Перайсьці да зьместу

Адукацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
меркаваньне
Радок 5: Радок 5:


Права на адукацыю ў цяпершані час зацьверджана нацыянальнымі і міжнароднымі прававымі актамі, напрыклад, Эўрапейскай канвэнцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў і Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятым ААН у 1966 годзе.
Права на адукацыю ў цяпершані час зацьверджана нацыянальнымі і міжнароднымі прававымі актамі, напрыклад, Эўрапейскай канвэнцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў і Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятым ААН у 1966 годзе.

Усьведамленьне магчымасьцяў выкарыстаньня абавязковай адукацыі як сродка абязьлічваньня чалавека выклікала ў дэмакратычнай супольнасьці разьвіцьцё руху за недзяржаўную і нават сямейную адукацыю, за большую долю курсаў па адказнаму выбару навучэнца (пры ўдзеле бацькоў і пэдагогаў) у праграме сярэдніх агульнаадукацыйных школаў (то бок пасьля сканчэньня пачатковай школы), падтрымку самаадукацыі, неперарыўнай адукацыі цягам усяго дзейснага жыцьця чалавека (па меры ўзьнікненьня адукацыйнай патрэбы), пазашкольнай, дыстанцыйнай і дадатковай адукацыі.

== Сыстэма адукацыйных установаў ==
== Сыстэма адукацыйных установаў ==
[[Файл:Teaching Bucharest 1842.jpg|thumb|380px|Кляса пачатковай школы на адкрытым паветры. Настаўнік (сьвятар) са сваёй клясай у прадмесьці [[Бухарэст]]а, каля 1842 году.]]
[[Файл:Teaching Bucharest 1842.jpg|thumb|380px|Кляса пачатковай школы на адкрытым паветры. Настаўнік (сьвятар) са сваёй клясай у прадмесьці [[Бухарэст]]а, каля 1842 году.]]

Вэрсія ад 13:56, 12 сьнежня 2010

Адукацыя (па-лацінску: educatio — выхаваньне) — працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў, уменьняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім пляне адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-пэдагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасьці і ў грамадзка-культурным жыцьці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафэсійна-кваліфікацыйны патэнцыял народу.

У шырокім сэнсе слова, адукцыя — працэс ці прадукт «…фармаваньня розуму, характару ці фізычных здольнасьцяў асобы… У тэхнічным сэнсе адукацыя — гэта працэс, пасродкам якога грамадзтва праз школы, коледжы, унівэрсытэты і іншыя інстытуты мэтанакіравана перадае сваю культурную спадчыну — назапашаныя веды, каштоўнасьці і навыкі — ад аднаго пакаленьня іншаму»[1].

Права на адукацыю ў цяпершані час зацьверджана нацыянальнымі і міжнароднымі прававымі актамі, напрыклад, Эўрапейскай канвэнцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў і Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятым ААН у 1966 годзе.

Усьведамленьне магчымасьцяў выкарыстаньня абавязковай адукацыі як сродка абязьлічваньня чалавека выклікала ў дэмакратычнай супольнасьці разьвіцьцё руху за недзяржаўную і нават сямейную адукацыю, за большую долю курсаў па адказнаму выбару навучэнца (пры ўдзеле бацькоў і пэдагогаў) у праграме сярэдніх агульнаадукацыйных школаў (то бок пасьля сканчэньня пачатковай школы), падтрымку самаадукацыі, неперарыўнай адукацыі цягам усяго дзейснага жыцьця чалавека (па меры ўзьнікненьня адукацыйнай патрэбы), пазашкольнай, дыстанцыйнай і дадатковай адукацыі.

Сыстэма адукацыйных установаў

Кляса пачатковай школы на адкрытым паветры. Настаўнік (сьвятар) са сваёй клясай у прадмесьці Бухарэста, каля 1842 году.

Пачатковая адукацыя

Пачатковая адукацыя пакрывае першыя некалькі год навучэньня. У розных краінах яно пачынаецца ва ўзросьце ад пяці да сямі год і займае да сямі год. У цяпершані час ня менш за 70% дзяцей ў сьвеце атрымліваюць пачатковую адукацыю[2]. Намаганьнямі ЮНЭСКО прапаноўваецца ўвесьці ўсеагульную пачатковую адукацыю ў большасьці краінаў сьвету да 2015 году. Узрост заканчэньня пачатковай адукацыі ва ўсялякіх краінах розны., але ў сярэднем гэта 11—12 год. У некаторых краінах установы пачатковай і сярэдней адукацыі разьмежаваныя.

Сярэдняя адукацыя

У разьвітых краінах сярэдняя адукацыя, пачынаючы з XX стагодзьдзя, зьяўляецца абавязковым і ўсеагульным. Узрост заканчэньня сярэдняй адукацыі звычайна набліжаны да наступленьня паўналецьця, пасьля чаго адукацыя альбо завяршаецца, альбо працягваецца ў вышэйшай школе, установах прафэсійнай адукацыі і іншых адукацыйных установах, навучэньне ў якіх не зьяўляецца абавязковым для ўсіх. Звычайна сярэднюю адукацыю атрымліваюць у падлеткавым узросьце, і яго асноўнай мэтай зьяўляецца падрыхтоўка да працягу адукацыі.

Выйшэшая адукацыя

У адрозьненьні ад пачатковай і сярэдняй, вышэйшая адукацыя нават у самых разьвітых краінах не зьяўляецца ўсеагульнай. У найбольш разьвітых краінах праз сыстэму вышэйшай адукацыі праходзіць да паловы насельніцтва. Яна сама праз сябе зьяўляецца значным адгалінаваньнем эканомікі, як крыніца навуковых ведаў і адукаваных работнікаў для іншых адгалінаваньняў.

Традыцыйна вышэйшая адукацыя падзяляецца на два этапы: бакаляўрыят і магістратура\асьпірантура. Асноўнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі зьяўляюцца ўнівэрсытэты і коледжы. Выпускнін вну звычайна атрымліваюць дыплём, а асьпірантам паводле вынікаў абароны кандыдацкай дысэртацыі можа быць нададзеная навуковая ступень. На апошнім этапе навучэньня студэнты і асьпіранты абавязаныя ня толькі атрымліваць адукацыю ў звычайным сэнсе гэтага слова, але і прымаць непасрэдны ўдзел у навуковых дасьледваньнях, а атрыманьне дыплёма ці навуковай ступені залежыць ад вынікаў гэтае навуковае работы.

Узроўні адукацыі

Беларуская нацыянальная сыстэма адукацыі ўключае агульную, прафэсійную адукацыю, сямейнае, грамадзкае выхаваньне, самаадукацыю і самавыхаваньне. У залежнасьці ад аб’ёму і тэрмінаў навучаньня адрозьніваюць агульную адукацыю (пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні), прафэсійную адукацыю (дапрафэсійная арыентацыя, адбор, сярэдняя прафэсійная падрыхтоўка), вышэйшую адукацыю (падрыхтоўка спэцыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры) і адукацыю дарослых (пасьлядыплёмная адукацыя). Паводле формы навучаньня адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная; паводле адносін да царквы — сьвецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфэсійная, якую кантралюе царква. Зьмест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнародным і нацыянальным стандартамі, вучэбнымі плянамі і праграмамі.

Адукацыя ў Беларусі

Прынцыпы

Дзяржаўная палітыка Беларусі ў галіне адукацыі грунтуецца на наступных прынцыпах: даступнасьць усіх відаў адукацыі; стварэньне ўмоў для выбару формаў навучаньня; прыярытэт агульначалавечых каштоўнасьцей; нацыянальна-культурная аснова адукацыі; навуковасьць; арыентацыя на сусьветны ўзровень, вывучэньне і выкарыстаньне вопыту разьвітых краін сьвету, запазычаньне іх дасягненьняў і стандартаў; гуманізм; экалягічная накіраванасьць; адзінства навучаньня, духоўнага і фізычнага ўдасканаленьня; дэмакратызм; сьвецкі характар, які адначасова забясьпечвае грамадзянскае навучаньне і выхаваньне ў дзяржаўных навучальных установах і ахову свабоды сумленьня і веравызнаньня чалавека; пераемнасьць і бесьперапыннасьць адукацыі; выкарыстаньне і разьвіцьцё народнай пэдагогікі беларусаў; абавязковасьць базавай адукацыі ў якасьці вызначальнага ўзроўню навучаньня і выхаваньня.

Мэты

Галоўныя мэты нацыянальнай сыстэмы адукацыі: спрыяньне гарманічнаму разьвіцьцю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасьцей; фармаваньне і ўмацаваньне нацыянальнай сьвядомасьці і адначасова пачуцьця павагі да іншых краін і народаў сьвету; авалоданьне дзяржаўнай мовай і мовамі іншых народаў; захаваньне і памнажэньне інтэлектуальнай уласнасьці і культурна-гістарычных каштоўнасьцей беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасьцей краіны; падрыхтоўка да самастойнага жыцьця; садзейнічаньне інтэлектуальным памкненьням асобы. Усе жыхары Беларусі забясьпечваюцца роўнымі правамі і магчымасьцямі для атрыманьня агульнай і прафэсійнай адукацыі з улікам нацыянальных традыцый, індывідуальных патрэб, здольнасьцей; бясплатным навучаньнем у дзяржаўных базавых школах, а таксама іншых навучальных установах. Нацыянальная сыстэма адукацыі падтрымлівае асабліва здольных, таленавітых дзяцей і ажыцьцяўляе сацыяльную дапамогу ў навучаньні дзяцей з малазабясьпечаных сем’яў, з разумовымі ці фізычнымі недахопамі, сірот, інвалідаў з маленства, дзяцей, якія ня маюць апекі бацькоў.

Крыніцы

  1. ^ George F. Kneller. Introduction to the Philosophy of Education. New York: John Wiley and Sons, 1971. P. 20—21
  2. ^ UNESCO, Education For All Monitoring Report 2008, Net Enrollment Rate in primary education

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.

Вонкавыя спасылкі

Адукацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў