Малая Мядзьведзіха
Выгляд
Малая Мядзьведзіха | |
Лацінская назва | Ursa Minor |
---|---|
· у родным склоне | Ursae Minoris |
· скарот | UMi |
Простае ўзьняцьцё | 15г |
Схіленьне | +75° |
Квадрант | NQ3 |
Плошча | 256 кв. гр. (56-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 23 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 3 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | Паўночная зорка (1,97m) |
Найбліжэйшая зорка | UU UMi (42,60 сьв. г., 13,06 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Мэтэорныя патокі | Урсыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −10°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу чэрвеня. |
Малая Мядзьведзіха або Малы Воз (па-лацінску: Ursa Minor) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай намэнклятуры IAU (1930). Сузор’е Малая Мядзьведзіха было пералічана старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем у II стагодзьдзі н. э., адкуль яно дайшло да нашага часу. Адметным сузор’е зьяўляецца з-за знаходжаньня каля паўночнага нябеснага полюсу: Паўночная зорка знаходзіцца акурат у ім. Зь цягам часу гэта зьменіцца з-за папярэджаньня раўнадзенстваў.[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Guilherme de Almeida Navigating the Night Sky: How to Identify the Stars and Constellations. — Springer, 2004. — ISBN 1-85233-737-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малая Мядзьведзіха — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|