[[Файл:Lady_of_the_Gate_of_Dawn,_Vilnius_Lithuania.jpg|міні|200пкс|Маці Божая Вастрабрамская]]
'''Абра́з Ма́ці Бо́жай Вастрабра́мскай''' — адна з галоўных хрысьціянскіх сьвятыняў [[Беларусь|Беларусі]] й [[Летува|Летувы]], цудатворны абраз [[Багародзіца|Маці Божай]], які знаходзіцца ў віленскай [[Вострая брама|Вострай браме]]. Адносіцца да рэдкага тыпу выявы [[Багародзіца|Багародзіцы]] безбезь дзіцятка на руках. Шануецца хрысьціянамі ўсіх канфэсіяў.
== Гісторыя ==
Хто намаляваў абраз, невядома. Некаторыя прыпісваюць аўтарства кракаўскаму мастаку Лукашу, які намаляваў падобны абраз у [[1624]] годзе для касьцёла Божага Цела ў [[Кракаў|Кракаве]]. Паводле адной з вэрсіяў абраз адлюстроўвае знакамітую прыгажуню [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] [[Барбара Радзівіл|Барбару Радзівіл]]. Гісторык [[Тэадор Нарбут]] ва ўласьцівай яму манеры, са спасылкай на невядомы нікому рукапіс, высунуў у [[1839]] годзе гіпотэзу, што абраз прывёз вялікі князь [[Альгерд]] з [[Крымская паўвыспа|Крыму]]. Гэта дало падставы расейскім гісторыкам і праваслаўным пісьменьнікам разьвіваць гіпотэзу пра праваслаўнае паходжаньне абраза, быццам бы вывезенага з царквы ў [[Хэрсанэс|Корсуні]].
Дэталёвае дасьледаваньне й кансэрвацыю абраза правёў Ян Руткоўскі ў [[1927]] годзе перад яго каранацыяй. Паводле тэхнікі, грунтоўкі й складу фарбаў вызначана, што абраз створаны ў другой палове [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]], верагодна італьянскім мастаком.
== Апісаньне ==
[[Файл:MatkaBoskaOstrobramska.jpg|міні|200пкс|Хромалітаграфія ХІХ стагодзьдзя]]
Абраз зьмешчаны ў капліцы Вострай брамы з пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]]. Праслаўлены вобраз [[Багародзіца|Мадонны]] намаляваны на дубовых дошках таўшчынёй 2 см. [[Тэмпэра|тэмпэравайтэмпэра]]вай тэхнікай на клеева-крэйдавай аснове. Памер 165 × 200 см.
Постаць Маці Божай цалкам зачынена бліскучай залатой сукенкай каля [[1671]] году. Бачнымі ёсьць толькі выразны твар і складзеныя накрыж рукі. Пад мэталічнай сукенкай Вастрабрамская Маці Божая ёсьць у чырвонай туніцы. Шыя закручана шалем, а на галаве белая хустка. Усю постаць Марыі ўкрывае зеленавата-блакітны плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы. Тло абраза мае бронзавае адценьне. Срэбны паўмесяц з выгравіраваным надпісам «''Дзякуй Табе Маці Божая за мае выслуханыя просьбы і прашу Цябе Маці Міласэрнасьці захавай мяне ў ласцы''», які знаходзіцца ў ніжняй частцы абраза, — вота з [[1849]] году. На галаве ў Багародзіцы дзьве пазалочаныя кароны са срэбра, накладзеныя адна на другую: адна [[барока|барокавая]]вая, другая ў стылі [[ракако]].
== Каранацыя ==
Урачысты акт каранацыі паводле дэкрэту [[Сьпіс рымскіх папаў|Папы Рымскага]] [[Піюс XI|Піюса XI]], які ў [[1920]] годзе ў якасьці [[апостальскі нунцый|апостальскага нунцыя]] служыў сьвятую імшу ў капліцы Вострай брамы, адбыўся [[2 ліпеня]] [[1927]] году перад катэдральным саборам у Вільні ў прысутнасьці герархаў каталіцкай царквы і дзяржаўных кіраўнікоў [[Польшча|Польшчы]], у склад якой у той час уваходзіў [[Віленскі край]]. У [[1928]] годзе Абраз Маці Божай Вастрабрамскай зьмешчаны ў адмысловым кантэйнэры, які ахоўвае яго ад пажараў і злодзеяў.
== Творы мастацтва ==
Маці Божая Вастрабрамская і Вострая брама ўслаўлены ў вершах (напрыклад, пачатак паэмы «[[Пан Тадэвуш]]») і карцінах беларускіх, летувіскіх, польскіх паэтаў і мастакоў.
== Глядзіце таксама ==
[[Катэгорыя:Вільня]]
[[Катэгорыя:Санктуарыі Маці Божай]]
[[Катэгорыя:Абразы Летувы]]
[[Катэгорыя:Абразы Беларусі]]
[[be:Ікона Маці Божай Вастрабрамскай]]
[[en:Our Lady of the Gate of Dawn]]
|