Перайсьці да зьместу

Восень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Восень, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 19:08, 13 жніўня 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Восеньскі краявід

Восень — адна з чатырох часоў году паміж летам і зімою. Складаецца з трох месяцаў: у паўночным паўшар’і — верасьня, кастрычніка і лістапада, у паўднёвым — сакавіка, красавіка і траўня.

У адрозненьне ад каляндарнай, астранамічная восень надыходзіць пазьней — падчас восеньскага раўнадзенства 22 або 23 верасьня (у паўночным паўшар’і) або 20 або 21 сакавіка (у паўднёвым паўшар’і) і працягваецца да зімовага сонцастаяньня (21 або 22 сьнежня у паўночным паўшар’і, 20 або 21 чэрвеня у паўднёвым паўшар’і).