Мабільныя ТэлеСыстэмы
ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» | |
Тып | ААТ |
---|---|
Лістынг на біржы | MTSS |
Заснаваная | 1993 |
Уласьнікі | Сыстэма[d][1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Расейская Фэдэрацыя |
Ключавыя фігуры | Леанід Меламед (прэзыдэнт) |
Галіна | паслугі мабільнай сувязі |
Прадукцыя | мабільная сувязь[d], сотавая сувязь, стацыянарны тэлефон[d], шырокапалосны досяг да інтэрнэту[d], мабільнае тэлебачаньне[d], кабэльнае тэлебачаньне[d], спадарожнікавае тэлебачаньне[d] і лічбавае тэлебачаньне |
Абарачэньне | ▲ $6,38 млрд (2006, US GAAP) |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | ▲ $825 млн (2006, US GAAP) |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Сыстэма[d] |
Даччыныя кампаніі | МТС-Туркмэністан[d], UMS[d], Мабільныя ТэлеСыстэмы і Vodafone Ukraine[d] |
Мабільныя ТэлеСыстэмы (ММВБ: MTSI , РТС: MTSS , NYSE: MBT) — найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі GSM у Расеі й краінах СНД, які абслуговае больш за 74,16 мільёну абанэнтаў. Таксама МТС на цяперашні момант зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам мабільнай сувязі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе[4]. Штаб-кватэра — у Маскве.
Уласнікі й кіраўніцтва
- АФК «Сыстэма», Расея, 52,8 % акцыяў;
- 46,7 % акцыяў — у вольным звароце.
Рынкавая капіталізацыя кампаніі на пачатак 2007 — каля $20,07 млрд.
Прэзыдэнт кампаніі — Леанід Меламед.
Дзейнасьць
Сетка МТС выкарыстоўвае стандарт GSM. Кампанія працуе ў Расеі (маюцца ліцэнзіі на аказаньне паслуг сувязі ў стандарце GSM у 84 рэгіёнах краіны[5]), Беларусі, Украіне, Узбэкістане й Туркмэністане [6].
Статыстыка
- Больш за 74,52 (па стане на 3.04.2007)[7] мільёнаў актыўных абанэнтаў, у тым ліку:
- Расея — 51,84 млн.
- Масква й Маскоўская вобласьць — 11,62 млн.
- Санкт-Пецярбург і Ленінградзкая вобласьць — 2,608 млн.
- Украіна — 20,68 млн.
- Беларусь — 3,38 млн[6].
- Узбэкістан — 1,80 млн.
- Туркмэністан — 0,21 млн.
- Расея — 51,84 млн.
- Больш 300 комплексных цэнтраў продажаў і абслугоўваньня;
- Больш 27 000 дылерскіх кропак, дзе можна падлучыцца да сеткі;
- Роўмінг у 150 краінах сьвету.
Фінансавыя паказчыкі дзейнасьці
Выручка кампаніі за 2006 год па US GAAP вырасла на 35,5 % да $6,38 млрд, OIBDA — на 52,9 % да $3,23 млрд, чысты прыбытак — на 15,5 % да $1,25 млрд[8].
Дадатковыя факты
- 10 траўня 2006 году было абвешчана аб пачатку правядзеньня рэбрэндынга кампаніі[9], які быў ініцыяваны для ўводзін скразнога брэнда для кампаніі «Сыстэма Тэлеком»[10] (падпадзяленьні АФК «Сыстэма»), якая, у тым ліку, уключае ў сябе апэратара мабільнай сувязі «МТС». Новы лягатып МТС уяўляе сабой два чырвоныя квадраты, разьмешчаныя побач. На правым квадраце белымі літарамі напісана назва брэнда, а на левым — скразны малюнак белага яйка, якое павінна сымбалізаваць прастату й геніяльнасьць.
- Паводле зьвестак незалежных дасьледаваньняў, за год, які прайшоў пасьля правядзеньня рэбрэндынгу, пазнавальнасьць гандлёвай маркі кампаніі вырасла з 84 % да 91 %[11]. Лік рэспандэнтаў, якія лічаць МТС жаданым апэратарам, вырасла за гэты час на 19 %[11].
- 15 чэрвеня 2006 году быў праведзены рэбрэндынг кампаніі «Уздунробіта»[12], даччынага прадпрыемства МТС ва Ўзбэкістане.
- C 28 верасьня 2006 году кампанія пачала ўкараненьне новага брэнда ў Туркмэністане ў сваёй даччынай кампаніі BCTI, якая зьяўляецца першым апэратарам мабільнай сувязі краіны. Пераход на новы брэнд суправаджаўся актыўнай рэклямнай акцыяй і рознымі кліенцкімі праграмамі.
- 25 ліпеня 2007 году было абвешчана аб пачатку рэбрэндынгу ва Ўкраіне ў кампаніі «Украінская мабільная сувязь»[13].
