Перайсьці да зьместу

Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Рэал Сасьедад Сан-Сэбастыян, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 23:02, 12 верасьня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Рэал Сасьедад
Поўная назва Real Sociedad de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1909
Горад Сан-Сэбастыян, Гішпанія
Стадыён Анаэта
Умяшчальнасьць: 32 076
Прэзыдэнт Хакін Апэрыбай[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
realsociedad.eus (баск.)​ (гішп.)​ (анг.)​ (фр.)​ (кіт.)

«Рэал Сасьеда́д» (па-гішпанску: Real Sociedad de Futbol) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Сан-Сэбастыян, прадстаўляе краіну баскаў. Заснаваны 7 верасьня 1909 году, быў адным з заснавальнікаў Ля Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».

Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я, калі клюб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» зь Більбао, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клюб быў запрошаны гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі й клюбу «Лівэрпул» Джон Элдрайдж.

«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартовых сэкцыяў, як то жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пэлёту.

Футбол зьявіўся ў Сан-Сэбастыяне ў пачатку 1900-х, дзякуючы намаганьням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся зь Вялікабрытаніі й прывезьлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клюб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Гішпаніі. У траўні 1905 году быў утворны футбльны клюб «Сан-Сэбастыян» як асобная структура клюбу San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клюбу зьвярнуліся да арганізатараў Кубку Гішпаніі аб рэгістрацыі клюбу ў турніры, але дазвол ня быў атрыманы з-за магчымасьці блытаніны з клюбам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазьбегнуць гэтай сытуацыі клюб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасьня 1909 году. У 1910 кароль Гішпаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Сэбастыян у якасьці сваёй летняй рэзыдэнцыі, надаў клюбу сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ля Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клюб заняў выніковае чацьвертае месца, а ягоны гулец Франсыска «Пака» Біенсабас стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды была зьменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэньнем Другой гішпанскай рэспублікі, але была зьменена назад на «Рэал Сасьедад» пасьля сканчэньня Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ля Лігай і Сэгундай, толькі ў 1940-х гадох клюб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымэру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасьці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чыльліда, пакуль траўма не паклала канец ягонай футбольнай кар’еры.

Каманда заняла другое месца ў Ля Лізе ў першы раз у сэзоне 1979—1980 гадоў, набраўшы 52 пункты. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 пункты, а бронзавы прызэр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клюбу нна 13 пунктаў. На наступны сэзон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой ​​першы тытул і не дазволіўшы мадрыдзкаму «Рэалу» чацьверты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клюбы атрымалі па 45 пунктаў, але па розьніцы мячоў клюб з Сан-Сэбастыяна апярэдзіў сталічных гульцоў[2]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзону 1981—1982 гадоў, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе баўгарскім клюбам ЦСКА Сафія. Атрымаўшы паразу ў Баўгарыі зь лікам 1:0, у Гішпаніі клюбы галоў гэтак і ня здолелі забіць[3].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Алекс Рэміра 1995
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Адрыясоля 1995
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Аен Муньяс 1997
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Мартын Субімэндзі 1999
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Ігар Субэльдыя 1997
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Арыц Элюстонда 1994
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Андэр Барэнэчэа 2001
8 Сьцяг Расеі ПА Арсэн Захаран 2003
9 Сьцяг Ісьляндыі Нап Оры Оскарсан 2004
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Мікель Аярсабаль (капітан) 1997
11 Сьцяг Сурынаму Нап Шэральда Бэкер 1995
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Лёпэс 2002
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Унаі Марэра 2001
14 Сьцяг Японіі Нап Такефуса Кубо 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі ПА Урка Гансалес 2001
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Ён Андэр Алясагасьці 2000
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Сэрхіё Гомэс 2000
18 Сьцяг Малі Аб Амары Траарэ 1992
19 Сьцяг Нігерыі Нап Умар Садык 1997
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Ён Пачэка 2001
21 Сьцяг Марока Аб Наеф Агер (ар. Ўэст Гэм) 1996
22 Сьцяг Гішпаніі ПА Бэньят Тур’ентэс 2002
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Браіс Мэндэс 1997
24 Сьцяг Харватыі ПА Лука Сучыч 2002
25 Сьцяг Гішпаніі ПА Ён Магунасэляя 2001
26 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Хон Арамбуру 2002
28 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Марын 2003
31 Сьцяг Гішпаніі Аб Ён Мартын 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]