Гран-пры Бахрэйну
Міжнароднае кола Бахрэйну | |
( ) | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 20 |
Першая гонка | 2004 |
Лідэр (гоначнік) | Льюіс Гэмілтан (5) |
Лідэр (канструктар) | Фэрары (7) |
Траса | |
Працягласьць кола | 5,412 км |
Працягласьць гонкі | 308,238 км |
Колькасьць колаў | 57 |
2024 | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола | |
Вонкавыя спасылкі | |
bahraingp.com (анг.) | |
Гран-пры́ Бахрэ́йну (па-арабску: جائزة البحرين الكبرى) — гонка Формулы-1 на міжнароднай трасе ў Сахіры. Праводзіцца з чэмпіянату сьвету 2004 году па цяперашні час. Стала першым Гран-пры Формулы-1 на Сярэднім Усходзе.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаўніцтва міжнароднай трасы ў Сахіры пачалося ў 2002 року, першае Гран-пры адбылося тут у Гран-пры Бахрэйну 2004 году року. З тае пары ладзіцца безь перапынкаў, акрамя сэзону 2011 року, бо тады ў Бахрэйне выбухлі пратэсты.
Праваабаронцы заклікалі скасаваць і наступнае Гран-пры 2012 року праз парушэньні правоў чалавека, у тым ліку забойства актывіста Салага Абаса Габіба наконадні Гран-пры і сьмяротнае раненьне фотажурналіста Агмэда Ісмаэля Гасана эль-Самадзі. Аднак нягледзячы на пратэсты, у тым ліку хакерскую атаку «Ананімусаў», Гран-пры адбылося паводле раскладу 22 красавіка.
У 2020 року Гран-пры Бахрэйну, заплянаванае на 22 сакавіка, было скасаванае праз пандэмію каранавіруснай інфэкцыі, аднак прайшло ў тым жа годзе 29 лістапада.
Першым пераможцам у 2004 року стаў нямецкі гоначнік Фэрары Міхаэль Шумахэр. Лідэрам паводле колькасьці перамог ёсьць брытанец Льюіс Гэмілтан (5 разоў).
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Траса ў Сахіры характэрная сваімі вялікімі бакавінамі, за што яе крытыкуюць, бо гоначнікі могуць беспакарана выяжджаць па-за межы дарогі. Насамрэч яны былі зробленыя наўмысна, каб на трасу не трапляў пясок. Гран-пры Бахрэйну лічыцца адным з найбясьпечнейшых гонак у сьвеце.
Замест традыцыйнага шампанскага на подыюме пераможцы гонкі распырскваюць безалькагольны ружовы напой, хоць спажываньне алькаголю ў Бахрэйне не забароненае.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bahrain GP (анг.). ChicaneF1. Праверана 3 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 3 верасьня 2021 г.
- ^ Sakhir (фр.). StatsF1. Праверана 3 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 5 сьнежня 2019 г.