Менскі мэтрапалітэн
Менскі мэтрапалітэн | |
Лёга Менскага мэтрапалітэну | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Пачатак працы | 30 чэрвеня 1984 |
Лініі |
3 лініі Даўжыня: 38,3 км |
Колькасьць станцыяў | 33 |
Пасажырапаток на дзень | 800 тыс. (2016)[1] |
Пасажырапаток на год | 291 млн (2016)[1] |
Схема мэтрапалітэну | |
Ме́нскі мэтрапалітэ́н — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў Менску. Гэта адзіная сыстэма мэтрапалітэну ў Беларусі. Праектаваньне першай лініі мэтро распачалося ў 1976 годзе, а першыя будаўнічыя працы пачаліся 3 траўня 1977 году. Для жыхароў гораду мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.
На сёньняшні дзень Менскі мэтрапалітэн мае 3 лініі з 33 станцыямі. У стадыі дэтальнай распрацоўкі і будаўніцтва знаходзіцца другая ды трэцяя чарга трэцяй лініі. Кампанія, што будуе станцыі Менскага мэтрапалітэну — Менскмэтрабуд. Паводле пасажырапатоку Менскі мэтрапалітэн займае 4-е месца ў СНД, а паводле колькасьці станцыяў — 6-е. Рухомы склад электрадэпо «Маскоўскае» і «Магілёўскае» цалкам складаецца з вагонаў 81-717/714 розных мадыфікацыяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя Менскага мэтрапалітэну пачынаецца ў канцы 1960-х гадоў. Менавіта тады ў сталічных дойлідаў зьявілася думка аб будаўніцтве новага транспарту ў Менску. У 1974 годзе было зроблена першае тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне будаўніцтва мэтрапалітэну, а ў 1976 годзе пачынаецца дэталёвая распрацоўка мэтрапалітэну. Прымаецца плян будаўніцтва васьмістанцыйнай лініі, якая будзе прахадзіць пад галоўным праспэктам краіны. У канцы сьнежня 1976 году з Масквы прыйшоў канчатковы дазвол на будаўніцтва мэтрапалітэну ў Менску. Афіцыйнае рашэньне Савету Міністраў СССР аб будаўніцтве мэтрапалітэну ў Менску было абвешчанае толькі 4 лютага 1977 году[2].
3 траўня 1977 году ў раёне будучай станцыі «Парк Чалюскінцаў» распачаліся першыя працы[3]. 16 чэрвеня была забітая першая паля. Працы падзялілі паэтапна сярод 8 пляцоў, якія разьмяшчаліся на месцах будучых 8 станцыяў. Пачыналіся працы паступова па ўсёй лініі, а першая праходчая тарча была дастаўленая з Днепрапятроўску, бо Менск сваёй ня меў. На першай лініі было шмат складаных пляцоў: Сьвіслач, падводныя рэкі, чыгуначныя галіны, але работы ішлі пасьпяхова.
26 чэрвеня 1984 году Менскі мэтрапалітэн быў адкрыты для дзяржаўных кіраўнікоў, якія спусьціліся на станцыю «Плошча Перамогі», каб праехаць на першай лініі па станцыях «Інстытут Культуры», «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Для жыхароў гораду і гасьцей сталіцы мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.
Другі этап разьвіцьця мэтрапалітэну прыпадае на 1987 год. У гэтым годзе зьявілася станцыя «Ўсход», якая стала перасадачным вузлом для 100 тысячаў жыхароў Менску.
Праектныя красьлюнкі другой лініі зьявіліся ўжо ў 1981 годзе. Спачатку па праекце было закладзена 15 станцыяў, якія павінны былі зьвязаць Заводзкі раён і Красны Бор. У 1984 годзе заклалі палі па пляцы «Фрунзэнская» — «Трактарны завод», а ўжо 31 сьнежня 1990 году там праехалі першыя цягнікі. 3 ліпеня 1995 году былі здадзеныя «Маладзёжная» і «Пушкінская», а 7 лістапада 1997 году — «Аўтазаводзкая» і «Партызанская». 5 верасьня 2001 году была адкрытая дваццатая станцыя Менскага мэтрапалітэну — «Магілёўская».
З 1996 году пачалі будавацца тры новыя станцыі — «Ракаўская», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка» — на другой лініі. У 2001 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на ўсход гораду — станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча». Гэта значыць, што ўпершыню менскі мэтрапалітэн выйшаў за Менскую кальцавую.
