Перайсьці да зьместу

Макс Вэбэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ripchip Bot (гутаркі | унёсак) у 08:32, 17 лютага 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Макс Вэбэр
Max Weber
Макс Вэбэр у 1894 годзе
Дата нараджэньня 21 красавіка 1864
Месца нараджэньня Эрфурт, Саксонія
Дата сьмерці 14 чэрвеня 1920
Месца сьмерці Мюнхэн, Баварыя
Прычына сьмерці пнэўманія[1] і гішпанскі грып[1]
Месца пахаваньня
Грамадзянства немец
Месца вучобы Гэйдэльбэрскі Ўнівэрсытэт
Занятак юрыст, эканаміст, сацыёляг, філёзаф, антраполяг, адвакат, прафэсар унівэрсытэту, музыказнаўца, палітык, гісторык
Навуковая сфэра сацыялёгія, эканоміка, права
Месца працы Фрайбурскі Ўнівэрсытэт, Нэйдэльбэрскі Ўнівэрсытэт, Венскі Ўнівэрсытэт, Мюнхенскі Ўнівэрсытэт
Сябра ў Pan-German League[d], German Sociological Association[d], Баварская акадэмія навук[d], Гайдэльбергская акадэмія навук[d][3], Гайдэльбергская акадэмія навук[d][3] і Студэнцкая карпарацыя Алеманія Гайдэльберг[d]
Навуковы кіраўнік Левін Гольдшміт[d], Аўгуст Майцэн[d] і Рудольф фон Гнайст[d]
Вучні Альфрэд Шуц[d] і Гаральд Гарфінкель[d]
Бацька Макс Вэбэр[d][4]
Маці Гэлена Вэбэр[d][4]
Подпіс Выява аўтографу

Макс Вэ́бэр (нар. 21 красавіка 1864 года ў Эрфурце, Саксонія, пам. 14 чэрвеня 1920 года ў Мюнхэне) — нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст. Старэйшы брат вядомага сацыёляга Альфрэда Вэбэра.

Біяграфія

Бацька Макса Вэбэра, таксама як і яго сын, быў доктарам права і вядомым палітыкам. Макс быў самым старым зь дзевяці дзяцей у сям’і. Дзяцінства і маладосьць Макс правёў у Бэрліне. У 18821884 гг., ён вывучаў права, філязофію і эканоміку ў Гэйдэльбэрскім унівэрсытэце. У 1883-1884 гг. Макс быў вымушаны спыніць вучобу і пайсьці ў войска. Пасьля сканчэньня службы, ён яшчэ год вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Бэрліне, а потым перавёўся ў Гёцінген, дзе скончыў сваю вышэйшую адукацыю ў 1886 годзе.

У 1886—1893 гг., Макс Вэбэр пасяліўся ў Шарлотэнбургу, прадмесьці Бэрліна, дзе працаваў над сваёй доктарскай дысэртацыяй, якую пасьпяхова абараніў у 1889 годзе. Пасьля атрыманьня доктарскай ступені ў 1892 годзе, Макс Вэбэр атрымаў пасаду прафэсара і пачаў выкладаць права ў Бэрлінскім Унівэрсытэце. У 1893 годзе ён ажаніўся з Мар’янай Шнітгер.

У 1894 годзе Макс Вэбэр атрымаў пасаду прафэсара на катэдры палітычнай эканоміі ў Фрайбурскім Унівэрсытэце, якую займаў да 1897 года, калі перайшоў у Нэйдэльбэрскі Ўнівэрсытэт. Там ён стаў прафэсарам эканомікі і захапіўся неакантыянскай бадэнскай школы. Пасьля сьмерці бацькі ў 1897 годзе Макс Вэбэр перажыў цяжкае псыхалягічнае захворваньне, якое на некаторы час спыніла яго навуковую кар’еру.

У 1903 годзе была выдадзена кніга Вэбэра “Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму”. У 1912 годзе Макс Вэбэр спрабаваў стварыць левацэнтрысцкую партыю, якая павінна была спалучыць ідэі сацыял-дэмакратыі і лібэралізму, але з гэтага нічога не атрымалася. У 1915 годзе, пад час Першай Сусьветнай вайны, Вэбэр стаў дырэктарам вайсковага шпіталю ў Гэйдэльбэргу, а пасьля вайны, у 1918 годзе, стаў саветнікам Нямецкай Камісіі па Разбраеньню, якая працавала гад Вэрсалькай Дамовай. Прыймаў значны ўдзел у стварэньні Вэймарскай Канстытуцыі, актыўна выступаючы за артыкул 48, які дазваляў кіраваць Нямеччынай пад час выключных сытуацыяў з дапамогай дэкрэтаў, дзякуючы якой, некалькі гадоў пазьней, Гітлер змог усталяваць сваю дыктатуру.

Вэбэр вярнуўся ва ўнівэрсытэт у 1918 годзе, атрымаўшы катэдру ў Вене, а ў наступным годзе атрымаў першую ў Нямеччыне катэдру сацыялёгіі ў Мюнхэне. На гэтай пасадзе ён працаваў да самай сьмерці.

Памёр ад запаленьня лёгкіх 14 чэрвеня 1920 года.

Навуковыя працы

Асноўнымі навуковымі працамі Макса Вэбэра сталі “Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму (Die protestantische Ethik und der Geist des Kapitalismus)”, 1905 год і “Эканоміка і грамадзтва (Wirtschaft und Gesellschaft)”, 1922 год.

Вонкавыя спасылкі

Макс Вэбэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA

  1. ^ а б https://link.springer.com/article/10.1007/s11609-021-00441-x
  2. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  3. ^ а б www.haw.uni-heidelberg.de (анг.)
  4. ^ а б https://archive.org/details/maxweberbiograph0000radk/page/4/mode/2up