюць перадаваць вырабы іх спажыўцам.
Вядучая галіна вытворчае дзейнасьці — прамысловасьць. Аснову магутнасьці СССР складала цяжкая прамысловасьць. Яе разьвіцьцё ў СССР ставілася вышэй за іншыя галіны гаспадаркі СССР. Напрыклад, сельская гаспадарка была ніжэй за цяжкую прамысловасьць, што было прычынаю голаду (у 1930-ыя гады) і пастаяннага недахопу харчаваньня ў СССР.
Цяжкая прамысловасьць савецкае дзяржавы была адна з самых разьвітых у сьвеці. Яна забясьпечвала вытворчасьць сродкаў вытворчасьці (сыравіны, машын, рухавікоў, прыладаў). У лёгкае і харчовае прамысловасьці ствараліся прадметы спажываньня (ежа, тканіны, адзеньне, абутак і г. д.). Стварэньне розных тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэньня займалася меншая частка прадпрыемстваў, чым цяжкаю прамысловасьцю.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка СССР забясьпечвала прамысловасьць сыравінаю, а насельніцтва — ежаю. Яна ўключала наступныя галіны:
- расьлінагадоўля
- вядзеньне садоў
- вядзеньне агародаў
- кормагадоўля
- жывёлагадоўля
- сьвінагадоўля
- скотагадоўля
- авечкагадоўля
- птушкагадоўля
- рыбагадоўля і інш.
Будаўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаўніцтва СССР мела задачы будаваньня і перабудовы вытворчых будаў, збудаваньняў, жылых дамоў, дарог, бальніцаў, школаў і іншых нерухомасьцяў.
Перавозкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Возы (машыны) у СССР забясьпечвалі перавозкі безь перапынку і своечасовае задавальненьне патрэбаў народнае гаспадаркі і насельніцтва СССР.
Сувязь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сувязь СССР з дапамогаю новых для таго часу ведаў і дасягненьняў навукі змагло разьвіць новыя спосабы сувязі:
- радыё
- тэлеграф
- тэлебачаньне
- тэлефон
- пошта
З дапамогаю сувязі СССР і КПСС змагло аб’яднаць краіну ў адно цэлае. Простыя людзі змаглі ведаць, чуць навіны з усіх канцоў СССР.
Злука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаспадарка СССР складаную будову і мноства галінаў. Яны разьвіваліся і зьмяняліся з-за патрабаваньняў часу. Усе галіны народнае гаспадаркі СССР былі шчыльна зьвязаныя і рабілі разам для вытворчасьці, забясьпячэньня СССР патрэбнымі вырабамі. Усе галіны былі злучаныя ў Адзіную народнагаспадарчу злуку СССР[a]. Сярод злукаў можна выдзяліць:
- машынабудаўнічая
- па вытворасьці будаўнічых матэрыялаў
- паліўна-энэргетычная
- зямельнапрамысловая
Машынабудаўнічая злука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Машынабудаўнічая злука[b] забясьпечвала сродкамі работы ўсе галіны народнае гаспадаркі СССР, што ў сваю чаргу ўплывала на разьвіцьцё ўсяго СССР. Машынабудаўнічая злука складалася з наступных галінаў:
- энэргетычнае
- цяжкае
- вознае
- хімічнае і нафтавае
- будаўнічае
- дарожнага і камунальнага машынабудаваньня
- станкабудаўнічае і інструмэнтальнае
- электратэхнічнае
- электроннае прамысловасьці
- прыладабудаваньня
- аўтамабільнае прамысловасьці і інш.
КПСС і ўрад СССР разьвіваў перад усім машынабудаўнічую злуку па-над іншымі галінамі народнае гаспадаркі СССР. Асабліва разьвівалі станкабудаваньне, вытворчасьць вылічальных машынаў, прыладабудаваньня, электратэхнічнае і электроннае прамысловасьці. Ад узроўню іх разьвіцьця перад усім залежала навукова-тэхнічнае разьвіцьцё СССР.
Злука па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Злука па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў[c] ўключае наступныя галіны:
- чорная мэталюргія
- каляровая мэталюргія
- хімічная і нафтахімічная
- лясная
- папяровая і дзераваапрацоўчая
- прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў
Паліўна-энэргетычная злука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паліўна-энэргетычная злука[d] — сукупнасьць зьвязаных галінаў (вугальная, газавая, нафтавая, нафтапераапрацоўчая, электраэнэргетыка), дзе дзейнічаюць прадпрыемствы, якія дазваляюць здабываць, перавозіць і хаваць паліўна-энэргетычныя запасы (вугаль, нафта, газ і інш.), вырабляць і перадаваць да карыстальнікаў электраэнэргію.
Зямельнапрамысловая злука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зямельнапрамысловая злука[e] — складаная міжгаліновая злука, якая мае тры падгаліны:
- Першая — вытворчасьць сродкаў вытворчасьці, якая мае ў сваім складзе вытворчасьць трактараў, сельскагаспадарчае будаўніцтва, машынабудаваньне для жывёлагадоўлі і кормавытворчасьці, машынабудаваньня для лёгкае і харчовае прамысловасьці, камбікармовая і мікрабіялягічная прамысловасьць і іншыя падгаліны прамысловасьці СССР. Тут уключалася будаўніцтва ў вёсках СССР.
- Другая — сапраўдная вясковая вытворчасьць (галіна расьлінагадоўлі і жывёлагадоўлі, аграхімічная і вэтэрынарна-санітарныя службы, асабістыя гаспадаркі калгасьнікаў).
- Трэцьцяе — галіны вытворчасьці, якія забясьпечваюць збор, захаваньне, пераапрацоўку сельскагаспадарчае сыравіны (харчовая, мяса-малочная, мукамольна-крупяная і інш.), а таксама грамады зьвязаныя з продажам тых вырабаў. Асноўная задача зямельнапрамысловае злукі — забясьпячэньне росту вытворчасьці сельскагаспадарчае вытворчасьці, забясьпячэньне насельніцтва харчаваньнем.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Экономика // Современная энциклопедия. — 2000.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|