Прыднястроўе
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Зьвесткі, пададзеныя ў гэтым артыкуле, выглядаюць недакладнымі. Глядзіце падрабязнасьці на старонцы абмеркаваньня. |
Прыднястроўе Приднестровье, Приднiстров'я, Нистру | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Прыднястроўя» | |||||
Афіцыйная мова | малдаўская (кірыліца), расейская, украінская | ||||
Сталіца | Тыраспаль | ||||
Найбуйнейшы горад | Тыраспаль | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Ігар Сьмірноў Аляксандар Каралёў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
4163 км² 2,35 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
533 000 133/км² | ||||
Валюта | Прыднястроўскі рубель1 (PRB) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць - ад Малдовы |
2 верасьня 1990 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | няма2 | ||||
Тэлефонны код | +373 5, +373 2 | ||||
1у мясцовасьцях пад уладай Малдовы валютай зьяўляецца малдоўскі лей 2Замест гэтага ўжываюцца дамэны .com, .md, .ru |
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (Прыднястроўе) (па-малдаўску: Република Молдовеняскэ Нистрянэ,па-расейску: Приднестровье, па-ўкраінску: Приднiстров'я) — тэрыторыя ва Ўсходняй Эўропе дэ-юрэ ў складзе Малдовы, дэ-факта — незалежная дзяржава. Афіцыйны статус ПМР у цяперашні час ня вырашаны. Незалежнасьць ПМР не прызнаная замежнымі краінамі, аднак пэўная частка сусьветнай супольнасьці прызнае дэмакратычна абраныя ворганы ўлады Прыднястроўя як законнае прадстаўніцтва насельніцтва краіны, якое мае паўнамоцтвы на вядзеньне перамоваў ад імя народу.
Прыднястроўе мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе ў асноўным па рацэ Днестар і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхаду да Сусьветнага акіяну ня мае.
Гісторыя
З 1924 па 1940 год на тэрыторыі Прыднястроўя існавала Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (МАССР). У 1939 годзе згодна з Пактам Молатава-Рыбэнтропа СССР выставіў ультыматум Румыніі, у выніку чаго яна была змушаная перадаць СССР Бэсарабію.
У 1940 годзе Бесарабія і МАССР былі аб'яднаныя ў Малдаўскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
У чэрвені 1990 афіцыйныя ўлады Кішынёва абвясьцілі незаконнымі і ня маючымі юрыдычнай сілы Пакт Молатава-Рыбэнтропа і Акт Вярхоўнага Савету СССР аб стварэньні Малдаўскай ССР у 1940, такім чынам скасаваўшы далучэньне Бэсарабскага рэгіёна ў СССР, і дэ-факта прызнаючы правамоцным узнаўленьне дзяржаўнасьці на тэрыторыі былой МАССР.
Пасьля прыняцьця рашэньня аб усталяваньні адзінай дзяржаўнай мовы (малдаўскай) на аснове лацінскай графікі і ўвядзеньні румынскага сьцяга на левым беразе Днястра, былі праведзеныя рэфэрэндумы аб аўтаноміі, згодна зь якімі была створаная Прыднястроўская Малдаўская ССР.
2 верасьня 1990 у Тыраспалі ІІ Надзвычайны Зьезд дэпутатаў усіх узроўняў, кіруючыся вынікамі праведзенага рэфэрэндуму, абвясьціў незалежнасьць Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Гэты дзень зьяўляецца галоўным дзяржаўным сьвятам Прыднястроўя - Днём Рэспублікі.
Улады Малдовы не прызналі гэтае рашэньне і накіравалі ў рэгіён сілы паліцыі. Пачаліся сутыкненьні паміж паліцыяй і прыднястроўскімі апаўчэнцамі, якія перарасьлі да сакавіка 1992 ў ваенны канфлікт, які працягваўся да лета. З абодвух бакоў загінула каля 2000 чалавек.
- Асноўны артыкул: Прыднястроўскі канфлікт .
17 верасьня 2006 года ў Прыднястроўі быў праведзены рэфэрэндум, на якім, згодна з афіцыйнымі дадзенымі Цэнтарвыбаркаму ПМР, 97,1% удзельнікаў рэфэрэндуму прагаласавалі за незалежнасьць з далучэньнем у будучыні да Расеі, 2,3% - за далучэньне да Малдовы.
Геаграфія
Для тэрыторыі ПМР характэрным зьяўляецца раўнінавы рэльеф з рэдкімі балкамі. Больш за 80% зямельных угодзьдзяў - чарназёмы. Расьліннасьць клясычная стэпавая, у поймах рэк - лугавая. Асноўная частка рэспублікі ўзараная. Лясныя масівы пакрываюць 10% тэрыторыі ПМР. Клімат умерана-кантынэнтальны, колькасьць ападкаў сьведчыць пра тое, што краіна знаходзіцца ў зоне недастатковага ўвільгатненьня. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня мінус 3,9° па Цэльсію). Раньняя зь інтэнсыўным праграваньнем глебы і паветра вясна. Працяглае сьпякотнае лета (сярэдняя тэмпэратура ліпеня плюс 21° па Цэльсію). Цёплая, працяглая восень.
Ландшафт падзяляецца на 2 вобласьці па даліне р.Ягарлык. Паўночная частка рэспублікі - лесастэпавая раўніна, якая ўтвораная тэрасамі р.Днестар і атрогамі Падольскага ўзвышша, разьбітая глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах р.Днестар, ёсьць некалькі невялікіх рэчак, большасьць зь якіх малаводныя і ў летні пэрыяд перасыхаюць. З карысных выкапняў вядомыя радовішчы будаўнічых вапнякоў, жвіру, шкляных пяскоў, керамічных глін і суглінкаў.
Жывёльны сьвет дастаткова разнастайны, але шмат якія віды занесеныя у Чырвоную кнігу, як знікаючыя. Сустракаюцца касуля, кабан, трус, курапатка, лісіца, выдра. Значныя запасы рыбных рэсурсаў, у тым ліку асятровыя.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Тэрыторыя Прыднястроўя падзяляецца на 5 адміністратыўных раёнаў (Грыгарыёпальскі, Дубасарскі, Каменскі, Рыбніцкі, Слабадзінскі) і 2 гарады рэспубліканскага падпарадкаваньня (Бяндэры, Тыраспаль).
Гістарычныя сымбалі
Гісторыя сымбаляў Прыднястроўя пачалася яшчэ да ўтварэньня ПМССР. 30 красавіка 1990 на пазачарговай сэсыі гарсаветаў Тыраспаля і Бяндэраў было вырашана не выкарыстоўваць прыняты за некалькі дзён да гэтага Вярхоўным Саветам Малдовы сьцяг, аналягічны сьцягу Румыніі. Замест яго вырашылі надалей ужываць сьцяг МССР.
2 верасьня 1991 урад Прыднястроўя зацьвердзіў сьцяг, аналягічны сьцягу Малдаўскай ССР 1952, і герб, аналягічны гербу МССР, але дапоўнены блакітнымі й белымі хвалістымі палоскамі над чырвонай стужкай і надпісам "ПМРСР. РССНМ. ПМССР". З перайменаваньнем ПМССР у ПМР надпіс быў зьменены на "ПМР. РМН. ПМР".
Да 2000 выкарыстоўваўся выключна чырвона-зялёна-чырвоны сьцяг без серпу й молату (таксама і ў дзяржаўных установах). У 2000 быў прыняты закон "Аб дзяржаўнай сімволіцы ПМР", які дадаў выявы серпу й молату з зоркай у верхняй левай часцы сьцяга.
Палітыка
Сыстэма дзяржаўнай улады
Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі была прынятая ў 1996 на агульнанацыянальным рэферэндуме.
Прыднястроўе зьяўляецца суверэннай, незалежнай, унітарнай, дэмакратычнай, прававой і сьвецкай дзяржавай, па форме кіраваньня - прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца тэрмінам на 5 год на падставе ўсеагульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаваньні; зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады, фармуе Кабінэт Міністраў, ажыцьцяўляе кіраваньне і каардынацыю дзейнасьці ўсіх структур дзяржаўнай улады, прадстаўляе рэспубліку ў міжнародных зносінах, зьяўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі.
Парлямант - двухпалатны Вярхоўны Савет (складаецца з Палаты Прадстаўнікоў і Палаты Законатворцаў), выбіраецца тэрмінам на 5 год. Таксама ў ПМР уласная судовая ўлада, праваахоўная і абаронная сыстэмы.
Міжнародныя зносіны
Усталяваныя і падтрымліваюцца добрасуседскія адносіны зь іншымі непрызнанамі дзяржавамі: Абхазіей, Паўднёвай Асэтыяй, Нагорным Карабахам у рамках Садружнасьці Непрызнаных Дзяржаў (СНД-2).
Падпісаныя дагаворы аб эканамічнай і вайсковай ўзаемадапамозе.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднаньні ПМР
- Саюз малдаванаў Прыднястроўя
- Саюў украінцаў Прыднястроўя
- Саюз расейцаў Прыднястроўя
- Аб'яднаны Савет працоўных калектываў Прыднястроўя
- Саюз абаронцаў Прыднястроўя
- Саюз жанчын Прыднястроўя
- Прыднястроўскі патрыятычны саюз моладзі
- Патрыятычная партыя Прыднястроўя
- Рэспубліка
- Ліберальна-Дэмакратычная партыя Рэспублікі Прыднястроўе.
