Брысбэйн
Брысбэн | |||||
Brisbane | |||||
| |||||
Горад з: | 1925 | ||||
Краіна: | Аўстралія | ||||
Штат: | Квінслэнд | ||||
Плошча: | 5904,8 км² | ||||
Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1 945 639 чалавек 918 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+10 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 27°28′04″ пд. ш. 153°01′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д.Каардынаты: 27°28′04″ пд. ш. 153°01′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д. | ||||
Брысбэн на мапе Аўстраліі Брысбэн | |||||
http://www.brisbane.qld.gov.au/ |
Брысбэн (па-ангельску: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтар штата Квінслэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, гэта трэці па колькасьці (пасьля Сыднэю і Мэлбурну) горад краіны.
Разьмешчаны ў лукавіне ракі Брысбэн прыблізна за 23 км ад яе вусьця.
Гісторыя
На тэрыторыі сучаснага Брысбэна спрадвеку насялялі абарыгены.
У 1823 дасьледчая група на чале з Джонам Оксьлі спусьцілася ўніз па рацэ Брысбэн і дайшла да адзнакі, якая зараз вядомая як Брысбэнскі бізнэс-цэнтар.
Квінслэнд утварыўся ў 1859, і Брысбэн, які атрымаў назву ў гонар генэрала Томаса Брысбэна, быў абвешчаны яго сталіцай.
Характэрна, што ў той час Брысбэн не зьяўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус горада (city).
Дэмаграфія
Брысбэн па хуткасьці росту насельніцтва займае 1 месца па Аўстраліі і 2 месца ў сьвеце. Паводле афіцыйных зьвестак, у пэрыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва гораду вырасла на 11,5%.
Паводле вынікаў апошняга перапісу (2001), 21% насельніцтва Брысбэна складаюць замежнікі, 1,7% гарадзкога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5% жыхароў гораду ангельская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5% карыстаюцца ангельскай як другой мовай. За ангельскай па распаўсюджанасьці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым віетнамская і італьянская.
Вонкавыя спасылкі
Брысбэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Brisbane City Council — Гарадскі савет Брысбена (анг.)