Адукацыя: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: ti:ትምህርቲ |
→Узроўні адукацыі: дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Образование?oldid=29842171 |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Іншы артыкул|таварыства асьветніцкага кірунку ў Віцебску|Адукацыя (таварыства)|працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў}} |
{{Іншы артыкул|таварыства асьветніцкага кірунку ў Віцебску|Адукацыя (таварыства)|працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў}} |
||
'''Адукацыя''' ({{lang-la|educatio}} — выхаваньне) — працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў, уменьняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім пляне адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-пэдагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасьці і ў грамадзка-культурным жыцьці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафэсійна-кваліфікацыйны патэнцыял народа. |
'''Адукацыя''' ({{lang-la|educatio}} — выхаваньне) — працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў, уменьняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім пляне адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-пэдагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасьці і ў грамадзка-культурным жыцьці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафэсійна-кваліфікацыйны патэнцыял народа. |
||
== Сыстэма адукацыйных установаў == |
|||
[[Файл:Teaching Bucharest 1842.jpg|thumb|380px|Кляс пачатковай школы на адкрытым паветры. Настаўнік (сьвятар) са сваім клясам у прадмесьці [[Бухарэст]]а, каля 1842 году.]] |
|||
=== Пачатковая адукацыя === |
|||
Пачатковая адукацыя пакрывае першыя некалькі год навучэньня. У розных краінах яно пачынаецца ва ўзросьце ад пяці да сямі год і займае да сямі год. У цяпершані час ня менш за 70% дзяцей ў сьвеце атрымліваюць пачатковую адукацыю<ref>UNESCO, Education For All Monitoring Report 2008, Net Enrollment Rate in primary education</ref>. Намаганьнямі [[ЮНЭСКО]] прапаноўваецца ўвесьці ўсеагульную пачатковую адукацыю ў большасьці краінаў сьвету да [[2015]] году. Узрост заканчэньня пачатковай адукацыі ва ўсялякіх краінах розны., але ў сярэднем гэта 11—12 год. У некаторых краінах установы пачатковай і сярэдней адукацыі разьмежаваныя. |
|||
=== Сярэдняя адукацыя === |
|||
У разьвітых краінах сярэдняя адукацыя, пачынаючы з XX стагодзьдзя, зьяўляецца абавязковым і ўсеагульным. Узрост заканчэньня сярэдняй адукацыі звычайна набліжаны да наступленьня паўналецьця, пасьля чаго адукацыя альбо завяршаецца, альбо працягваецца ў вышэйшай школе, установах прафэсійнай адукацыі і іншых адукацыйных установах, навучэньне ў якіх не зьяўляецца абавязковым для ўсіх. Звычайна сярэднюю адукацыю атрымліваюць у падлеткавым узросьце, і яго асноўнай мэтай зьяўляецца падрыхтоўка да працягу адукацыі. |
|||
=== Выйшэшая адукацыя === |
|||
У адрозьненьні ад пачатковай і сярэдняй, вышэйшая адукацыя нават у самых разьвітых краінах не зьяўляецца ўсеагульнай. У найбольш разьвітых краінах праз сыстэму вышэйшай адукацыі праходзіць да паловы насельніцтва. Яна сама праз сябе зьяўляецца значным адгалінаваньнем эканомікі, як крыніца навуковых ведаў і адукаваных работнікаў для іншых адгалінаваньняў. |
|||
Традыцыйна вышэйшая адукацыя падзяляецца на два этапы: бакаляўрыят і магістратура\асьпірантура. Асноўнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі зьяўляюцца ўнівэрсытэты і коледжы. Выпускнін вну звычайна атрымліваюць дыплём, а асьпірантам паводле вынікаў абароны кандыдацкай дысэртацыі можа быць нададзеная навуковая ступень. На апошнім этапе навучэньня студэнты і асьпіранты абавязаныя ня толькі атрымліваць адукацыю ў звычайным сэнсе гэтага слова, але і прымаць непасрэдны ўдзел у навуковых дасьледваньнях, а атрыманьне дыплёма ці навуковай ступені залежыць ад вынікаў гэтае навуковае работы. |
|||
== Узроўні адукацыі == |
== Узроўні адукацыі == |
Вэрсія ад 00:24, 10 сьнежня 2010
Адукацыя (па-лацінску: educatio — выхаваньне) — працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў, уменьняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім пляне адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-пэдагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасьці і ў грамадзка-культурным жыцьці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафэсійна-кваліфікацыйны патэнцыял народа.
Сыстэма адукацыйных установаў
Пачатковая адукацыя
Пачатковая адукацыя пакрывае першыя некалькі год навучэньня. У розных краінах яно пачынаецца ва ўзросьце ад пяці да сямі год і займае да сямі год. У цяпершані час ня менш за 70% дзяцей ў сьвеце атрымліваюць пачатковую адукацыю[1]. Намаганьнямі ЮНЭСКО прапаноўваецца ўвесьці ўсеагульную пачатковую адукацыю ў большасьці краінаў сьвету да 2015 году. Узрост заканчэньня пачатковай адукацыі ва ўсялякіх краінах розны., але ў сярэднем гэта 11—12 год. У некаторых краінах установы пачатковай і сярэдней адукацыі разьмежаваныя.
Сярэдняя адукацыя
У разьвітых краінах сярэдняя адукацыя, пачынаючы з XX стагодзьдзя, зьяўляецца абавязковым і ўсеагульным. Узрост заканчэньня сярэдняй адукацыі звычайна набліжаны да наступленьня паўналецьця, пасьля чаго адукацыя альбо завяршаецца, альбо працягваецца ў вышэйшай школе, установах прафэсійнай адукацыі і іншых адукацыйных установах, навучэньне ў якіх не зьяўляецца абавязковым для ўсіх. Звычайна сярэднюю адукацыю атрымліваюць у падлеткавым узросьце, і яго асноўнай мэтай зьяўляецца падрыхтоўка да працягу адукацыі.
Выйшэшая адукацыя
У адрозьненьні ад пачатковай і сярэдняй, вышэйшая адукацыя нават у самых разьвітых краінах не зьяўляецца ўсеагульнай. У найбольш разьвітых краінах праз сыстэму вышэйшай адукацыі праходзіць да паловы насельніцтва. Яна сама праз сябе зьяўляецца значным адгалінаваньнем эканомікі, як крыніца навуковых ведаў і адукаваных работнікаў для іншых адгалінаваньняў.
Традыцыйна вышэйшая адукацыя падзяляецца на два этапы: бакаляўрыят і магістратура\асьпірантура. Асноўнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі зьяўляюцца ўнівэрсытэты і коледжы. Выпускнін вну звычайна атрымліваюць дыплём, а асьпірантам паводле вынікаў абароны кандыдацкай дысэртацыі можа быць нададзеная навуковая ступень. На апошнім этапе навучэньня студэнты і асьпіранты абавязаныя ня толькі атрымліваць адукацыю ў звычайным сэнсе гэтага слова, але і прымаць непасрэдны ўдзел у навуковых дасьледваньнях, а атрыманьне дыплёма ці навуковай ступені залежыць ад вынікаў гэтае навуковае работы.
Узроўні адукацыі
Беларуская нацыянальная сыстэма адукацыі ўключае агульную, прафэсійную адукацыю, сямейнае, грамадзкае выхаваньне, самаадукацыю і самавыхаваньне. У залежнасьці ад аб’ёму і тэрмінаў навучаньня адрозьніваюць агульную адукацыю (пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні), прафэсійную адукацыю (дапрафэсійная арыентацыя, адбор, сярэдняя прафэсійная падрыхтоўка), вышэйшую адукацыю (падрыхтоўка спэцыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры) і адукацыю дарослых (пасьлядыплёмная адукацыя). Паводле формы навучаньня адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная; паводле адносін да царквы — сьвецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфэсійная, якую кантралюе царква. Зьмест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнародным і нацыянальным стандартамі, вучэбнымі плянамі і праграмамі.
Адукацыя ў Беларусі
Прынцыпы
Дзяржаўная палітыка Беларусі ў галіне адукацыі грунтуецца на наступных прынцыпах: даступнасьць усіх відаў адукацыі; стварэньне ўмоў для выбару формаў навучаньня; прыярытэт агульначалавечых каштоўнасьцей; нацыянальна-культурная аснова адукацыі; навуковасьць; арыентацыя на сусьветны ўзровень, вывучэньне і выкарыстаньне вопыту разьвітых краін сьвету, запазычаньне іх дасягненьняў і стандартаў; гуманізм; экалягічная накіраванасьць; адзінства навучаньня, духоўнага і фізычнага ўдасканаленьня; дэмакратызм; сьвецкі характар, які адначасова забясьпечвае грамадзянскае навучаньне і выхаваньне ў дзяржаўных навучальных установах і ахову свабоды сумленьня і веравызнаньня чалавека; пераемнасьць і бесьперапыннасьць адукацыі; выкарыстаньне і разьвіцьцё народнай пэдагогікі беларусаў; абавязковасьць базавай адукацыі ў якасьці вызначальнага ўзроўню навучаньня і выхаваньня.
Мэты
Галоўныя мэты нацыянальнай сыстэмы адукацыі: спрыяньне гарманічнаму разьвіцьцю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасьцей; фармаваньне і ўмацаваньне нацыянальнай сьвядомасьці і адначасова пачуцьця павагі да іншых краін і народаў сьвету; авалоданьне дзяржаўнай мовай і мовамі іншых народаў; захаваньне і памнажэньне інтэлектуальнай уласнасьці і культурна-гістарычных каштоўнасьцей беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасьцей краіны; падрыхтоўка да самастойнага жыцьця; садзейнічаньне інтэлектуальным памкненьням асобы. Усе жыхары Беларусі забясьпечваюцца роўнымі правамі і магчымасьцямі для атрыманьня агульнай і прафэсійнай адукацыі з улікам нацыянальных традыцый, індывідуальных патрэб, здольнасьцей; бясплатным навучаньнем у дзяржаўных базавых школах, а таксама іншых навучальных установах. Нацыянальная сыстэма адукацыі падтрымлівае асабліва здольных, таленавітых дзяцей і ажыцьцяўляе сацыяльную дапамогу ў навучаньні дзяцей з малазабясьпечаных сем’яў, з разумовымі ці фізычнымі недахопамі, сірот, інвалідаў з маленства, дзяцей, якія ня маюць апекі бацькоў.
Літаратура
- «Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік.», Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
Адукацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ UNESCO, Education For All Monitoring Report 2008, Net Enrollment Rate in primary education