У 2003 годзе Менскі мэтрапалітэн атрымаў у эксплюатацыю другое электрадэпо «Магілёўскае», разьмешчанае таксама за кальцавой дарогай.
У 2004 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на паўднёвы захад Менску. 5 чэрвеня 2003 году прымаецца пастанова Менскага гарвыканкаму аб зьмене назвы будучай станцыі «Ракаўская» на «Спартыўная». Прапанову аб пераназваньні «Ракаўскай» выказаў на форуме афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму наведнік пад мянушкай «Міхаіл Майсеевіч, Галяндыя». Назва «Ракаўская» ў яго выклікала непрыемныя асацыяцыі з ракавай пухлінай[4]. Першапачаткова некаторыя новыя станцыі плянавалася назваць іначай, і гэта датычыць ня толькі «Ракаўскай». 11 сьнежня 1993 году газэта «Знамя Юности» пісала: «Тапанімічная камісія Менгарвыканкаму разгледзела пытаньне аб назвах станцыяў мэтрапалітэну, якія ў будучыні ўвойдуць у эксплюатацыю. Станцыям першай лініі, што сьледуюць па „Інстытуце культуры“, вырашана даць назвы „Грушаўка“, „Міхалава“, „Пятроўшчына“, „Малінаўка“. За станцыяй „Усход“ лінію працягнуць „Дойлідзкая“, „Уручча“, „Смаленская“. Станцыі другой чаргі, якія будуюцца, мелі атрымаць назвы „Цівалі“, „Кальварыя“, „Ракаўская“, „Кунцаўшчына“, „Каменная Горка“, „Віленская“».
7 лістапада 2005 году адбылося адкрыцьцё станцыяў «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка». 7 лістапада 2007 году адкрыліся станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча».
9 чэрвеня 2008 году дзеля замены эскалатараў была зачыненая станцыя «Кастрычніцкая»[5], меркавалася, што рэканструкцыя будзе доўжыцца да 1 верасьня, але працы працягнуліся да 26 верасьня. Дзеля сувязі паміж першай і другой лініямі мэтро быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут «Станцыя мэтро „Інстытут Культуры“ — станцыя мэтро „Плошча Перамогі“».
11 красавіка 2011 году на станцыі «Кастрычніцкая» быў зьдзейсьнены тэракт, у выніку якога загінулі 15 чалавек, 126 чалавек параненыя.[6]
7 лістапада 2012 году адкрыты ўчастак працягласцю 5,2 км з трыма станцыямі: «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». Падчас будаўніцтва гэтага ўчастка было прынята рашэньне падоўжыць лінію яшчэ на 1,8 км да станцыі «Малінаўка», яе будаўніцтва пачалося ў 2009 годзе, а скончана 3 чэрвеня 2014 году, калі станцыя была адкрытая для пасажыраў. 1 красавіка 2014 году ў «Менскім мэтрапалітэне» ўвялі бескантактныя смарт-карткі (БСК) для аплаты праезду. 25 лютага 2014 году начальнік прадпрыемства «Менскі мэтрапалітэн» Расьціслаў Юрэня загадзя паведаміў: «На станцыі мэтро «Плошча Леніна» ў тэставым рэжыме запрацуе інфакіёск, дзе можна будзе папаўняць свой электронны праязны. Прычым вы маеце магчымасьць набываць яго як на дэкаду, палову месяца ці месяц, так і на пэўную колькасьць паездак з тэрмінам дзеяньня 60 содняў. У першую чаргу гэта будзе зручна людзям, якія рэдка карыстаюцца транспартам. Для таго, каб папоўніць праязны празь інфакіёск, спатрэбіцца сама БСК і банкаўская картка, на якой ёсьць як мінімум неабходная для «абнаўленьня» праязнога сума». На той час 58 % пасажыраў карысталіся жэтонамі. «Менскі мэтрапалітэн» налічваў звыш 4000 супрацоўнікаў і 337 вагонаў. За дзень мэтрапалітэнам у сярэднім карысталася 890 000 чалавек. Сярэдняя хуткасьць цягніка мэтро складала 41 км/гадзіна. Сабекошт паездкі ў мэтро складаў 4500 рублёў (0,5 даляра)[7].
Мэтро сёньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 25-гадовую гісторыю менскі мэтрапалітэн перавёз 4,5 мільярду пасажыраў. У 2016 годзе штодзень мэтро карыстаюцца каля 800 тыс. чалавек. Да прыкладу, у першы год працы мэтро (1984) у сярэднім 207 тысячаў чалавек карысталіся паслугамі гэтага віду транспарту[8], у траўні 2009 году сярэднясуткавая перавозка пасажыраў склала 686 тыс. чалавек, а ў сьнежні 2012 году гэты паказьнік дасягнуў 944 тысячы чалавек[8].
На сёньняшні дзень працуе два электрадэпо, 67 рухомых саставаў. Па буднях у гадзіны пік пасажыраў абслугоўвае 45 саставаў. Інтэрвал руху зранку на першай лініі складае дзьве хвіліны, на другой — дзьве з паловай хвіліны[9].
Пазыцыя | Станцыя | 2016 год | 2015 год |
---|---|---|---|
1 | Плошча Леніна | 61 | — |
2 | Каменная Горка | 59 | — |
3 | Плошча Якуба Коласа | 50 | — |
4 | Уручча | 47 | — |
5 | Акадэмія навук | 40,4 | — |
Пазыцыя | Станцыя | 2016 год | 2015 год |
---|---|---|---|
1 | Купалаўская | 6 | — |
2 | Першамайская | 8 | — |
Па Маскоўскай лініі за 2016 год перавезьлі 57,9% ад чысла ўсіх пасажыраў, па Аўтазаводзкай — 42,1%[1].
Лініі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтазаводзкая лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Зялёналуская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Маскоўская лінія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Маскоўская лінія
Першая лінія пачала сваю працу 30 чэрвеня 1984 году ў складзе 8 станцыяў. На сёняшнія дзень лінія цягнецца 19,9 км і складаецца з 15 станцыяў (Малінаўка, Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка, Інстытут Культуры, Плошча Леніна (Незалежнасьці), Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча). Маскоўская лінія амаль цалкам ідзе пад праспэктамі Незалежнасьці і Дзяржынскага.
Да адкрыцьця новых станцыяў у 2012 годзе лінія пасьля «Інстытуту Культуры» мела тупік і выезд да электрадэпо «Маскоўскае».
Аўтазаводзкая лінія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Аўтазаводзкая лінія мэтро (Менск)
Другая лінія была адкрытая 31 сьнежня 1990 году ў складзе 5 станцыяў. Пасьля гэтага станцыю яшчэ чатыры разы працягвалі. На сёняшні дзень лінія доўжыцца 18,1 км і складаецца з 14 станцыяў (Магілёўская, Аўтазаводзкая, Партызанская, Трактарны завод, Пралетарская, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзэнская, Маладзёжная, Пушкінская, Спартовая, Кунцаўшчына, Каменная горка).
На ўсходзе, пасьля станцыі «Магілёўскай», разьмяшчаецца мэтрадэпо «Магілёўскае».
Зялёналуская лінія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Зялёналуская лінія мэтро
Першая чарга трэцяй лініі (чатыры станцыі) адкрытая 7 лістапада 2020 року. Працягваецца з поўначы на поўдзень Менску. Самай буйной станцыяй ёсьць Вакзальная.
Працоўныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе тунэлі Менскага мэтрапалітэну залягаюць неглыбока, што знойдзеш ня ў кожным мэтрапалітэне постсавецкіх гарадоў.
Як і станцыі іншых постсавецкіх мэтро, большасьць станцыяў Менскага мэтрапалітэну мае арыгінальнае афармленьне. Гэтак, «Плошча Якуба Коласа» і некаторыя другія адлюстроўваюць беларускія нацыянальныя матывы, іншыя — яскравы прыклад савецкае тэматыкі. Апошнія чэргі («Барысаўскі тракт», «Уручча», «Спартыўная» і іншыя) прыўнесьлі крыху «хай-тэку».
Рухомы склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менскі мэтрапалітэн мае тую ж шырыню каляіны, што і звычайная чыгунка — 1520 мм. Электрычны ток падаецца на трэцюю, кантактную, рэйку. Сярэдняя напруга складае каля 750 В.
Рухомы склад Менскага мэтрапалітэну — гэта 272 вагоны тыпу 81-717/714. На першай лініі працуюць 25, а на другой — 29 пяцівагонных складаў (дагэтуль другую лінію абслугоўвалі чатырохвагонныя склады[10]). Маскоўскую і Аўтазаводзкую лінію абслугоўваюць дэпо «Маскоўскае» і «Магілёўскае» адпаведна.
