Кубак Латвіі па футболе
Кубак Латвіі па футболе — штогадовы кубак Латвіі, які праходзіць ў фармаце алімпійскай сыстэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 49 камандаў. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1937 годзе. Найбольш пасьпяховы клюб — «Сконта», які выйграваў спаборніцтва 8 разоў.
Кубак Латвіі па футболе | |
Заснаваны | 1937 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 49 |
Дзейны чэмпіён | Рыга — 1-ы тытул (2018) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Сконта Рыга (8 тытулаў) |
Вэб-сайт | www.lff.lv |
Сэзон 2019 гадоў |
Пераможцы
рэдагаваць- Сконта Рыга — 8 разоў
- Электрон Рыга, АСК Рыга, Вэнтсьпілс — 7
- Ліепая — 5
- Елгава — 4
- ВЭФ Рыга, Цэлтніекс Рыга, РАФ Елгава — 3
- Старт Броцэні, Кімікіс Дзьвінск, Рыгас, Даўгава Ліепая, ЛМР Ліепая, Юрніекс Рыга — 2
- Мэталюрг Ліепая, Вэнта Вэнтсьпілс, Энэргія Рыга, Тарпэда Рыга, Дынама Рыга, Балтыка Ліепая, Пілёт Рыга, Ліелупэ Юрмала, Цэлтніекс Дзьвінск, Алімпія Рыга, Вілкі Рыга, Дынама Ліепая, РЭР Рыга, Вулькан Кулдыга, Даўгава Рыга, РФК, Даўгава Дзьвінск, Рыга — 1