Бабовыя

Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам VolkovBot (гутаркі | унёсак) у 02:00, 24 сьнежня 2008. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Бабовыя альбо матыльковыя (па-лацінску: Fabaceae ці Leguminosae) — сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных.

Гарох
Pisum sativum

Каля 650 родаў, больш за 18 тысяч відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля. Усе вельмі багатыя бялком, у Сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінеральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, не ўтрымліваюць халестэрыну.

У складзе сямейства вызначаюцца тры падсямействы:

У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насення, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — няспелыя струкі з насеннем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансерваваных гароху і фасолі) амаль зніклі з сучаснага меню, з'яўляецца іх вельмі доўгае прыгатаванне. Пабудова бабовых раслін надзейна абараняе іх ад выварвання, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваннем рэкамендуецца заліць 2 – 3 аб'ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш змяніць 2 – 3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20 – 30 хвілін), з дадаткам тлушчу.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

  Бабовыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў