Ірляндыя

Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 06:07, 16 лютага 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Рэспу́бліка Ірля́ндыя (па-ірляндзку: Poblacht na hÉireann, па-ангельску: Republic of Ireland) — дзяржава, што пакрывае прыкладна пяць шостых выспы Ірляндыі. Прыкладна шостая частка выспы вядомая пад назвай Паўночная Ірляндыя, і зьяўляецца часткай Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.

Рэспубліка Ірляндыя
Éire
Ireland
Сьцяг Ірляндыі Герб Ірляндыі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Amhrán na bhFiann»
Месцазнаходжаньне Ірляндыі
Афіцыйная мова ірляндзкая, ангельская
Сталіца Дублін
Найбуйнейшы горад Дублін
Форма кіраваньня Рэспубліка
Мэры МакАліс
Энда Кені
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
117-е месца ў сьвеце
70 273 км²
2%
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
122-е месца ў сьвеце
4 130 000
57/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
50-е месца ў сьвеце
$164,190 млрд
$40 003
Валюта Эўра ()
Часавы пас
 • улетку
GMT (UTC+0)
IST (UTC+1)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
Ад Вялікабрытаніі
21 студзеня 1919
6 сьнежня 1921
Аўтамабільны знак IRL
Дамэн верхняга ўзроўню .ie
Тэлефонны код +353
Мапа Рэспублікі Ірляндыя
Мапа Рэспублікі Ірляндыя

Канстытуцыя абвяшчае, што назва дзяржавы «Éire, альбо па-ангельску, Ireland». Назва Рэспубліка Ірляндыя зьяўляецца афіцыйным апісаньнем дзяржавы, паводле Акту аб Рэспубліцы Ірляндыя.

Гісторыя

Асноўныя артыкулы: Гісторыя Ірляндыі, Гісторыя Рэспублікі Ірляндыя

Ад 1 студзеня 1801 году да 6 сьнежня 1922 году Ірляндыя была часткай Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі. У 1919 годзе шмат ірляндзкіх парлямэнтараў, абраных падчас брытанскіх усеагульных выбараў 1918 году, адмовіліся ад сваіх месцаў у брытанскай House of Commons (?). Замест яны стварылі ірляндзкі парлямэнт, які называўся Dáil Éireann [да́ўіл э́йрайн]. Ён у студзені 1919 году выпусьціў Аднабаковую Дэклярацыю аб Незалежнасьці , якая абвяшчала Ірляндзкую Рэспубліку. Ірляндыя больш не была часткай Брытанскай Імпэрыі. З-за малога прызнаньня ў сьвеце была скліканая ў 1919 годзе Парыская Мірная Канфэрэнцыя. Гэта адбылося з-за моцнай пазыцыі Брытаніі на канфэрэнцыі. Пасьля Англа-Ірляндзкай вайны (таксама вядомай як Ірляндзкая вайна за незалежнасьць>) Брытанскае кіраўніцтва і Кабінэт міністраў (Áireacht) Ірляндзкай Рэспублікі падпісалі Англа-Ірляндзкую дамову, паводле якой Ірляндыя атрымала статус дамініёну.

Палітыка

Ірляндыя — гэта парлямэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт краіны выбіраецца на сямігадовы тэрмін і можа перавыбірацца толькі адзін раз. Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт зьяўляецца збольшага намінальным кіраўніком краіны, ён валодае некаторымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі, напрыклад кіруе Дзяржаўным Саветам, які зьяўляецца кансультатыўным органам. Taoiseach (прэм’ер-міністар) прызначаецца прэзыдэнтам, па прапанове парлямэнта. Звычайна прэм’ер-міністры зьяўляюцца лідэрамі палітычных партыяў, якія маюць большасьць у парлямэнце. Прэм’ер-міністар прызначае міністраў і ў апошнія гады (з 1989 года) кабінэт міністраў складаецца на кааліцыйнай аснове.

Двухпалатны парлямэнт Ірляндыі складаецца з Сэнату (Seanad Éireann) і Палаты Прадстаўнікоў (Dáil Éireann). Сэнат складаецца з 60 сэнатараў, зь якіх 11 прызначаюцца прэм’ер-міністрам, 6 выбіраюцца двума ўнівэрсытэтамі і 43 выбіраюцца на ўсеагульных выбарах. Палата прадстаўнікоў складаецца з 166 дэпутатаў, якія выбіраюцца на выбарах на прапарцыянальнай аснове. Паводле канстытуцыі выбары ў парлямэнт павінны праводзіцца не радзей аднаго разу ў 7 гадоў.

Урад канстытуцыйна абмежаваны 15 членамі. Ня болей двух міністраў могуць быць прызначаны з Сэнату, а намесьнік прэм’ер-міністра і міністар фінансаў павінны быць прызначаны з Палаты Прадстаўнікоў.