Насельніцтва
Нацыянальны склад насельніцтва: малдаване - 34%, расейцы - 28%, украінцы - 26%. Усяго налічваецаца 35 нацыянальнасьцяў. Пераважная большасьць насельніцтва - праваслаўныя (Маскоўскага Патрыярхату).
Эканоміка
Прыднястроўе - разьвітая індустрыяльна-аграрная краіна, якая мае значны прамысловы патэнцыял.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
У склад прамысловага комплексу ўваходзяць наступныя галіны: электраэнэргетыка, чорная металюргія, машынабудаваньне і металаапрацоўка, электратэхнічная, хімічная, дрэваапрацоўчая, мэблевая, паліграфічная, шкляная, лёгкая прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Вядучае месца належыць галіне перапрацоўчай прамысловасьці, вялікае значэньне надаецца сельскай гаспадарцы. Традыцыйная сельскагаспадарчая спецыялізацыя не перашкаджае развіцьцю працаёмкіх і навукаёмкіх вытворчасьцей.
Прамысловасьць уключае 144 прадпрыемствы розных формаў ўласнасьці. Буйнейшыя цэнтры вытворчасьці: Тыраспаль, Бендэры, Рыбніца. Шмат відаў прадукцыі, якая выпускаецца ў Прыднястроў'і, атрымала сэртыфікаты адпаведнасьці сусьветным стандартам.
Рэспубліка ажыцьцяўляе зьнешнеэканамічную дзейнасьць з 99 краінамі блізкага і далёкага замежжа. Сярэднегадавы зьнешнегандлёвы абарот прыднястроўскіх прадпрыемстваў складае 1.031.795.0000 даляраў ЗША.
Аснову энергетыкі складаюць Днястроўская ЛРЭС і Дубасарская ГЭС. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка напоўніцу забясьпечвае сябе электраэнергіяй уласных электрастанцыяў і зьяўляецца экспартэрам электраэнергіі.
Калі па колькасьці насельніцтва ПМР складае 17% ад насельніцтва былой Малдаўскай ССР, то доля прамысловасьці складае 30%, энергетыкі - 90%.
Аграпрамысловы сэктар эканомікі аб'ядноўвае сельскую гаспадарку, перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны, спэцыялізаваную інфраструктуру: транспартыроўку, захоўваньне, гандаль і г.д.
У сельскай гаспадарцы захоўваецца калектыўная сыстэма апрацоўкі зямлі (калгасы і саўгасы). Асноўныя галіны - зерневая, садавінагароднінавая, вінаробчая. У цэлым сельская гаспадарка дазваляе забясьпечыць патрэбы рэспублікі ў прадуктах харчаваньня і незалежнасьць ад зьнешніх паставак па асноўных паказчыках.
Асноўным відам транспарту зьяўляецца аўтамабільны, у гарадах і шэрагу пасёлкаў функцыянуе аўтобусны грамадскі транспарт, у гарадах Тыраспаль і Бяндэры - тралейбус. У Тыраспалі дзейнічае аэрапорт, які здольны прымаць ўсе тыпы самалетаў. Рака Днестар зьяўляецца судаходнай, але недастаткова выкарыстоўваецца як транспартная артэрыя. Дарожная сетка добра разьвітая, аўтастрадаў няма. Чыгуначная сетка часткова электрыфікаваная.
Зьнешнеэканамічныя сувязі на ўзроўні рэспублікі ўскладненыя з-за яе непрызнанасьці "дэ-юрэ". Таму вялікую ролю іграюць дамовы, якія заключаюцца непасрэдна паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў.
Ажыццяўляюцца наступныя віды зьнешнеэканамічнай дзейнасьці: гандаль, стварэньне сумесных прадпрыемстваў, падпісаньне міжрэгіянальных эканамічных пагадненьняў, абмен тэхнічнай дакумэнтацыяй.
Экспарт: электратэхнічныя вырабы, прыборы і сродкі аўтаматызацыі, аўтапрычэпы і рэфрыжэратары, электраэнергія. У сьвежым выглядзе агародніна, садавіна, тытунь. З будматэрыялаў - жвір, вапняк.
Імпарт: першасныя энерганосьбіты, мінеральныя ўгнаеньні, сельгастэхніка, папера, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, побытавая тэхніка, ЭВМ, хлапчатапапяровая сыравіна, драўлінавая сыравіна, тавары народнага спажываньня.
Больш за 90% прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у ПМР, ідзе на экспарт.
Грашовай адзінкай ПМР зьяўляецца прыднястроўскі рубель. На жнівень 2006 года адзін рубель ПМР каштаваў 0,12 даляраў ЗША; 0,09 эўра, 3,22 расейскага рубля, 256,41 беларускага рубля.
Адукацыя
Дзеля забесьпячэньня эканомікі кваліфікафанымі працоўнымі рэсурсамі дзейнічае сетка прафэсыйных навучальных устаноў, якая ўключае: 9 дзяржаўных устаноў пачатковай прафэсыйнай адукацыі (8 ліцэеў і 1 вучэльня); 16 дзяржаўных устаноў сярэдняй прафэсыянальнай адукацыі (7 тэхнікумаў, 2 тэхнікумы-саўгасы, 5 каледжаў, 2 вучэльні); 2 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (Прыднястроўскі ўнівэрсытэт і Прыднястроўскі вышэйшы музычны каледж).
На тэрыторыі ПМР знаходзіцца 5 філіяў ВНУ Расеі і 1 філія ВНУ Ўкраіны. Усе яны зьяўляюцца недзяржаўнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Усе навучальныя ўстановы маюць разьвітую навукова-матэрыяльную базу.
Прафэсыйныя навучальныя ўстановы рэспублікі рэалізуюць праграмы трох узроўняў адукацыі: пачатковага, сярэдняга і вышэйшага.
Пачатковыя прафэсыйныя навучальныя ўстановы ажыцьцяўляюць падрыхтоўку рабочых і служачых па 35 прафэсыях у межах наступных напрамкаў: будаўніцтва - 39%; прамысловасьць - 25%; сельская гаспадарка - 21%; гандаль і грамадскае харчаваньне - 10%; бытавое абслугоўваньне - 5%.
Сярэднія прафэсыйныя навучальныя ўстановы ажыцьцяўляюць падрыхтоўку па 51 спэцыяльнасьці ў напрамках: прамысловасць - 20%; ахова здароў'я - 17%; эканоміка і права - 16%; сельская гаспадарка - 21%; энэргетыка - 6%; будаўніцтва - 2%; адукацыя - 9%; бытавое абслугоўваньне - 3%; гандаль і грамадскае харчаваньне - 4%; культура і мастацтва - 2%.
У вышэйшых навучальных установах ПМР падрыхтоўка ідзе па 48 спэцыяльнасьцях. ВНУ ажыцьцяўляюць падрыхтоўку спэцыялістаў у наступных галінах: адукацыя - 58%; прамысловасьць - 18%; эканоміка і права - 10%; сельская гаспадарка - 9%; ахова здароў'я - 5%.
Навучальны працэс ва ўстановах усіх тыпаў забясьпечваюць звыш 1500 кваліфікаваных выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучаньня.
Вядучая навучальная ўстанова - Прыднястроўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т.Р.Шаўчэнкі. У пэрыяд агрэсіі 1991-1992 ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расеі. У 1999 стаў паўнапраўным сябрам Эўразійскай асацыяцыі клясічных унівэрсытэтаў. Ягоны дыплём прызнаецца ў Расеі.
Сродкі масавай інфармацыі
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства - "Ольвія-прэс".
Функцыянуе дзяржаўны тэлерадыёцэнтар.
Рэспубліканскія пэрыядычныя выданьні: газэты - "Приднестровье" (на расейскай мове), "Гомін" (на ўкраінскай мове), "Адевэрул Ністрян" (на малдаўскай мове); журналы - "Экономика Приднестровья", "Бюллетень экономической и правовой информации".
"Радыё Прыднястроўя" — частата 999 кГц, Грыгарыёпаль. Перадачы на малдаўскай, украінскай і расейскай мовах. Рэтрансляцыя іншых радыёстанцыяў. Вяшчаньне на эўрапейскую частку былога СССР.
Вонкавыя спасылкі
Прыднястроўе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- http://www.president-pmr.org/ Бачына Прэзыдэнта ПМР
- http://www.olvia.idknet.com/ Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства "Ольвія-прэс"
- http://www.economy.idknet.com/ Міністэрства эканомікі ПМР
- http://www.cbpmr.net/ Прыднястроўскі Рэспубліканскі Банк
- http://www.tiraspoltimes.com/ Tiraspol Times
- http://www.tiras.ru/ Стужка ПМР
- http://www.nr2.ru/pmr/ Риа «Новы Рэгіён»
- http://www.vspmr.org/ Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
- http://www.pridnestrovie.net/ Pridnestrovie.net