8 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2025 год Усе дні |
8 лістапа́да — 312-ы дзень году (313-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 53 дні.
Падзеі
- 324 — заснаваньне Канстантынопалю
- 1620 — у час трыццацігадовай вайны адбылася Бітва на Белай Гары
- 1793 — адкрыцьцё Луўра
- 1895 — Вільгельм Рэнтген вынайшоў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-прамянямі
- 1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў
- 1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя
- 1956 — адкрыцьцё Музэя абароны Берасьцейскай крэпасьці
Нараджэньні
- 1784 — Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжэнэр
- 1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст
- 1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзяяч
- 1883 — Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч
- 1915 — Дзьмітры Супруненка, беларускі матэматык
- 1923 — Джэк Кілбі, амэрыканскі інжынэр, вынаходнік інтэгральнай схемы і калькулятара, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыцы (2000)
- 1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык
Сьмерці
- 397 — Марцін, біскуп турскі, сьвяты
- 1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт
- 2009 — Віталь Гінзбург, расейскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі (2003).