Перайсьці да зьместу

Нёман Горадня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 22:32, 1 сакавіка 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Нёман Горадня
Поўная назва Футбольны клюб «Нёман Горадня»
Заснаваны 1964
Горад Горадня, Беларусь
Стадыён ЦСК «Нёман»
Умяшчальнасьць: 8479[1]
Старшыня Іван Варсовіч[2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Нёман» — беларускі футбольны клюб з гораду Горадні, заснаваны ў 1964 годзе. З 1992 году ўдзельнічае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Уладальнік Кубка Беларусі (1993). Колеры клюбу: жоўты і зялёны.

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1964 годзе, калі «Нёман» быў заяўлены ў чэмпіянат СССР клясы «Б», якая на той час была трэцім дывізіёнам у сыстэме футбольных ліг СССР. Ужо ў 1967 годзе каманда, ачоленая трэнэрам Вадзімам Радзішэўскім, паднялася ў дывізіён вышэй, дзе затрымалася на два гады. Пасьля рэфармаваньня сыстэмы ліг у СССР «Нёман» быў вымушаны павярнуцца ў трэці дывізіён, дзе хутка зьмяніў назву на «Хімік». Наступныя сэзоны гарадзенцы працягвалі гуляць у трэцім дывізіёне. У канцы 1980-х здарыўся прарыў у розыгрышу Кубка СССР. Пад кіраўніцтвам трэнэра Вячаслава Сівакова «Хімік» прарваўся да 1/8 фіналу, дзе ў гасьцёх у сімфэропальскай «Таўрыі» саступіў зь лікам 4:3.

Пасьля здабыцьця незалежнасьці ў Беларусі пачалі ладзіць уласны чэмпіянат. Улічваючы, што да гэтага «Хімік» гуляў на саюзным узроўні, гарадзенцы былі запрошаныя ў першую лігу, якая на той момант была наймацнейшым дывізіёнам у краіне. У дэбютным сэзоне айчыннага першынства каманда скончыла чэмпіянат на 5 месцы не зважаючы на вялікую колькасьць паразаў. Добры сэзон, але ўжо не дэбютны, правёў малады абаронца Сяргей Гурэнка, які пазьней будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Беларусі і пяройдзе ў расейскі «Лякаматыў» у 1995 годзе. На наступны сэзон у каманды пасьля двух гадоў адсутнасьці з польскай «Ягелёніі» вярнуўся бамбардзір Сяргей Саладоўнікаў, які быў абраны капітанам каманды. У тым ліку дзякуючы і яны «Нёман», які зьмяніў назва на арыгінальную, здабыў першы трафэй у сваёй гісторыі — Кубак Беларусі. Яшчэ ў чвэрцьфінале гарадзенцы адолілі моцны магілёўскі «Дняпро», а ў паўфінале толькі дзякуючы правілу выязнога голу было скаранае менскае «Дынама». У фінале, які ладзіўся ў Менску, зь лікам 2:1 быў пераможаны рэчацкі «Ведрыч». Галы на свой рахунак запісалі Алег Сысоеў і Юры Мазурчык. Трэнэрам на той час быў Станіслаў Уласевіч. У розыгрышы чэмпіянату, які на пэўны час перайшоў на сыстэму восень-вясна, «Нёман» падвысіў сваю пазыцыю да 4 месца. У наступныя гады гарадзенцы фінішавалі ў сярэдзіне табліцы ці крыху ніжэй за яе. У 1999 годзе «Нёман» аб’яднаўся зь іншым гарадзенскім футбольным клюбам «Белкард», дадаўшы ягонае імя да свайго. З новай назвай «Нёман-Белкард», каманда праіснуе некалькі гадоў, а потым зноўку вярнецца да свайго звыклага назова — «Нёман». Шыкоўным стаў сэзон 2002 году, калі нёманцы ўвесь чэмпіянат месьціліся ў групе лідэраў і скончылі сэзон на першым радку з аднолькавай колькасьцю пунктаў разам з БАТЭ. «Залаты» матч, які мусіў выявіць чэмпіёна, ладзіўся ў лістападаўскі дзень і скончыўся ў дадатковы час, а «залаты» гол забіў абаронца барысаўчан Валеры Тарасенка[3]. У тым сэзоне зьзялі зоркі такіх футбалістаў «Нёмна» як то, Аляксандра Сулімы, Дзьмітра Раўнейка, Віталя Надзіеўскага, Аляксея Сучкова і Дзьмітра Кавалёнка, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам дружыны. У тым жа сэзоне гарадзенскі клюб меў найвышэйшую наведвальнасьць сярод усіх клюбаў, то бок ягоныя матчы глядзелі на трыбунах стадыёну ў сярэднім блізу 6,4 тысячаў заўзятараў. Нажаль, па сканчэньні сэзону шмат лідэраў атрымалі прапановы ад іншых клюбаў і сышлі. Суліма зьехаў у тальяцінскую «Ладу», Раўнейка далучыўся да маскавіцкага «Тарпэда», а Сучкоў стаў футбалістам львоўскіх «Карпатаў».