Структура актываў АФК «Сыстэма» | ||||||||||||||||
Высокія тэхналёгіі: Канцэрн «Сытронікс» |
Тэлекамунікацыі: мабільная сувязь: «Мабільныя ТэлеСыстэмы» «Скай Лінк» фіксаваная сувязь: «Комстар-ОТС» «МГТС» МТТ «Сувязьінвэст» |
Нерухомасьць: дэвелапмэнт: «Сыстэма-Галс» і даччыныя структуры |
Радыё- і касьмічныя тэхналёгіі: Канцэрн «РТІ Сыстэмы» | |||||||||||||
Банкаўскі сэктар: Маскоўскі банк рэканструкцыі й развіцьця East-West United Bank |
Турызм: ВАТ Інтурыст: некаторыя даччыныя таварыствы: «Інтурыст Гатэль Груп» Гасьцініца «Космас» Гасьцініца «Пэкін» |
Страхаваньне: «Росна» і даччыныя структуры |
Масмэдыя: «Сыстэма Мас-мэдыя»: некаторыя прыналежныя мэдыйныя актывы: «Стрым-ТВ» Космас-ТВ Літаратурная газэта | |||||||||||||
Фармацэўтыка й біятэхналёгіі: Мэдыка-тэхналягічны холдынг «МТХ» |
Гандаль: «Дзіцячы мір — Цэнтар» і даччыныя структуры; «Дзіцячы мір» |
Мэдыцынскія паслугі: «Мэдсі» |
Масмэдыя: «Сыстэма Мас-мэдыя» і даччыныя структуры |
МТС у Беларусі
СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» | |
Тып | ААТ |
---|---|
Лістынг на біржы | MTSS |
Заснаваная | 4 красавіка 2002 |
Уласьнікі | Сыстэма[d][1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Беларусь |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Карповіч (генэральны дырэктар) |
Галіна | паслугі мабільнай сувязі |
Прадукцыя | мабільная сувязь[d], сотавая сувязь, стацыянарны тэлефон[d], шырокапалосны досяг да інтэрнэту[d], мабільнае тэлебачаньне[d], кабэльнае тэлебачаньне[d], спадарожнікавае тэлебачаньне[d] і лічбавае тэлебачаньне |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Сыстэма[d] |
Даччыныя кампаніі | МТС-Туркмэністан[d], UMS[d], Мабільныя ТэлеСыстэмы і Vodafone Ukraine[d] |
Беларуска-расейскае сумеснае ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (МТС; па-расейску: Мобильные ТелеСистемы) — беларускі апэратар мабільнай сувязі. Падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800. Заснавальнікамі кампаніі зьяўляюцца РУП «Белтэлеком» (Беларусь) (51 % статутнага капіталу) і ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) (49 %). Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 27 чэрвеня 2002 году, стаўшы другім мабільным апэратарам стандарту GSM у Беларусі.
Статыстыка
11 ліпеня 2007 году кампанія абвясьціла ад тым, што колькасьць актыўных абанэнтаў дасягнула 3,5 млн чалавек[14]. Гэта складае 54 % ад агульнай колькасьці карыстальнікаў мабільнай сувязі ў краіне. На пачатак ліпеня 2007 году пакрыцьцё МТС ахапляе звыш 80 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 93 % насельніцтвы Беларусі. У сеткі гэтага апэратара працуюць 2763 базавыя станцыі. Паслуга міжнароднага роўмінгу падаецца ў 129 краінах сьвету ў сетках 221 GSM-апэратара[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ а б https://ir.mts.ru/about_mts/mts_at_a_glance/shareholder_structure
- ^ а б в MTS Annual Report 2022 — Мабільныя ТэлеСыстэмы.
- ^ а б Информация о МТС — Мабільныя ТэлеСыстэмы.
- ^ http://www.expert.ru/printissues/d/2006/05/emitent_mts/
- ^ https://archive.is/20061024000556/http://www1.company.mts.ru/press-centre/briefly/
- ^ а б Заснавальнікамі СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Беларусь) зьяўляюцца РУП «Белтэлекам» (Беларусь) (51 % акцый) і ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Расея) (49 % акцый). Такім чынам, СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» не зьяўляецца даччынай структурай ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы». Аднак, і ў фінансавых дакумэнтах і пры падліку ліку абанэнтаў ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» часта прыводзіць даведкавыя лічбы па СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы», што часта ўводзіць у памылку адносна рэальнага ўладальніка СААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы».
- ^ http://www1.company.mts.ru/press-centre/press_release/2007-05-18-99583/(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20160315124425/https://news.mail.ru/economics/1285710/
- ^ Новы знак якасьці МТС
- ^ Брэнд новага пакаленьня для кампаній групы «Сыстэма Тэлеком»
- ^ а б МТС дапамаглі яйкі. Новы брэнд апэратара спадабаўся абанэнтам. Ведомости, № 108 (1882), 15 чэрвеня 2007
- ^ Рэбрэндынг групы кампаній «Сістэма Тэлеком». «Уздунробіта» уваходзіць у фазу абнаўленьня.
- ^ Брэнд МТС стартуе ва Ўкраіне
- ^ https://web.archive.org/web/20070928082100/http://www.mts.by/news/d0c36e6e3b25fd01.html
- ^ http://naviny.by/rubrics/mobile/2007/07/05/ic_articles_127_151747/
Вонкавыя спасылкі
Мабільныя ТэлеСыстэмы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт кампаніі
- МТС у Беларусі
- МТС ва Ўзбэкістане
- МТС у Туркмэністане
- МТС ва Ўкраіне
- Крэдытныя рэйтынгі кампаніі на сайце Standart&Poors
- Вакансіі кампаніі на сайце HeadHunter
- Mobile TeleSystems OJSC — Google Finance
|
|
|