Пляны на будучыню
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер вядзецца будаўніцтва на другой лініі ад станцыі Аэрадромная да станцыі Слуцкі Гасьцінец. Пасьля будзе будавацца трэцяя чарга ад станцыі Прафсаюзнай да Лагойскай.
14 ліпеня 2016 году Менскі гарвыканкам зацьвердзіў назвы некаторых станцыяў трэцяй лініі, а таксама наступныя назвы станцыяў чацьвертай лініі: «Чыжоўка», «Азёрная», «Шэйпічы», «Серабранка», «Даўгабродзкая», «Сьляпянка», «Батанічны Сад», «Друкарская», «Максіма Багдановіча», «Старавіленскі Шлях», «Вясьнянка», «Алімпійская»[11].
У будучыні Менскі мэтрапалітэн павінен павялічыцца да 4 лініяў зь перасадачнымі вузламі на «Трактарным заводзе», «Фрунзэнскай», «Акадэміі навук» і «Плошчы Леніна» (былая «Плошча Незалежнасьці»), а таксама паўколам у цэнтры.
Здарэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- З 17 па 21 жніўня 1995 году мэтрапалітэн не працаваў з-за страйку машыністаў[12], што праходзіў у тыя дні, нагодай для якой паслужыла парушэньне кіраўніцтва мэтрапалітэна калектыўнай дамовы ды тарыфнага пагадненьня. Страйкоўцы, карыстаючыся падтрымкай Вольнага прафзьвяза Беларусі, патрабавалі адстаўкі кіраўніцтва, учаснай выплаты зарплат ды поўнага выкананьня дамовы. Улады адрэагавалі на страйк масавымі арыштамі найболей актыўных яе ўдзельнікаў ды выкарыстаньнем працы штрэйкбрэхераў (машыністаў-чыгуначнікаў з лакаматыўных дэпо Орша ды Баранавічы, а таксама маскальскіх інструктараў з Маскоўскага ды Пецярбурскага мэтрапалітэнаў). За ўдзел у страйку было звольнена 58 чалавек, а чыннасьць прафзьвяза была прыпынена.
- Трагедыя на Нямізе — масавая таўкатня ў падземным пераходзе Менску каля станцыі мэтро «Няміга». Колькасьць сьмяротных ахвяраў — 53 чалавекі, больш за 150 чалавек было паранена.
- Улетку 2009 году ў Менску здарылася паводка ў выніку моцнага ліўня. Было затоплена шмат цэнтральных вуліцаў, у тым ліку й мэтро: вада цалкам затапіла некалькі глыбока закладзеных станцый, пасьля чаго рух цягнікоў на абедзьвюх лініях быў спынены, а пасажыры былі выведзены са станцый.
- Тэрарыстычны акт у менскім метро
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Пассажиропоток на станции метро "Малиновка" почти в 6 раз больше, чем на "Купаловской" // Партал «TUT.BY». — 2017.
- ^ Ала Мачалава Якое нутро ў мінскага метро? // Газэта «Звязда». — 2007.
- ^ Дата в истории: 35 лет назад началось строительство минского метрополитена (рас.)
- ^ Замест станцыі метро «Чырвоны бор» у Менску будзе «Віленская»? Грамадства. «Хартыя-97» (4 сьнежня 2008). Праверана 18 траўня 2015 г.
- ^ Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» зачыніцца на рамонт 9 чэрвеня Усяго патроху. Газэта «Наша Ніва» (30 траўня 2008). Праверана 18 траўня 2015 г.
- ^ Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Радыё Свабода (11 красавіка 2011). Праверана 11 красавіка 2011 г.
- ^ Ганна Гарустовіч. З праязным — «міма касы» // Зьвязда : газэта. — 26 лютага 2014. — № 36 (27646). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б С открытием в Минске трех новых станций 1-й линии метро число пассажиров подземки увеличилось в среднем на 73,5 тыс. человек в день (рас.). агентство «Минск-новости» (25 студзеня 2013). Праверана 21 лютага 2013 г.
- ^ Замначальника метрополитена: В Минске в час пик метро работает лучше, чем в Париже (рас.). партал «TUT.BY» (10 ліпеня 2009). Праверана 11 ліпеня 2009 г.
- ^ 1 июня по второй линии минского метро пойдут пятивагонные составы // TUT.BY (рас.)
- ^ «О наименованиях станций второго участка третьей линии и четвертой линии Минского метрополитена». Решение Минского городского исполнительного комитета от 14 июля 2016 г. № 2008 (рас.)
- ^ "В трансе". Как бастовали 20 лет назад работники минского метро и водители троллейбусов