Лазэрная хімія
Лазерная хімія — разьдзел хіміі высокіх энэрґіяў, які вывучае хімічныя працэсы, якія ўзьнікаюць пад дзеяньнем лазернага выпраменьваньня і ў якіх спэцыфічныя ўласьцівасьці лазернага выпраменьваньня маюць вырашальную ролю. Таксама лазерная хімія вывучае т.зв. хемалазерные працэсы (хімічныя лазеры). Монахраматычнасьць лазернага выпраменьваньня дазваляе сэлектыўна ўзбуджаць малекулы аднаго віду, пры гэтым малекулы іншых відаў застаюцца неўзбуджанымі. Такім чынам падбіраючы частату лазера, становіцца магчымым ня толькі ажыцьцяўляць выбарчую актывацыю малекул, але і зьмяняць глыбіню пранікненьня выпраменьваньня ў зону рэакцыі. Магчымасьць факусоўкі лазернага выпраменьваньня дазваляе ўводзіць энэрґію лякальна, у вызначаную вобласьць абʼёму. Лазернае ўзьдзеяньне на хімічныя рэакцыі можа быць цеплавым і фотахімічным. Лазерная афтальмалёгія і мікрахірургія, у канчатковым рахунку, гэта лазерная хімія, якая прымяняецца для мэдыцынскіх мэтаў.
Літаратура
- Башкин А. С. Химические лазеры / А. С. Башкин, В. И. Игошин, А. Н. Ора-евский, В. А. Щеглов — М.: Наука, 1982.
- Сэм М. Ф. Лазеры и их применения // Соросовский образовательный журнал. — 1996. — № 6. — С. 92—98.
- Летохов В. С. Селективное действие. лазерного излучения на вещество // Успехи физ. наук, 1978, т. 125, в. 1. — С. 57—96.