Праграма разьвіцьця ААН
Прагра́ма разьвіцьця́ ААН (ПРААН) — арганізацыя пры ААН па аказаньні дапамогі краінам-удзельніцам у галіне разьвіцьця. ПРААН аказвае дапамогу ўрадам у правядзеньні пошукаў і дасьледаваньняў прыродных рэсурсаў, у стварэньні навучальных устаноў, у разьвіцьці энэргетычных рэсурсаў, дае кансультацыйныя і экспэртныя паслугі, навучае спэцыялістаў, пастаўляе абсталяваньне і г. д. Дапамога ПРААН бязвыплатная.
ПРААН была створана ў 1965 годзе ў выніку зьліцьця Спэцыяльнага фонду ААН, заснаванага ў 1958 годзе, і пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі, заснаванай у 1949 годзе. Фінансавыя сродкі ПРААН ўтворацца з добраахвотных укладаў удзельнікаў арганізацыі, якімі могуць быць краіны-сябры або назіральнікі ААН, і іншых буйных міжнародных арганізацыяў. У цяперашні час такіх краін больш за 200.
У 1989 годзе ў мэтах прыцягненьня ўвагі да пытаньняў народанасельніцтва ПРААН прапанавала адзначаць Сусьветны дзень народанасельніцтва.