Перайсьці да зьместу

Нядзеля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Нядзеля, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 09:24, 6 чэрвеня 2022. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Нядзе́ля — дзень тыдня паміж суботай і панядзелкам. У хрысьціянскіх краінах гэты дзень — сьвяты, дзень Бога, дзень для сьвятой імшы і адпачынку. Адсюль пайшла назва гэтага дня ў беларускай мове: ня дзелаць, не рабіць. На лаціне ён называецца Dies Solis (дзень Сонца) і ў многіх мовах у назвах ужываюць адпаведны корань, іншыя ўтварылі назву ад Dies Dominicalis (дзень Гасподні). Вацлаў Ластоўскі прапанаваў назву соўнік, у гонар сонца.

Нядзеля — другі з выходных дзён. У некаторых народаў гэта апошні дзень тыдня, але некаторыя культуры лічаць яго першым днём наступнага тыдня.