Карл Маркс
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маркс (неадназначнасьць).
Карл Генрых Маркс (па-нямецку: Karl Heinrich Marx; 5 траўня 1818 — 14 сакавіка 1883) — нямецкі эканаміст, філёзаф, палітычны журналіст, найбольш значны сацыялістычны і камуністычны мысьляр, стваральнік канэпцыі марксызму. Амаль не прызнаныя пры ягоным жыцьці, сацыяльныя і палітычныя ідэі Маркса атрымалі шырокі распаўсюд пасьля яго сьмерці. Яшчэ ў канцы 1980-х гадоў амаль палова насельніцтва Зямлі жыла пры рэжымах, якія называлі сябе марксысцкімі.
Карл Генрых Маркс | |
па-нямецку: Karl Heinrich Marx | |
Карл Маркс у 1875 годзе | |
Імя пры нараджэньні | па-нямецку: Karl Heinrich Marx |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 траўня 1818[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 сакавіка 1883[6][2][3][…] (64 гады) |
Месца сьмерці | |
Школа/традыцыя | марксізм, камунізм, сацыялізм, матэрыялізм |
Пэрыяд | філязофія XIX стагодзьдзя |
Асноўныя зацікаўленасьці | палітыка, эканоміка, сацыялёгія, праца, гісторыя, клясавая барацьба |
Значныя ідэі | заснавальнік марксізму (разам з Энгельсам), |
Аказалі ўплыў | Гэгель, Фоербах |
Наступнікі | Уладзімер Ленін |
Карл Маркс нарадзіўся ў Трыры ў сям’і юрыста. Яго продкі былі габрэйскімі рабінамі, але яго бацька Генрых (Гірш) Маркс прыняў хрост у эвенгеліцкай царкве, каб не згубіць пасаду. Сам Карл быў пахрышчаны ў шасьцігадовым узросьце.
Адукацыя
рэдагавацьУ 17 гадоў Маркс паступіў у Бонскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт. У той час у Маркса зьявілася першая цікавасьць да рамантызму і ўтапічнага сацыялізму.
Праз год бацька накіраваў Карла Маркса ў больш прэстыжны Бэрлінскі ўнівэрсытэт, дзе той правучыўся чатыры гады.
У Бэрліне Маркс трапіў пад уплыў філязофіі Гэґеля і Фоербаха. Шмат часу ён праводзіў у кампаніі левых гегельянцаў на чале з Бруно Баўэрам. У 1841 Маркс абараніў дысэртацыю па адрозьненьнях натурфілязофіі Дэмакрыта і Эпікура.
Пачатак кар’еры
рэдагавацьПасьля заканчэньня ўнівэрсытэту, Маркс разьлічваў атрымаць пасаду выкладчыка. Аднак, пасьля звальненьня Баўэра па палітычных матывах, Маркс стаў журнлістам у кёльнскай газэце Rheinische Zeitung, апазыцыйным выданьні, заснаваным райнскімі прамыслоўцамі-лібэраламі. Неўзабаве Маркс стаў рэдактарам газэты, якая чым далей, тым больш жорстка крытыкавала прускую манархію. У выніку ў траўні 1843 яна была зачыненая ўладамі пасьля публікацыі крытычнага артыкулу аб стане вінаробаў даліны Мозэля. Пасьля гэтага выпадку Маркс адыйшоў ад чыстай палітыкі і зацікавіўся таксама эканамічнай тэорыяй.
Улетку 1843 Карл Маркс ажаніўся з Жэньні фон Вэстфален, дачкой заснавальніка канцэрну Philips. Ад шлюбу нарадзілася 7 дзяцей, зь якіх выжылі 3: Жэньні Каралінэ Маркс, Ляўра Маркс і Элеанор Маркс.
У тым жа годзе Маркс напісаў вялікую працу з рашучай крытыкай гегельянскага апраўданьня сучаснай нямецкай дзяржавы. Пасьля таго, як ён не знайшоў работы ў Нямеччыне, Маркс эміграваў у Парыж.
Эміграцыя
рэдагавацьУ Парыжы Маркс пазнаёміўся з Генрыхам Гайнэ, а потым — з Фрыдрыхам Энґельсам, сваім самым важным сябрам і паплечнікам. Энґельс зьвярнуў увагу Маркса на становішча рабочых, а таксама дзякуючы свайму бацьку, кампаньёну ў тэкстыльнай фірме ў Манчэстэры, пастаўляў Марксу практычную інфармацыю пра капіталістычную вытворчасьць і выступаў яго фундатарам.
У 1844 Маркс і Эгельс былі выгнаныя з Парыжу і тры гады правялі ў Брусэлі, дзе Маркс напісалі працы «Сьвятое сямейства» (крытыка Б. Баўэра), «Нямецкая ідэалёгія» (крытыка ідэяў Геґеля і гегельянцаў). У 1847 годзе у Брусэлі выйшла кніга Маркса з крытыкай поглядаў Прудона — «Галеча філязофіі».
У 1845 годзе Маркс выйшаў з прускага грамадзянства, калі прускія ўлады пачалі патрабаваць яго выдачы.
Адначасова Маркс займаўся арганізацыяй міжнароднага сеціва сувязяў паміж нямецкімі, францускімі і нямецкімі камуністамі і сацыялістамі і абмену інфармацыі. У 1847 г. пад час паездкі ў Ангельшчыну ён далучыўся да Лігі справядлівых, арганізацыі нямецкіх эмігрантаў-рамесьнікаў. На базе Лігі быў сфармаваны Міжнародны зьвяз камуністаў, і яго 2 кангрэс даручыў Марксу і Энґельсу скласьці праграму Зьвязу. Праграма была гатовая 21 лютага 1848 г. і стала вядомаю як «Маніфэст камуністычнай партыі».
Хутка пасьля гэтага пачаліся рэвалюцыі ў Францыі, Італіі, Аўстрыі. Маркс быў высланы з Бэльгіі і вернуўся ў Парыж па запрашэньню лібэральнага часовага ўраду. У сакавіку 1848 г. рэвалюцыя дасягнула Прусію, кайзэр Фрыдрых Вільгельм IV быў вымушаны стварыць абраны парлямэнт, дазволіць свабоду слова. Маркс вернуўся ў Кёльн і пачаў актыўную журналісцкую дзейнасьць у адноўленай Neue Rheinische Zeitung, заклікаў да канстытуцыйнай дэмакратыі і вайны з Расеяй.
Пасьля паразы рэвалюцыі Маркс быў высланы зь Нямеччыны. У рэшце рэшт ён у 1849 годзе. пасяліўся ў Лёндане.
Жыцьцё і дзейнасьць у Лёндане
рэдагавацьУмовы першых гадоў на эміграцыі былі вельмі цяжкімі. Сям’я Маркса трымалася толькі на выпадковых заробках і фінансавай дапамозе з боку Фрыдрыха Энґельса.
У Лёндане выйшла праца Маркса «Клясавая барацьба ў Францыі з 1848 па 1850»; потым «18 брумэра Люі Банапарта».
З 1852 году Маркс працаваў лёнданскім карэспандэнтам і дэ-факта рэдактарам эўрапейскага выданьня газэты «New York Tribune».
Адразу пасьля пераезду ў Лёндан, Маркс далучыўся да Зьвязу камуністаў. Вывучэньне эканомікі пераканала яго, што «новая рэвалюцыя магчымая толькі ў выніко новай крызы». Ён адыйшоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці і пысьвяціў сябе дасьледваньню «законаў руху капіталістычнага грамадзтва». Вынікі дасьледчай працы Маркса вышлі збольшага пасьля сьмерці іх аўтара.
У 1864 г. Маркс пачаў актыўную дзейнасьць на міжнарожнай сцэне. Ён арганізаваў Міжнародную арганізацыю рабочых (International Workingmen’s Association, пазьней перайменаваная ў Першы Інтэрнацыянал). Цягам 8 гадоў Маркс быў найбольш уплывовым сябрам Генэральнай рады арганізацыі. На гэтай пасадзе Маркс выступаў у падтрымку незалежнасьці Польшчы і Ірляндыі, за перадачу зямлі ў грамадзкую ўласнасьць і за паляпшэньне ўмоваў працы. Раскол у Інтэрнацыянале паміж марксыстамі і анархістамі на чале зь М. Бакунінам прывёў да паслабеньня арганізацыі і да яе роспуску ў 1876.
У 1867 годзе выйшаў першы з трох том галоўнай працы Карла Маркса — «Капітала».
Маркс прапагандаваў стварэньне адзінага рэвалюцыйнага руху. Пад уплывам Маркса Вільгельм Лібкнэхт у 1869 заснаваў Сацыял-дэмакратычную рабочую партыю Нямеччыны, у наступным ператварыўшуюся ў Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны. Ад 1871 Маркс працаваў над выдаваным Лібкнэхтам часопісам Der Volksstaat.
Карл Маркс памёр у Лёндане ў 1883 годзе, пахаваны на могілках Highgate-Cemetery. Апошнія тамы «Капітала» былі апублікаваныя ўжо пасьля яго сьмерці.
Культ асобы
рэдагавацьКарл Маркс, разам з Фрыдрыхам Энгельсам і Ўладзімірам Ленінам стаўся часткай камуністычнага пантэёну культавых асобаў.
У гонар Маркса названы горад у Саратаўскай вобласьці Расеі (былы Екатэрынэнштадт). Імём Маркса названая вуліца ў Менску і многіх іншых гарадых, пераважна ў краінах былога камуністычнага блёку.
Постаці Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса былі асноўнымі фігурамі камуністычнай прапаганды ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. З 10 траўня 1953 да 1 чэрвеня 1990 году горад Кемніц ва Ўсходняй Нямеччыне меў назву Карл-Маркс-Штадт.
Асноўныя Працы
рэдагаваць- Zur Kritik der Hegelschen Rechtsphilosophie / Einleitung / Zur Judenfrage / Briefe an Ruge, зьявіліся разам у: Deutsch-Französische Jahrbücher, Парыж 1844
- Die heilige Familie oder Kritik der kritischen Kritik. Gegen Bruno Bauer & Consorten., Франкфурт-на-Майне 1845
- Die Deutsche Ideologie, з 1845 па 1846, выйшла ў Бэрліне ў 1932
- Thesen über Feuerbach, 1845, упершыню выйшла ў 1888
- Misère de la philosophie. Réponse à la philosophie de la misère de M. Proudhon., Парыж/Брусэль 1847
- Manifest der Kommunistischen Partei, Лёндан, люты 1848
- Lohnarbeit und Kapital, 1849
- Die Klassenkämpfe in Frankreich 1848-50, зьявіліся ў Neue Rheinische Zeitung 1850
- Der Achtzehnte Brumaire des Louis Bonaparte, упершыню выйшла ў газэце Die Revolution, Нью-Ёрк, 1852
- Enthüllungen über den Kommunistenprozess zu Köln і Die großen Männer des Exils, апублікавана ў New-York Daily Tribune, 1852
- Die britische Herrschaft in Indien / Die ostindische Kompanie, ihre Geschichte und die Resultate ihres Wirkens / Die künftigen Ergebnisse der britischen Herrschaft in Indien, усё выйшла ў New-York Daily Tribune, 1853
- Lord Palmerston, 1853
- Das revolutionäre Spanien, 1854
- Lord John Russel, 1855
- Grundrisse der Kritik der politischen Ökonomie. Rohentwurf. 7 сшыткаў, напісана ў 1857 па 1858, выйшла ў Verlag für fremdsprachige Literatur, Масква з 1939 па 1941
- Zur Kritik der politischen Ökonomie, 1859
- Herr Vogt, 1860
- Inauguraladresse und Statuten der Internationalen Arbeiterassoziation, 1864
- Lohn, Preis, Profit, 1866
- Das Kapital. Kritik der politischen Oekonomie.
- Konfidentielle Mitteilung пра Бакуніна, 1869
- Der Bürgerkrieg in Frankreich. Adresse des Generalrats der Internationalen Arbeiterassoziation an alle Mitglieder in Europa und den Vereinigten Staaten, Ляйпцыг 1871
- Kritik des Gothaer Programms, 1875, апублікавана ў 1891
- Brief an Sassulitsch, 1881
- Marx/Engels Briefwechsel, Бэрлін, 1949 перапіска з 1844 па 1883; 4 тамы
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Марксісцкі інтэрнэт-архіў (анг.)
- ^ а б Gemkow H. Carlos Marx. Biografía completa — 1975.
- ^ а б Feuer L. S., McLellan D. T. Karl Marx // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Itaú Cultural Karl Marx // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ а б Маркс Карл // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ https://www.marxists.org/archive/marx/bio/marx/eng-1869.htm
- ^ A. A. P. Secret Re-burial of Karl Marx In London (анг.) // The Sydney Morning Herald — Sydney: Fairfax Media, 1954. — Iss. 36485 (late edition). — P. 1. — ISSN 0312-6315
- ^ Marx, Karl: (geb. Mordechai) Dr. phil., Theoretiker des Sozialismus, "Manifest der Komm. Partei", Redakteur // Band 16: Lewi – Mehr — Мюнхэн: K. G. Saur Verlag, 2008. — С. 331. — 25, 427 с. — ISBN 978-3-598-22696-0
- ^ Marx, Karl (Heinrich) (анг.) // Volume 7 — P. 896.