Ірляндыя ўвайшла ў Эўрапейскі Зьвяз у 1973 годзе, але да нашых дзён не ўвайшла ў Шэнгенскую зону. Грамадзяне Вялікабрытаніі маюць права ўезду на тэрыторыю Ірляндыі без паспарту згодна з дамовай аб Агульнай Транспартнай Зоне паміж краінамі, але некаторыя формы ідэнтыфікацыі патрабуюцца ў аэрапартах і марскіх партах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ірляндыя мае 26 графстваў, якія ўзьніклі згодна з культурнымі і гістарычнымі асаблівасьцямі рэгіёнаў краіны. Аднак некаторыя гістарычныя графствы былі аб’яднаныя ў новыя адміністрацыйныя адзінкі, у той час як графства Дублін было падзелена на тры новыя адміністрацыйныя адзінкі ў 1990-х а графства Тыпэрары было падзелена на дзьве часткі ў 1890-х. Усё гэта прывяло да таго, што ў цяперашні час краіна мае адміністрацыйны падзел, які складаецца з 26 адміністрацыйных графстваў і пяць асобных гарадоў. Пяць гарадоў (Дублін, Корк, Лімерык, Голўэй і Ўотарфорд) адміністрацыйна выдзелены ў асобныя адзінкі. Яшчэ пяць гарадоў (Кломнэль, Драгхеда, Кілкэньні і Ўэксфорд) маюць асобную аўтаномію ў межаў сваіх графстваў.

 
Адміністрацыйны падзел Ірляндыі.
Рэспубліка Ірляндыя
  1. Дублін
    Дублін
    Дун Лаагхайр-Ратдаўн
    Фінгал
    Паўднёвы Дублін
  2. Ўіклоў
  3. Ўэксфорд
    Ўэксфорд
  4. Карлоў
  5. Кілдар
  6. Міт
  7. Лоўт
    Драгхеда
  8. Манаган
  9. Кэвэн
  10. Лонгфорд
  11. Ўэстміт
  12. Офалі
  13. Лааіс
  14. Кілкеньні
    Кілкеньні
  1. Ўотэрфорд
    Ўотэрфорд
  2. Корк
    Корк
  3. Керы
  4. Лімэрык
    Лімэрык
  5. Тыпэрары
    Паўночны Тыпэрары
    Паўднёвы Тыпэрары
     Кломнэл
  6. Клэр
  7. Голўэй
    Голўэй
  8. Майё
  9. Раскоман
  10. Сліга
    Сліга
  11. Лейтрым
  12. Данегал

Геаграфія

Агульная плошча выспы Ірляндыя складае 84 421 км², зь якіх 83% належаць Рэспубліцы Ірляндыя (70 280 км²), астатняя частка выспы належыць Вялікабрытаніі. Выспа Ірляндыя знаходзіцца ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна. На ўсходзе ад выспы знаходзіцца Ірляндзкае мора, якое злучаецца з акіянам праз пратоку Канал св. Георга і Кельцкае мора. Усходняе ўзьбярэжжа характэрызуецца пераважна адвеснымі скаламі, узвышшамі і невялікімі гарамі (зь якіх самай высокай зьяўляецца гара Караўнтухіл, вышынёй 1 038 м). Унутраныя раёны краіны маюць раўнінны рэльеф, які перасякаецца рэкамі (самай вялікай зь якіх зьяўляецца рака Шэнан) і некалькімі невялікімі азёрамі (ці loughs). Цэнтральная частка краіны адносіцца да вадазбору ракі Шэнан, тут знаходзяцца балоты на якіх вядзецца здабыча торфу. На ўзьбярэжным шэльфе Ірляндыі знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу.

Тэмпэратура паветра выспы знаходзіцца пад уплывам Атлянтычнага акіяну і вызначаецца ўмеранымі паказчыкамі. Сярэдняя тэмпэратура паветра летам складае +29 °C, зімой −6 °C. Клімат Ірляндыі адзначаецца значнай колькасьцю ападкаў, у некаторых раёнах краіны яны адбываюцца 275 дзён у годзе.

  • Найважнейшыя гарады

Эканоміка

Эканоміка Ірляндыі ў апошнія гады была хутка пераарыентавана з сельскай гаспадаркі на сучасную навукаёмістую, якая спэцыялізуецца на абслугоўваньні высокатэхналягічнай прамысловасьці. Ірляндзкая эканоміка залежыць ад гандлю, прамысловасьці і інвэстыцыяў. Эканамічны рост краіны ў 19952000 г.г. склаў у сярэднім 10%, у 20012004 г.г. прыкладна 7%.

Прамысловасьць забясьпечвае каля 46% нацыянальнага прыбытку і каля 80% прадукцыі прамысловасьці экспартуецца. Прыкладна 29% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Экспарт грае фундамэнтальную ролю эканамічнага росту Ірляндыі.

Дэмаграфія

У 2007 годзе Ірляндыя зьяўлялася краінай з найхуткім ростам насельніцтва ў Эўропе. Прырост у 2006 годзе быў 2,5%, а тры пяпярэднія гады каля 2%. Паміж 1841 і 1851 гадамі колькасьць насельніцтва паменшылася з 8,2 мільёнаў да 6,5 мільёнаў чалавек. Прычынай такога моцна спадку насельніцтва была сьмерць ад голаду й эміграцыя, пераважна да Вялікабрытаніі, а таксама да Злучаных Штатаў Амэрыкі. У гэты час па-за межамі выспы жыве ад 12 да 16 мільёнаў этнічных ірляндцаў.

Культура

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

  Ірляндыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA