Перайсьці да зьместу

Марга Робі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Margot_Robbie?oldid=1112227053
 
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
 
Радок 1: Радок 1:
{{Кінэматаграфіст}}
{{Кінэматаграфіст}}
'''Ма́рга Ро́бі''' ({{мова-en|Margot Robbie}}; нарадзілася 2 ліпеня 1990 году) — аўстралійская акторка і прадусарка. Вядомая сваімі ролямі як у блокбастэрах, гэтак і ў незалежных фільмах. Намінантка шэрагу прэстыжных кінапрэміяў, як то [[Оскар]], [[Залаты Глёбус]], [[BAFTA]] ды іншых. У 2017 годзе часопіс [[Time]] улучыў яе ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей сьвету, а ў 2019 годзу яна ўвайшла ў лік самых высокааплатных акторак. Ейным мужам ёсьць ангельскі кінапрадусар [[Том Экерлі]].
'''Ма́рга Ро́бі''' ({{мова-en|Margot Robbie}}; нарадзілася 2 ліпеня 1990 году) — аўстралійская акторка і прадусарка. Вядомая сваімі ролямі як у блокбастэрах, гэтак і ў незалежных фільмах. Намінантка шэрагу прэстыжных кінапрэміяў, як то [[Оскар]], [[Залаты Глёбус]], [[BAFTA]] ды іншых. У 2017 годзе часопіс [[Time]] улучыў яе ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей сьвету, а ў 2019 годзе яна ўвайшла ў лік самых высокааплатных акторак. Ейным мужам ёсьць ангельскі кінапрадусар [[Том Экерлі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Цяперашняя вэрсія на 00:41, 30 верасьня 2022

Марга Робі
Дата нараджэньня 2 ліпеня 1990(1990-07-02) (34 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, кінаакторка, мадэлька, кінапрадусарка, акторка агучваньня
Месца працы
Сябра ў Акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm3053338
Подпіс Выява аўтографу

Ма́рга Ро́бі (па-ангельску: Margot Robbie; нарадзілася 2 ліпеня 1990 году) — аўстралійская акторка і прадусарка. Вядомая сваімі ролямі як у блокбастэрах, гэтак і ў незалежных фільмах. Намінантка шэрагу прэстыжных кінапрэміяў, як то Оскар, Залаты Глёбус, BAFTA ды іншых. У 2017 годзе часопіс Time улучыў яе ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей сьвету, а ў 2019 годзе яна ўвайшла ў лік самых высокааплатных акторак. Ейным мужам ёсьць ангельскі кінапрадусар Том Экерлі.

Нарадзілася і гадавалася ў аўстралійскім штаце Кўінзлэндзе, дзе і пачала сваю кар’еру ў тэлесэрыяле «Суседзі», які выходзіў з 2008 па 2011 гады. У пачатку 2010-х гадоў Робі з Мэльбурну пераехала ў Бруклін. Пасьля гэтага здымалася ў сэрыяле «Пан Амэрыкан», які, аднак, цягнуўся толькі адзін сэзон. У 2013 годзе зьявілася ў фільме Рычарда Кэртыса «Нарэшце», дзе галоўныя ролі выканалі Донал Глісан і Рэйчэл Макадамз. Сапраўдным штуршком у кар’еры сталася зьяўленьне ў тым жа 2013 годзе ў фільме жанра чорнай камэдыі «Воўк з Ўол-стрыт». На праслухоўваньні Дыкапрыё атрымаў ад Робі аплявуху падчас сцэны сваркі. Такая імправізацыя ў канчатковым выніку дапамагла акторцы здабыць ролю[2]. Асаблівую ўхвалу акторка атрымала за свой набыты бруклінскі акцэнт[3]. Посьпех быў замацаваны галоўнымі ролямі Джэйн Портэр у «Легендзе пра Тарзана» (2016) і Гарлі Кўін у супэргеройскіх фільмах «Атрад самагубцаў» (2016), «Драпежныя птушкі: Фантастычная гісторыя Гарлі Кўін» (2020) і «Атрад самагубцаў: Місія наскрозь» (2021).

Робі атрымала крытычную ўхвалу і намінацыю на прэмію Оскар як найлепшая акторка за ейнае адлюстраваньне фігурысткі Тоні Гардынг у біёпіку «Я, Тоня» (2017). Таксама вылучаюцца ейныя ролі каралевы Лізаветы I у драме «Мэры — каралева Шатляндыі» (2018), Шэран Тэйт у камэдыйнай драме «Аднойчы ў Галівудзе» (2019) і выдуманай супрацоўніцы тэлеканалу Fox News у драматычным фільме «Скандал» (2019). Яна атрымала намінацыі на прэмію BAFTA за ўсе тры фільмы і вылучэньне на прэмію Оскар як найлепшая акторка другога пляну за апошні фільм.

Робі выступіла адной з прадусарак кінастужкі «Дзяўчына, якая падае надзеі» (2020), камэдыйным трылеры пісьменьніцы і рэжысэркі Эмэральд Фэнэл. Прэм’ера фільму адбылася на кінафэстывалі Санданс 2020 году[4][5], а пазьней, горача прынятая крытыкамі, стужка атрымала намінацыю на прэмію Оскар[6]. У наступным Робі атрымала шмат прапановаў і зьнялася ў камэдыі Дэйвіда Расэла «Амстэрдам» (2022) і эпічнай камэдыйнай драме «Бабілён» (2022), дзе таксама галоўную ролю выканаў Брэд Піт[7]. У 2023 годзе плянуецца прэм’ера рамантычнай камэдыі «Барбі», дзе поруч з акторкай галоўную ролю выканаў Раян Госьлінг[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]