Соф’я Сапега
Соф’я Сапега | |
Дата нараджэньня | 10 лютага 1998[1] (26 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | студэнт, палітычны вязень, юрыстка |
Соф’я Андрэеўна Сапега (нар. 10 лютага 1998, Уладзівасток, Расея) — грамадзянка Расеі, якая стала палітычнай зьняволенай па затрыманьні супрацоўнікамі ГУБАЗіКу падчас захопу самалёту Boeing 737 у Менску 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам[3].
Сапезе высоўвалі некалькі абвінавачаньняў, у тым ліку ў арганізацыі масавых хваляваньняў[4].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яе бацькі — Андрэй Сапега і Ганна Дудзіч, сястра — сьпявачка Ева Стар. Ва ўзросьце васьмі гадоў Соф’я пераехала разам з маці ў Беларусь, у горад Пінск, але засталася грамадзянкай Расеі. У 2015 годзе яна скончыла школу ў Менску і паступіла ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні, дзе вучылася па спэцыяльнасьці «Эўрапейскае права і права Эўрапейскага зьвязу», пазьней праходзіла практыку на тэлеканале «Белсат». Напрыканцы 2020 году пачатку сустракацца зь беларускім журналістам і палітычным актывістам Раманам Пратасевічам, заснавальнікам тэлеграм-каналу NEXTA, які быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
Інцыдэнт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Соф’я Сапега ляцела 23 траўня 2021 году разам са сваім хлопцам Раманам Пратасевічам з адпачынку дадому. Самалёт Ryanair, які рухаўся маршрутам Атэны — Вільня, нечакана пасадзілі ў Менску, абаіх маладых людзей затрымалі. Сапегу вінавацяць у дзеяньнях, якія яна нібыта зрабіла ў жніўні-верасьні 2020 году. Яна затрыманая на 2 месяцы.
26 траўня 2021 году сумеснаю заяваю васьмі арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускага Хэльсынскага камітэту, прызнана палітычнаю зьняволенаю[5][6].
Беларусь не аддасьць Сапегу Расеі, судзіць яе будуць у Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка[7]. Расейскі консул наведаў яе толькі аднойчы.
2 чэрвеня 2021 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяла Гэлен Б’ёрклюнд, дэпутатка Рыксдагу[8][9].
14 чэрвеня 2021 году суд Партызанскага раёну Менску ў закрытым рэжыме адхіліў скаргу Сапегі на яе затрыманьне[10]. 16 чэрвеня бацька Софʼі Сапегі зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб літасьці да ягонай дачкі і папрасіў губэрнатара Прыморскага краю Расеі, куды зьбіраўся зь візытам Лукашэнка, арганізаваць сустрэчу зь ім. «Магчыма, мне ўдасца пераканаць яго памілаваць маю дачку», — сказаў Андрэй Сапега. «Не ламайце ёй лёс. Яна проста маленькая дзяўчынка, якая толькі пачынае жыць», — заклікаў ён[11].
6 чэрвеня 2023 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаваньні Софʼі Сапегі. 7 чэрвеня яе перадалі з папраўчай калёніі ў Гомлі дэлегацыі Прыморскага краю Расеі, якую ўзначальваў губэрнатар Алег Кажамяка, што зьвярнуўся да А. Лукашэнкі наконт памілаваньня[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20210526152034/https://anews.com/136499221-sofyja-sapega-chto-izvestno-o-vozljublennoj-romana-protasevicha.html
- ^ https://www.reuters.com/business/aerospace-defense/vilnius-university-says-its-student-travelling-with-protasevich-also-detained-2021-05-24/
- ^ Paul Cunningham.(en) (2021-07-15) Irish politicians sponsor Belarus political prisoners (анг.). RTÉ.ie(en). — quote=A few political prisoners in Belarus have high-profiles - such as Roman Protasevich and Sofia Sapega who were pulled off a Ryanair flight in Minsk. Праверана 2021-07-16 г. Архіўная копія ад 2021-07-16 г.
- ^ Опубликовано видеообращение россиянки Сапеги из СИЗО
- ^ Human rights organizations call to release five more political prisoners (анг.). Вясна (2021-05-26). Праверана 2021-05-27 г. Архіўная копія ад 2021-05-27 г.
- ^ Белорусские правозащитники признали Софью Сапегу политзаключенной
- ^ Лукашэнка заявіў, што не аддасьць Соф’ю Сапегу для суду ў Расеі, Радыё Свабода, 1-06-2021
- ^ Members of Parliament from Sweden, Germany and Austria take over godparenthood for Sofia Sapega, Safiya Malashevich and Vital Prokharau (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-02). Праверана 2021-08-03 г. Архіўная копія ад 2021-08-03 г.
- ^ Anders Nilsson. (2021-06-06) Björklund engagerar sig för politisk fånge i Belarus (швэд.). Sydöstran(sv). Праверана 2021-08-03 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
- ^ Суд в Минске отклонил жалобу Сапеги на задержание (рас.)
- ^ Пасол Расеі дапусьціў, што Лукашэнка памілуе Софʼю Сапегу, Радыё Свабода, 22-06-2021
- ^ Грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу вызвалілі паводле памілаваньня Лукашэнкі // Беларуская служба Радыё «Свабода», 7 чэрвеня 2023 г. Праверана 7 чэрвеня 2023 г.