Дадома: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: vi:Dodoma |
д робат дадаў: ka:დოდომა |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[ja:ドドマ]] |
[[ja:ドドマ]] |
||
[[jv:Dodoma]] |
[[jv:Dodoma]] |
||
[[ka:დოდომა]] |
|||
[[kg:Dodoma]] |
[[kg:Dodoma]] |
||
[[ksh:Dodoma]] |
[[ksh:Dodoma]] |
Вэрсія ад 11:34, 15 жніўня 2008
Дадо́ма – сталіца Танзаніі з 1981 года, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, сталіца адміністрацыйнай адзінкі Дадома, насельніцтва складае каля 320 тыс. чалавек. Да 1981 года сталіцай быў горад Дар эс Салам. Рашэньне аб пераносе сталіцы было прынятае з улікам цэнтральнага палажэньня горада, развітай інфрастуктуры, чыгункі, якая злучае горад з Замбіяй, Мазамбікам і Кеніяй, тут так сама ёсьць аэрапорт. Пасьля пераносу сталіцы частка дзяржаўных і грамадзкіх устаноў засталіся ў Дар эс Салам.
Гісторыя
Дадома была заснавана ў канцы ХІХ стагоддзя, як адно з каланіяльных паселішчаў у складзе Германскай Усходняй Афрыкі. У першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя немцы пачалі будаўніцтва тут чыгуначнай станцыі і працягнулі чыгунку, якая павінна была злучыць горад з буйнымі паселішчамі калёніі, у тым ліку і з Дар эс Саламам. Пасьля Першай Сусьветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад каланіяльных уладаньняў Вялікабрытаніі. Але насельніцтва гораду, у тым ліку і акрамя германскіх пасяленцаў, мясцовыя негры і арабы, адмоўна аднесьліся да на брытанскіх уладаў. Эканамічны крызыз 1930-х г.г разбурыў брытанскую каланіяльную сыстэму на тэрыторыі Танганьікі, а пасьля Другой Сусьветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад тэрыторый ААН, кіруемай Вялікабрытаніяй. У 1950-х г.г. у горадазе як і ва ўсёй Танганьіке, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да атрыманьня незалежнасьці Танганьікі ў 1961 годзе. У 1964 годзе, пасьля ўтварэньня Аб’яднанай Рэспублікі Танзаніі, у склад якой увайшлі Танганьіка і Занзыбар, Дадома атрымала статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. З 1981 года Дадома сталіца краіны.