Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Мінсельгасхарч Беларусі»)

Міністэ́рства се́льскай гаспада́ркі і харчава́ньня Рэспу́блікі Белару́сь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сельскай гаспадаркі. Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Анатоль Ліневіч.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МСГХ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Кірава, д. 15
Міністар Анатоль Ліневіч
Першы намесьнік Сяргей Федчанка
Намесьнікі Уладзімер Гракун,
Ала Ламакіна,
Іван Сьмільгінь,
Вадзім Шагойка[1]
Бюджэт 3712,8 млрд рублёў[2] (2009 год; 1324,4 млн $[3])
Сайт mshp.gov.by
  • парадкаваньне сельскагаспадарчай вытворчасьці дзяржаўных ўстановаў;
  • стварэньне ўмоваў для прыватызаваньня аграпрамысловай вытворчасьці;
  • укараненьне ў сельскай гаспадарцы дасягненьняў навукі;
  • павышэньне выніковасьці сельскагаспадарчай вытворчасьці й перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны;
  • стварэньне ўмоваў для павелічэньня вытворчасьці харчаваньня;
  • павышэньне спабораздольнасьці сельскагаспадарчых тавараў за мяжой;
  • прыцягненьне капіталаўкладаньняў для пераабсталяваньня сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
  • забесьпячэньне выкананьня падпарадкаванымі прадпрыемствамі плянавых паказьнікаў вывазу ды ўвозу сельскагаспадарчых тавараў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  • спрыяньне захаваньню асяродзьдзя ўзнаўленьня рыбы;
  • распрацоўка заканадаўства аб сельскай гаспадарцы;
  • стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
  • узгадненьне правядзеньня сельскагаспадарчых навуковых дасьледаваньняў;
  • забесьпячэньне вытворчасьці хлеба й макаронаў;
  • распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасьці на забруджаных радыёнуклідамі землях;
  • парадкаваньне насеньневодзтва, гатункавыпрабаваньня, пляменнай справы, мэліярацыі ды хімізацыі земляў, мэханізаваньня ды электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
  • нагляд за выкананьнем правілаў карыстаньня сельскагаспадарчым абсталяваньнем ды сродкамі абароны расьлінаў;
  • ухваленьне пастановаў аб бясьпецы геннай інжынэрыі;
  • ліцэнзаваньне;
  • улік асушальных збудаваньняў ды рыбалоўных угодзьдзяў;
  • ацэнка праектаў ды будаўніцтва асушальных збудаваньняў;
  • ухваленьне правілаў бясьпекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах;
  • нагляд за выкарыстаньнем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку;
  • прыцягненьне замежных укладаньняў у сельскую гаспадарку;
  • нагляд за якасьцю харчаваньня пры вытворчасьці й захоўваньні;
  • выдача пасьведчаньняў аб уліку генна-інжынэрных гатункаў расьлінаў, пародаў жывёлаў ды штамаў непатагенных мікраарганізмаў;
  • закуп сельскагаспадарчых тавараў ды паслугаў;
  • ухваленьне нормаў працы й расходу паліва ў сельскай гаспадарцы[5].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановаю ўраду БССР ад 12 жніўня 1991 году № 312, паводле якой міністар прызначаўся Вярхоўным Саветам[6]. Пастановаю ад 12 лютага 1996 году № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 году № 1590 міністар прызначаецца прэзыдэнтам[5].

  1. ^ Кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусі (рас.) Аб міністэрстве. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 жніўня 2023 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 2 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 2 верасьня 2010 г.
  4. ^ Будова міністэрства (рас.). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2010). Праверана 2 верасьня 2010 г.
  5. ^ а б Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 верасьня 2010 г.
  6. ^ Гісторыка-архіўная даведка да фонду міністэрства за 1991-1995 гг. (рас.). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць