Нёман Горадня: розьніца паміж вэрсіямі
д абнаўленьне зьвестак |
Няма апісаньня зьменаў |
||
(не паказаныя 5 прамежных вэрсіяў аўтарства яшчэ аднаго ўдзельніка) | |||
Радок 11: | Радок 11: | ||
|Трэнэр = |
|Трэнэр = |
||
|Чэмпіянат = {{Папярэдні футбольны сэзон Беларусі|НёманГорадЛіга}} |
|Чэмпіянат = {{Папярэдні футбольны сэзон Беларусі|НёманГорадЛіга}} |
||
|Сэзон = {{Папярэдні футбольны сэзон Беларусі| |
|Сэзон = {{Папярэдні футбольны сэзон Беларусі|НёманГорадСэзон}} |
||
|Месца = {{Папярэдні футбольны сэзон Беларусі|НёманГорад}} |
|Месца = {{Папярэдні футбольны сэзон Беларусі|НёманГорад}} |
||
|Прыналежнасьць = Беларускія |
|Прыналежнасьць = Беларускія |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
== Склад == |
== Склад == |
||
: ''Актуальны на |
: ''Актуальны на 13 верасьня 2024 году'' |
||
{{Склад}} |
{{Склад}} |
||
{{Гулец|1|{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|[[Артур Маліеўскі]]||2001}} |
{{Гулец|1|{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|[[Артур Маліеўскі]]||2001}} |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
{{Гулец|18|{{Сьцяг Беларусі}}|Нап|[[Максім Краўцоў]]||2002}} |
{{Гулец|18|{{Сьцяг Беларусі}}|Нап|[[Максім Краўцоў]]||2002}} |
||
{{Гулец|20|{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|[[Іван Садоўнічы]]|капітан|1987}} |
{{Гулец|20|{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|[[Іван Садоўнічы]]|капітан|1987}} |
||
⚫ | |||
{{Гулец|24|{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|[[Андрэй Якімаў]]||1989}} |
{{Гулец|24|{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|[[Андрэй Якімаў]]||1989}} |
||
{{Гулец|32|{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|[[Юры Паўлюкавец]]||1994}} |
{{Гулец|32|{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|[[Юры Паўлюкавец]]||1994}} |
||
Радок 88: | Радок 87: | ||
{{Гулец|47|{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|[[Міхаіл Казлоў]]||1990}} |
{{Гулец|47|{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|[[Міхаіл Казлоў]]||1990}} |
||
{{Гулец|55|{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|[[Аляксей Лаўрык]]||2000}} |
{{Гулец|55|{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|[[Аляксей Лаўрык]]||2000}} |
||
⚫ | |||
{{Гулец|87|{{Сьцяг Ірану}}|ПА|[[Мэгдзі Агмадзі]]||2002}} |
|||
{{Гулец|88|{{Сьцяг Беларусі}}|Нап|[[Павал Савіцкі]]||1994}} |
{{Гулец|88|{{Сьцяг Беларусі}}|Нап|[[Павал Савіцкі]]||1994}} |
||
{{Гулец|90|{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|[[Уладзіслаў Касмынін]]||1990}} |
{{Гулец|90|{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|[[Уладзіслаў Касмынін]]||1990}} |
||
{{Гулец|99|{{Сьцяг Беларусі}}|Нап|[[Уладзіслаў Варакса]]||2004}} |
|||
{{Канец складу}} |
{{Канец складу}} |
||
Радок 144: | Радок 144: | ||
|[[Ліга Эўропы УЭФА|Кубак УЭФА/Ліга Эўропы]]||4||0||3||1||2—4 |
|[[Ліга Эўропы УЭФА|Кубак УЭФА/Ліга Эўропы]]||4||0||3||1||2—4 |
||
|- |
|- |
||
|[[Ліга канфэрэнцыяў УЭФА|Ліга канфэрэнцыяў]]|| |
|[[Ліга канфэрэнцыяў УЭФА|Ліга канфэрэнцыяў]]||8||2||3||3||6—12 |
||
|- |
|- |
||
|[[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА|Кубак уладальнікаў кубкаў]]||2||1||0||1||2—6 |
|[[Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА|Кубак уладальнікаў кубкаў]]||2||1||0||1||2—6 |
||
Радок 150: | Радок 150: | ||
|[[Кубак УЭФА Інтэртота|Кубак Інтэртота]]||2||0||1||1||0—1 |
|[[Кубак УЭФА Інтэртота|Кубак Інтэртота]]||2||0||1||1||0—1 |
||
|- |
|- |
||
|Усяго|| |
|Усяго||16||3||7||6||10—23 |
||
|} |
|} |
||
Радок 217: | Радок 217: | ||
|1:4 |
|1:4 |
||
|0:1 |
|0:1 |
||
|- |
|||
|[[Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2024—2025 гадоў|2024—2025]] |
|||
|[[Ліга канфэрэнцыяў УЭФА|Ліга канфэрэнцыяў]] |
|||
|2 к/р |
|||
|{{Сьцяг Румыніі}} |
|||
|[[ЧФР Клуж]] |
|||
|0:5 |
|||
|0:0 |
|||
|} |
|} |
||
Цяперашняя вэрсія на 17:11, 23 кастрычніка 2024
Нёман Горадня | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Нёман Горадня» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1964 | ||||
Горад | Горадня, Беларусь | ||||
Стадыён |
ЦСК «Нёман» Умяшчальнасьць: 8479[1] | ||||
Старшыня | Іван Варсовіч[2] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | ||||
· 2024 | 2 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
«Нёман» — беларускі футбольны клюб з гораду Горадні, заснаваны ў 1964 годзе. З 1992 году ўдзельнічае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1993, 2024). Колеры клюбу: жоўты і зялёны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 1964 годзе, калі «Нёман» быў заяўлены ў чэмпіянат СССР клясы «Б», якая на той час была трэцім дывізіёнам у сыстэме футбольных ліг СССР. Ужо ў 1967 годзе каманда, ачоленая трэнэрам Вадзімам Радзішэўскім, паднялася ў дывізіён вышэй, дзе затрымалася на два гады. Пасьля рэфармаваньня сыстэмы ліг у СССР «Нёман» быў вымушаны павярнуцца ў трэці дывізіён, дзе хутка зьмяніў назву на «Хімік». Наступныя сэзоны гарадзенцы працягвалі гуляць у трэцім дывізіёне. У канцы 1980-х здарыўся прарыў у розыгрышу Кубка СССР. Пад кіраўніцтвам трэнэра Вячаслава Сівакова «Хімік» прарваўся да 1/8 фіналу, дзе ў гасьцёх у сімфэропальскай «Таўрыі» саступіў зь лікам 4:3.
Пасьля здабыцьця незалежнасьці ў Беларусі пачалі ладзіць уласны чэмпіянат. Улічваючы, што да гэтага «Хімік» гуляў на саюзным узроўні, гарадзенцы былі запрошаныя ў першую лігу, якая на той момант была наймацнейшым дывізіёнам у краіне. У дэбютным сэзоне айчыннага першынства каманда скончыла чэмпіянат на 5 месцы не зважаючы на вялікую колькасьць паразаў. Добры сэзон, але ўжо не дэбютны, правёў малады абаронца Сяргей Гурэнка, які пазьней будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Беларусі і пяройдзе ў расейскі «Лякаматыў» у 1995 годзе. На наступны сэзон у каманды пасьля двух гадоў адсутнасьці з польскай «Ягелёніі» вярнуўся бамбардзір Сяргей Саладоўнікаў, які быў абраны капітанам каманды. У тым ліку дзякуючы і яны «Нёман», які зьмяніў назва на арыгінальную, здабыў першы трафэй у сваёй гісторыі — Кубак Беларусі. Яшчэ ў чвэрцьфінале гарадзенцы адолілі моцны магілёўскі «Дняпро», а ў паўфінале толькі дзякуючы правілу выязнога голу было скаранае менскае «Дынама». У фінале, які ладзіўся ў Менску, зь лікам 2:1 быў пераможаны рэчацкі «Ведрыч». Галы на свой рахунак запісалі Алег Сысоеў і Юры Мазурчык. Трэнэрам на той час быў Станіслаў Уласевіч. У розыгрышы чэмпіянату, які на пэўны час перайшоў на сыстэму восень-вясна, «Нёман» падвысіў сваю пазыцыю да 4 месца. У наступныя гады гарадзенцы фінішавалі ў сярэдзіне табліцы ці крыху ніжэй за яе. У 1999 годзе «Нёман» аб’яднаўся зь іншым гарадзенскім футбольным клюбам «Белкард», дадаўшы ягонае імя да свайго. З новай назвай «Нёман-Белкард», каманда праіснавала некалькі гадоў, а потым зноўку вярнулася да свайго звыклага назова — «Нёман». Шыкоўным стаў сэзон 2002 году, калі нёманцы ўвесь чэмпіянат месьціліся ў групе лідэраў і скончылі сэзон на першым радку з аднолькавай колькасьцю пунктаў разам з БАТЭ. «Залаты» матч, які мусіў выявіць чэмпіёна, ладзіўся ў лістападаўскі дзень і скончыўся ў дадатковы час, а «залаты» гол забіў абаронца барысаўчан Валеры Тарасенка[3]. У тым сэзоне зьзялі зоркі такіх футбалістаў «Нёмна» як то, Аляксандра Сулімы, Дзьмітра Раўнейка, Віталя Надзіеўскага, Аляксея Сучкова і Дзьмітра Кавалёнка, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам дружыны. У тым жа сэзоне гарадзенскі клюб меў найвышэйшую наведвальнасьць сярод усіх клюбаў, то бок ягоныя матчы глядзелі на трыбунах стадыёну ў сярэднім блізу 6,4 тысячаў заўзятараў. Нажаль, па сканчэньні сэзону шмат лідэраў атрымалі прапановы ад іншых клюбаў і сышлі. Суліма зьехаў у тальяцінскую «Ладу», Раўнейка далучыўся да маскавіцкага «Тарпэда», а Сучкоў стаў футбалістам львоўскіх «Карпатаў».
У наступныя гады клюб ня меў добрых вынікаў, але і здолеў захоўваць месца ў Найвышэйшай лізе. У 2011 і 2014 гадах «Нёман» дасягаў фіналаў Кубка Беларусі, але спачатку прагуляў «Гомлю» зь лікам 0:2 на сталічным стадыёне Трактар, а потым у 2014 годзе на новапабудуванай Барысаў-Арэне саступіў салігорскаму «Шахцёру». У тым 2014 годзе галоўным трэнэрам клюбу быў некалі выдатны гарадзенскі футбаліст і капітан клюбу Сяргей Саладоўнікаў. На полі тады вылучаўся малады гулец Павал Савіцкі, які ў тым жа годзе быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі». За год да таго ў сэзоне 2013 году «Нёман» фінішаваў на чацьвертым месцы ў чэмпіянаце. Акрамя Савіцкага добра гулялі брамнік Сяргей Чэрнік, абаронцы Павал Рыбак і Максім Вітус, а таксама паўабаронца Яўген Савасьцьянаў. У 2016 годзе галоўным трэнэрам на доўгія гады стаў Ігар Кавалевіч. «Нёман» пачаў выступаць больш стабільна, але ў сэзонах 2021 і 2022 гадоў вынікі пагоршыліся. Цікава, што ў 2022 годзе каманда, якая гуляла ў добры футбол, але ёй стала няшчасьціла, скончыла розыгрыш на 9 месцы, маючы на сваім рахунку ажно 13 нічыйных вынікаў.
Яшчэ да пачатку сэзону каманда правяла неблагую падрыхтоўку да першынства, амаль ня страціўшы галоўных футбалістаў[4]. У выніку «Нёман» пачаў разглядацца як адзін з прэтэндэнтаў на мэдалі. Акрамя таго, адбылося узмацненьне дружыны, як то паўабаронцамі Юрыем Панцям і Міхаілам Казловым. Клюб, аднак адразу вылецеў з розыгрышу кубка краіны. Пагатоў, выявілася праблема з выступамі Яўгена Ляшко, Рамана Пасевіча, Валера Жукоўскага і Сяргея Курганскага[5], якім забаранілі гуляць, як мяркуецца, праз палітычныя чыньнікі. Тым ня менш, «Нёман» хутка ўладкаваўся ў верхняй частцы табліцы. Напрыканцы красавіка Кавалевіч правёў 200-ы матч на чале каманды ў Найвышэйшай лізе[6]. Улетку выявілася, што «Нёман» мусіць прадстаўляць Беларусь у розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2023—2024 гадоў. Гэта сталася магчымым, бо «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» былі пазбаўленыя сваіх мэдалёў папярэдняга розыгрышу, «Іслач» была адхіленая ЎЭФА праз колішнюю дыскваліфікацыю за дамоўныя матчы, а «Менск» і «Гомель» ня здолелі атрымаць ліцэнзію ЎЭФА. Дружына аўтобусам выправілася ў Эўропу і некалькі тыдняў праводзілся матчы ў эўракубку, выбіўшы з розыгрышу ліхтэнштайнскі «Вадуц» і мальтыйскі «Бальцан». Толькі славеніскі «Цэле» здолеў спыніць гарадзенцаў у далейшым прасоўваньні. У айчыннай лізе «Нёман» здолеў адарвацца ад «Тарпэда-БелАЗ», які страціў шмат пунктаў, усьцяж гуляючы ўнічыю, але ўсё яшчэ працягваў пагоню за сталічным «Дынама». У 19-м туры «нёманцы» здолелі дагнаць «дынамаўцаў», але ў матчы з сваім галоўным супернікам праз тур зьведалі ў Менску паразу зь лікам 2:1. Пасьля гэтага дружына дакрочыла да срэбных мэдалёў айчыннага першынства.
Былыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Нёман» (1964—1971)
- «Хімік» (1972—1992)
- «Нёман» (1993—1998)
- «Нёман-Белкард» (1999—2001)
- «Нёман» (з 2002 году)
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2002, 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1993, 2024
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2011, 2014
- Найвышэйшае дасягненьне ў чэмпіянатах СССР — 1 месца ў восьмай зоне другой лігі (1980).
- Найвышэйшае дасягненьне ў Кубках СССР — 1/8 фіналу (1986—1987).
- Самая буйная перамога ў чэмпіянатах Беларусі — 8:0 («Камунальнік», 2000).
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Найвышэйшая | 5 | 30 | 10 | 11 | 9 | 43–36 | 41 | 1/8 |
2013 | Найвышэйшая | 4 | 32 | 13 | 8 | 11 | 34–30 | 47 | Ф |
2014 | Найвышэйшая | 8 | 32 | 11 | 9 | 12 | 41–36 | 42 | 1/4 |
2015 | Найвышэйшая | 8 | 26 | 8 | 8 | 10 | 21–32 | 32 | 1/8 |
2016 | Найвышэйшая | 14 | 30 | 7 | 8 | 15 | 21–36 | 29 | 1/8 |
2017 | Найвышэйшая | 6 | 30 | 14 | 7 | 9 | 42–32 | 49 | 1/2 |
2018 | Найвышэйшая | 7 | 30 | 12 | 7 | 11 | 31–32 | 43 | 1/16 |
2019 | Найвышэйшая | 10 | 30 | 10 | 6 | 14 | 28–37 | 36 | 1/16 |
2020 | Найвышэйшая | 5 | 30 | 16 | 5 | 9 | 41–29 | 53 | 1/4 |
2021 | Найвышэйшая | 11 | 30 | 9 | 7 | 14 | 36–36 | 34 | 1/2 |
2022 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 9 | 13 | 8 | 39–36 | 40 | 1/2 |
2023 | Найвышэйшая | 28 | 19 | 5 | 4 | 60–22 | 62 | Ул |
Удзел у эўракубках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы | 4 | 0 | 3 | 1 | 2—4 |
Ліга канфэрэнцыяў | 8 | 2 | 3 | 3 | 6—12 |
Кубак уладальнікаў кубкаў | 2 | 1 | 0 | 1 | 2—6 |
Кубак Інтэртота | 2 | 0 | 1 | 1 | 0—1 |
Усяго | 16 | 3 | 7 | 6 | 10—23 |
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
1993—1994 | Кубак кубкаў | к/р | Люгана | 2:1 | 0:5 | |
2004—2004 | Кубак УЭФА | к/р | Сьцяўа | 1:1 | 0:0 | |
2005 | Кубак Інтэртота | к/р | Тэскама | 0:1 | 0:0 | |
2014—2015 | Ліга Эўропы | 2 к/р | Габнарф’ёрдур | 1:1 | 0:2 | |
2023—2024 | Ліга канфэрэнцыяў | 1 к/р | Вадуц | 1:1 | 2:1 | |
2 к/р | Бальцан | 2:0 | 0:0 | |||
3 к/р | Цэле | 1:4 | 0:1 | |||
2024—2025 | Ліга канфэрэнцыяў | 2 к/р | ЧФР Клуж | 0:5 | 0:0 |
Галоўныя трэнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Прессбол» №25 (4246), 29 сакавіка 2019
- ^ Новым председателем «Немана» стал 29-летний чиновник (рас.)
- ^ Футбол. 20 лет назад, 8 ноября, в чемпионате Беларуси был сыгран "золотой" матч: БАТЭ вырвал чемпионство у "Немана" (рас.) Прессбол.
- ^ «„Неман“ входит в сезон с уникальной беспроигрышной серией и богатой конкуренцией почти на всех позициях. Претендент на тройку?». Football.by.
- ^ «Игорь Ковалевич: „Ждем, что все же разрешат играть Пасевичу, Лешко, Жуковскому и Курганскому. Такие обещания есть“». Football.by.
- ^ «Игорь Ковалевич провел 200 матчей на посту главного тренера „Немана“ в высшей лиге». Football.by.
- ^ Сергей Солодовников представлен в качестве нового главного тренера «Немана» (рас.)
- ^ Сергей Солодовников подал в отставку с поста главного тренера «Немана» (рас.)
- ^ «Неман» объявил о назначении Ковалевича (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (рас.)
- Старонка фанатаў (рас.)
|