Сусі
Сусі | |
Нацыянальная страва | японская кухня[d] |
---|---|
Паходжаньне | |
Асноўны складнік | |
Распаўсюджаныя складнікі | сырая рыба[d] і рыс |
Сусі́[1] (сушы́) — японская страва з рысу, сырой рыбы, воцату, васабі (хрэн), водарасьцяў (парфіра) і падлівы з соі або імбіру[2]. Атрымала распаўсюджаньне па-за Японіяй з 1980-х гадоў. Стылі і віды сусі моцна адрозьніваюцца, але адзіным ключавым інгрэдыентам ёсьць адмысловы рыс, які мае назву сары альбо сумэсі[3].
Мяркуецца, што вынаходнікам сучасных сусі ёсьць Ганая Ёгэй, які вынайшаў нігіры-сусі, тып сусі, найбольш вядомы на сёньня, у якім морапрадукты зьмяшчаюцца на уласнаруч зьлеплены кавалак рысу, аздоблены воцатам, каля 1824 году ў пэрыяд Эда. У тую эпоху такая страва лічылася фаст-фудам клясы цёнін[4][5]. Сусі традыцыйна гатуюцца зь сярэднязерневага белага рысу, але страву можна прыгатаваць з карычневага рысу або каротказерневага рысу. Вельмі часта сусі аздабляецца морапрадуктамі, як то кальмарам, вугарам, стронгай, тунцом і мясам крабу. Часам гатуюцца без морапрадуктаў і пазыцыянуюцца як вэгетарыянская страва. Сусі часам блытаюць з сасімі, падобнай стравай у японскай кухні, якая складаецца з тонка нарэзанай сырой рыбы альбо часам мяса[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вінцук Вячорка. Панславіст назваў беларускі гук «брыдкім». Як яму адказаць? Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Радыё Свабода.
- ^ Вольга Цыбульская. Сушы: карысьць або небясьпека // Зьвязда : газэта. — 2 чэрвеня 2010. — № 105 (26811). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ «Sushi — How-To». FineCooking.
- ^ «The Mysteries of Sushi — Part 2: Fast Food». Toyo Keizai.
- ^ «When Sushi Became a New Fast Food in Edo». Nippon.
- ^ «Sashimi vs Sushi — Difference and Comparison. Diffen.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|