Студня

выкапаная канструкцыя ў грунце для атрыманьня вады
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам JhsBot (гутаркі | унёсак) у 16:13, 28 чэрвеня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Студня, калодзеж — гідратэхнічнае збудаваньне для здабычы грунтавых водаў. Разам з іншымі малымі архітэктурнымі формамі студня актыўна ўдзельнічае ў фармаваньні ансамбля сядзібы, сельскага населенага пункта і інш. Зараз ім на зьмену прыходзяць калонкі.

Студня-журавель

Тыпы

  • Студні-калаўроты — будаваліся пры глыбокім заляганьні водных гарызонтаў.
  • Студні-жураўлі — пры неглыбокім заляганьні.

Канструкцыя

У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайцнасьцю. Так, на Палесьсі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы). У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вэртыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну). У апошнім выпадку яны мацаваліся па кутах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямоньні калодзежы выкладаліся з каменьняў.

 
Студня

Літаратура

  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.

Вонкавыя спасылкі

  Студнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў