Рыбэйран-Прэту
Рыбэйран-Прэту | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 19 чэрвеня 1856 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 546 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 16 | ||||
Паштовы індэкс: | 14000-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 21°10′39.4734″ пд. ш. 47°48′36.3539″ з. д. / 21.1776315° пд. ш. 47.810098306° з. д.Каардынаты: 21°10′39.4734″ пд. ш. 47°48′36.3539″ з. д. / 21.1776315° пд. ш. 47.810098306° з. д. | ||||
Рыбэйран-Прэту | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ribeiraopreto.sp.gov.br |
Рыбэйра́н-Прэ́ту (па-партугальску: Ribeirão Preto) — горад, які месьціцца ў паўночна-ўсходняй частцы штату Сан-Паўлу, Бразылія. Паводле ацэнак на 2020 год колькасьць насельніцтва складала 711825 чалавек, а аглямэрацыя — 1178910 чалавек. Знаходзіцца за 313 км ад гораду Сан-Паўлу і за 706 км ад сталіцы краіны гораду Бразыліі. Акрамя канцэнтраваньня тэхналягічных прадпрыемстваў у горадзе, Рыбэйран-Прэту таксама зьяўляецца важным культурным цэнтрам. Сярод вядомых мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў горадзе, варта вылучыць сельскагаспадарчы фэстываль «Агрышоў», рок-фэстываль Жуан і нацыянальную кніжную выставу, якая арганізуецца на двары.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад паўстаў каля 1856 году як цэнтар сельскагаспадарчага рэгіёну. Асноўнай крыніцай прыбытку паселішча была кава ажно да 1929 году, калі яна страціла каштоўнасьць у параўнаньні з прамысловым сэктарам. У другой палове ХХ стагодзьдзя інвэстыцыі ў ахову здароўя, біятэхналёгіі, біяэнэргетыку і інфармацыйныя тэхналёгіі прывялі да таго, што ў 2010 годзе горад быў абвешчаны тэхналягічным цэнтрам рэгіёну.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У наш час цукровы трысьнёг зьяўляецца галоўнай культурай, якая вырошчваецца ў сельскай мясцовасьці муніцыпалітэту. За трысьнёгам ідуць дробныя культуры, як то кукуруза, арахіс і соя. У горадзе вырабляюцца мэдычныя і стаматалягічныя матэрыялы, корм для жывёлаў, мяса, малочныя прадукты, тэкстыль, сталь, мэбля, будаўнічыя матэрыялы, аграхімія, фармацэўтыка і піва. У горадзе функцыянуе тэхналягічны парк, які ставіць сваёй мэтай падтрымку навукова-тэхнічнага разьвіцьця раёну, прыцягваючы кампаніі, якія інвэстуюць у дасьледаваньні і распрацоўку прадуктаў, арыентаваных на галіну аховы здароўя і біятэхналёгіяў.