Маркёр
Маркёр (бірка; анг. cookie — печыва, трансьліт. кукі) — папарныя мэтазьвесткі з назвамі і іх значэньнямі, якія сэрвэр Пратаколу перадачы гіпэртэксту перадае вэб-азіральніку.
Палі ў шапцы маркёра служаць для захоўваньня сэрвэрам зьвестак пра стан наведваньня. Паводле Мэханізму кіраваньня станам у Пратаколе перадачы гіпэртэксту, распрацаванага ў красавіку 2011 году Апэрацыйнай групай праектаваньня Сеціва, «маркёры маюць шмат гістарычных недахопаў, якія паніжаюць іх бясьпеку і прыватнасьць». Поўная назва: маркёр Пратаколу перадачы гіпэртэксту (ППГТ)[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва маркёр пачала выкарыстоўвацца ў азіральніку «Опэра» ад часу яго выпуску па-беларуску клясычным правапісам. Іншы азіральнік «Мазіла Жарліс», які займеў беларускі інтэрфэйс, стаў выкарыстоўваць назву бірка.
Даслоўны пераклад ангельскай назвы сустракаецца ў некалькіх славянскіх мовах: баўг. бисквитка, польск. ciasteczko, славен. piškotek, сэрб. колачићи і харв. kolačići — печыва. У суседніх балцкіх мовах таксама: лет. Sīkdatne і лет. slapukas — печыва. Іншы пераклад: укр. реп'яшок — лапух.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. Барт. Мэханізм кіраваньня станам у Пратаколе перадачы гіпэртэксту (анг.) // Апэрацыйная група праектаваньня Сеціва, красавік 2011 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |