Перайсьці да зьместу

Č

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Karybut (гутаркі | унёсак) у 23:24, 19 кастрычніка 2008. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Č, č - літара лацінскага альфабэту. Утвораная ад літары C з дапамогай дыякрэтычнага знаку гачэк. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнаму Ч. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), саамскіх моваў; таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў зь беларускае, расейскае й украінскае моваў. У гэтых альфабэтах зьяўляецца чацьвёртай літарай.

Гісторыя

Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.