У наступныя гады клюб ня меў добрых вынікаў, але і здолеў захоўваць месца ў найвышэйшай лізе. У 2011 і 2014 гадах «Нёман» дасягаў фіналаў Кубка Беларусі, але спачатку прагуляў «Гомлю» зь лікам 0:2 на сталічным стадыёне Трактар, а потым у 2014 годзе на новапабудуванай Барысаў-Арэне саступіў салігорскаму «Шахцёру». У тым 2014 годзе галоўным трэнэрам клюбу быў некалі выдатны гарадзенскі футбаліст і капітан клюбу Сяргей Саладоўнікаў. На полі тады вылучаўся малады гулец Павал Савіцкі, які ў тым жа годзе быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі». За год да таго ў сэзоне 2013 году «Нёман» фінішаваў на чацьвертым месцы ў чэмпіянаце. Акрамя Савіцкага добра гулялі брамнік Сяргей Чэрнік, абаронцы Павал Рыбак і Максім Вітус, а таксама паўабаронца Яўген Савасьцьянаў. У 2016 годзе галоўным трэнэрам на доўгія гады стаў Ігар Кавалевіч. «Нёман» пачаў выступаць больш стабільна, але ў сэзонах 2021 і 2022 гадоў вынікі пагоршыліся. Цікава, што ў 2022 годзе каманда, якая гуляла ў добры футбол, але ёй стала няшчасьціла, скончыла розыгрыш на 9 месцы, маючы на сваім рахунку ажно 13 нічыйных вынікаў.

Былыя назвы

  • «Нёман» (1964—1971)
  • «Хімік» (1972—1992)
  • «Нёман» (1993—1998)
  • «Нёман-Белкард» (1999—2001)
  • «Нёман» (з 2002 году)

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 26 жніўня 2022 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Артур Маліеўскі 2001
4 Сьцяг Расеі Аб Андрэй Васільеў 1992
7 Сьцяг Армэніі Нап Гегам Кадымян 1992
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Ненад Адамавіч 1989
9 Сьцяг Гамбіі Нап Па Амар Джобэ 1998
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Яўген Сакута 2000
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Грыбоўскі 1995
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Валеры Жукоўскі (капітан) 1984
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Васілючак 1994
14 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Шэрыф Жымо 1996
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Канстанцін Рудзянок 1990
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ягор Зубовіч 1989
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Сяргей Курганскі 1986
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Іван Садоўнічы 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Кыргыстану ПА Алімардон Шукураў 1999
24 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Якімаў 1989
25 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яўген Ляшко 1996
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Анюкевіч 1992
32 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Юры Паўлюкавец 1994
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Карповіч 1994
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Альфрэд Мазурыч 2003
46 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Лягчылін 1992
50 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Шалашнікаў (ар. БАТЭ) 2002
71 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Антон Сучкоў 2002
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Пасевіч 1999
78 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Яблонскі 1996
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Павал Савіцкі 1994
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Варакса 2004

Статыстыка

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Найвышэйшая 5 30 10 11 9 43–36 41
2013 Найвышэйшая 4 32 13 8 11 34–30 47
2014 Найвышэйшая 8 32 11 9 12 41–36 42
2015 Найвышэйшая 8 26 8 8 10 21–32 32
2016 Найвышэйшая 14 30 7 8 15 21–36 29
2017 Найвышэйшая 6 30 14 7 9 42–32 49
2018 Найвышэйшая 7 30 12 7 11 31–32 43
Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/8 2 1 1 0 4–2
2013—2014 Фінал 5 4 0 1 11–4
2014—2015 1/4 3 1 0 2 6–7
2015—2016 1/8 4 1 2 1 7–2
2016—2017 1/8 2 1 0 1 6–2
2017—2018 1/2 6 4 1 1 14–2
2018—2019 1/16 1 0 0 1 1–3
2019—2020 1/16 1 0 0 1 1–2

Удзел у эўракубках

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2014—2015 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Ісьляндыі Габнарф’ёрдур 1:1 0:2

Галоўныя трэнэры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі