Інфляцыя

працяглы рост цэнаў на тавары і паслугі

Інфля́цыя (ад лац. inflatio — уздуцьце) — перапаўненьне каналаў грашовага абарачэньня лішкавай грашовай масай. У пераважнай большасьці выпадкаў наступствам інфляцыі зьяўляецца рост цэнаў і адпаведнае абясцэньваньне грашовай адзінкі, і таму для вымярэньня інфляцыі выкарыстоўваюцца розныя індэксы росту цэнаў (напр., рост спажывецкіх цэнаў), і ўвогуле часта інфляцыя атаясамліваецца з ростам цэнаў, хаця гэта некарэктна. Ва ўмовах, калі рост цэнаў стрымліваецца, напрыклад, адміністрацыйнымі мерамі, наступствам інфляцыі зьяўляецца дэфіцыт тавараў на рынку, перад усім, тавараў масавага попыту.

Інфляцыя ў 2019 року

Формы інфляцыі

рэдагаваць

Тэрмін «інфляцыя» часта ўжываецца, калі размова ідзе аб падвышэньні цэнаў.

  • Крэдытная інфляцыя — празьмерны рост аб’ёму выдачы крэдытаў банкамі
  • Індуцыяваная інфляцыя — інфляцыя, абумоўленая нейкімі эканамічнымі фактарамі
  • Адміністрацыйная інфляцыя — інфляцыя, выкліканая адміністрацыйным кіраваньнем цэнамі
  • Сацыяльная інфляцыя — рост цэнаў пад уплывам росту выдаткаў, зьвязаных з новымі запатрабаваньнямі спажыўцоў што да якасьці прадукцыі, аховы прыроды і г. д.

Антыінфляцыйная палітыка

рэдагаваць

Дзяржаўная палітыка, накіраваная на ўрэгуляваньне грашовага звароту, сьцісканьне грашовай масы, перапыненьне непамернага росту цэнаў завецца антыінфляцыйнаю палітыкай, якая можа мець дзьве формы:

  • Папераджальная антыінфляцыйная палітыка: мае на мэце прадухіліць разьвіцьцё інфляцыі
  • Дэфляцыйная палітыка: праводзіцца на тле інфляцыі, якая ўжо прагрэсуе, каб спыніць ці панізіць яе.