Майстар Тэадорык
Выгляд
Ма́йстар Тэадо́рык, альбо Тэадэрык (па-чэску: Mistr Theodorik) — чэскі мастак, прадстаўнік раньняга этапу паўночнага адраджэньня. У ягонай творчасьці спалучаюцца рысы гатычнага ды рэнесанснага мастацтва.
Пра ягонае жыцьцё вядома надзвычай мала. У 1340-х – 1370-х гадах майстар Тэадорык працаваў у Празе пры двары Карла IV. Быў першым майстрам праскага цэху мастакоў. Найбольш вядомы росьпісам капліцы сьвятога Крыжа ў замку Карлштэйн. Памёр не пазьней 1381 году.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Зьнешнія спасылкі
- Mistr Theodorik (па-чэску)
- Mistr Theodorik v klášteře sv. Anežky (па-чэску)